Вы тут

А мужчыны спяць больш...


За 100 гадоў гісторыі існавання міжнароднага свята 8 Сакавіка жанчыны дабіліся важкіх поспехаў, але многія праблемы так і застаюцца нявырашанымі. Гендарныя стэрэатыпы перашкаджаюць многім жанчынам рэалізаваць сябе ў грамадстве, адчуваць сябе ўпэўненымі і абароненымі, адзначае Фонд ААН у галіне народанасельніцтва.

У краіне на 1 студзеня пражывалі 5 072 тыс. жанчын, або 53% агульнай колькасці насельніцтва. Прычым у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу — 78% жанчын, у сельскіх населеных пунктах — 22%.

• Жанчыны ў Беларусі маюць больш высокі ўзровень адукацыі, але занятыя ў прафесіях і галінах, якія найменш аплачваюцца.

• Суадносіны налічанай сярэднямесячнай зарплаты жанчын да заработнай платы мужчын складаюць каля 75%.

• На вольны час у мужчын застаецца каля 40 хвілін у будны дзень, у жанчын — 28. На чытанне газет, часопісаў, інтэрнэт і тэлебачанне мужчыны трацяць 2 гадзіны 12 хвілін за дзень, жанчыны — 1 гадзіну 9 хвілін. У сярэднім мужчыны спяць 8 гадзін 27 хвілін, жанчыны — 8 гадзін 2 хвіліны.

Святлана БАРЫСЕНКА.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.