Вы тут

Камандзір, «ікона» ці сяброўка?


Даведайцеся, хто вы ёсць на самой справе

Усе жанчыны мараць пра тое, каб сустрэць свайго адзінага і пабудаваць з ім трывалыя адносіны. А ці добра вы можаце ладзіць са сваёй другой «палавінкай»? Прайдзіце тэст, каб даведацца, якая вы жонка (або якой станеце ў будучыні)? Спатрэбяцца папера і ручка, каб запісаць, якіх адказаў у вас больш: А, Б, В або Г.

21-10

Хто звычайна засцілае ложак?

А) Гэты абавязак замацаваны за мужам.

Б) Ніхто не засцілае.

В) Гэта абавязак жанчыны.

Г) Той з сужэнцаў, хто пазней адыходзіць на працу.

Як вы адзначаеце гадавіну вяселля?

А) Віншуем адно аднаго на словах.

Б) Заказваем столік на дваіх у нашай любімай кавярні.

В) Я сервірую вячэру з яго любімых страў.

Г) Муж дорыць кветкі, а я купляю торт у выглядзе сэрца.

Ідэальны мужчына — гэта...

А) Універсальны баец.

Б) Мільянер, а лепш мільярдэр.

В) Надзейны сем'янін.

Г) Разумны чалавек.

Ваш любімы хатні ўбор:

А) Трыкатажныя штаны і ўтульны світар.

Б) Набытыя некалькі гадоў таму сукенкі, якія ўжо не надзенеш «у людзі».

В) Яркі халацік, піжама «з мішкамі», мяккія тапачкі.

Г) Джынсы і футболка.

Калі ў ваннай падцякае кран:

А) Скажу мужу, каб вечарам абавязкова паправіў.

Б) Буду кожны дзень гаварыць мужу пра гэта да таго часу, пакуль ён не вырашыць праблему.

В) Выклічу сантэхніка, каб не турбаваць мужа.

Г) Папрашу мужа адрамантаваць, а калі ён не зможа, паклічам спецыяліста.

Хто ў адказе за сямейны бюджэт?

А) Сямейны бюджэт ляжыць на маіх плячах.

Б) Я раблю свой унёсак, але большая частка даходаў — заслуга мужа.

В) За даходы ў нашай сям'і цалкам адказвае муж.

Г) Дзелім усе выдаткі пароўну.

Ранішні секс у будні...

А) Дапамагае ўзбадзёрыцца перад доўгім працоўным днём.

Б) Хіба тады, калі мы абое зможам прачнуцца раней.

В) Калі муж праяўляе ініцыятыву, я не супраць.

Г) Уносіць разнастайнасць у наша сямейнае жыццё.

На вечарынцы муж ажыўлена гутарыць з маладой сімпатычнай незнаёмкай. Вашы дзеянні?

А) Падыду і далучуся да размовы, каб ён нас пазнаёміў.

Б) Адвяду яго ўбок і пачну высвятляць адносіны.

В) Прамаўчу або паспрабую выклікаць у яго рэўнасць.

Г) Не звярну ўвагі — я ўпэўнена ў сваім мужу.

Вы хочаце завесці хатняга гадаванца, але муж супраць:

А) Яму прыйдзецца змірыцца з маім рашэннем.

Б) Паспрабую яго пераканаць.

В) Задумаюся над яго словамі або збяру сямейную раду.

Г) Паспрабую знайсці кампраміснае рашэнне.

Што ў вас запланавана на найбліжэйшыя выхадныя:

А) Я патрачу іх на сябе.

Б) Буду гуляць па гандлёвым цэнтры з мужам.

В) Прысвячу час сям'і.

Г) Мы з мужам ідзём у госці.

Калі ў вас больш адказаў «А», вы:

Жонка-камандзір

Вы суткі на працы або на мерапрыемствах, а таму лічыце за найлепшае раздаваць каштоўныя ўказанні дамашнім па тэлефоне, абеды і вячэры гатуеце на некалькі дзён наперад, а праверку хатніх заданняў у дзяцей перадаручаеце мужу ці бабулі. Вы заўсёды ведаеце адказы на ўсе пытанні, лёгка спраўляецеся з любымі цяжкасцямі: высвятленне адносінаў з шумнымі суседзямі, аплата рахункаў у банку або выклік майстра, каб адрамантаваць кран у ваннай. Узяўшы на сябе большую частку хатніх абавязкаў, вы па праве патрабуеце ад мужа беспярэчнага падпарадкавання, — і, калі разгарыцца канфлікт, абавязкова нагадаеце пра ўсе свае заслугі. Можа, дома вам варта прымераць на сябе ролю слабай жанчыны, каб ваш муж мог клапаціцца пра сваю далікатную і безабаронную другую «палавінку». Раптам вам гэта спадабаецца?

Калі ў вас больш адказаў «Б», вы:

Сварлівая жонка

Вы ведаеце сабе цану і прывыклі заваёўваць перамогу над мужам любым спосабам, атрымліваючы жаданае чаго б гэта ні каштавала, нават калі пад пагрозай — вашы адносіны. Сямейнае жыццё зводзіцца для вас да пастаянных спрэчак, скандалаў і прэтэнзій да мужа, які своечасова не прынёс заробак, не адрамантаваў свяцільню, азірнуўся на жанчыну, якая праходзіла міма, або неяк не так паглядзеў на вас. Паспрабуйце стаць крыху мякчэйшай і навучыцеся ісці на кампраміс. Бясконцыя пошукі вінаватых могуць надакучыць каму заўгодна і разбурыць нават самы моцны шлюб.

Калі ў вас больш адказаў «В», вы:

Ікона дамастрою

 Як сапраўдная жанчына, вы прывыклі аддаваць права голасу моцнаму полу і чакаеце дапамогі ад мужа ва ўсім, што датычыцца фінансавых пытанняў. Разам з адказнасцю за сямейны бюджэт вы даяце мужу поўную свабоду, цалкам прысвячаеце сябе вядзенню гаспадаркі, часам ахвяруючы ўласнымі інтарэсамі, зносінамі з сяброўкамі або нават магчымасцю зрабіць кар'еру. Вы гатовы безагаворачна прыняць пункт гледжання мужчыны, толькі б не турбаваць яго па дробязях, умееце дыпламатычна прамаўчаць або саступіць у спрэчцы, нават калі прыйдзецца правесці найбліжэйшы водпуск з мужам у гарах, а не дома ў коле сяброў. Але... выказаць уласную думку — зусім не азначае яе навязаць, можа, лепш павучыцца шукаць адказы на пытанні ўдваіх?

Калі ў вас больш адказаў «Г», вы:

Баявая сяброўка

Наўрад ці такія адносіны могуць надакучыць, паколькі вы даўно навучыліся ісці ў нагу з мужам і, як сапраўдныя закаханыя, глядзіце не адно на аднаго, а ў адным кірунку, храбра дзеліце не толькі радасці, але і беды. Вы тактоўная і жаноцкая, але ў той жа час заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу і падтрымаць мужа ў цяжкую хвіліну, прычым не толькі словам ці карыснай парадай, але і справай. Вы ўмееце адстойваць інтарэсы сваёй сям'і перад сваякамі, калі яны не жадаюць ісці на кампраміс, а замест дарагіх падарункаў нярэдка аддаяце перавагу палкім прызнанням у каханні і простым знакам увагі. Што ж, пра такую жонку, як вы, можна толькі марыць!

Вера Феміна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.