Вы тут

На выхадныя — дождж з мокрым снегам


А ўначы на панядзелак падмарозіць да мінус 13

У нядзелю нас пачне накрываць хваля холаду. Уначы паўсюдна, а ўдзень на поўдні будуць ісці кароткачасовыя ападкі (мокры снег і дождж). У асобных раёнах магчымы галалёдныя з'явы. Тэмпература паветра ўначы на нядзелю складзе ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, па поўначы пры праясненнях — да 6-9 марозу. Удзень чакаецца ад мінус 2 да плюс 5 градусаў, па поўдні — да 7 цяпла, паведаміла начальнік сектара Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Таццяна Чатырко.

У панядзелак ападкі амаль знікнуць. Толькі на поўначы краіны магчымыя мокры снег і дождж, а таксама слабы галалёд. Стане яшчэ халадней. Уначы на панядзелак 4-10 марозу, а месцамі пры праясненнях да мінус 13 градусаў. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе 0-5 цяпла, а па поўдні — да плюс 7 градусаў.

У аўторак мы трапім пад уплыў чарговага франтальнага раздзелу. Таму месцамі будзе ісці мокры снег і дождж. Уначы і раніцай месцамі слабы галалёд і галалёдзіца на дарогах. Уначы на аўторак будзе ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, удзень — 2-8 цяпла, а па паўднёвым захадзе да плюс 9-12 градусаў. Сіноптыкі прагназуюць, што ў сераду стане яшчэ на некалькі градусаў цяплей.

* * *

Начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Белгідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў адзначыў, што на большую частку краіны вясна прыйшла на месяц раней, прыкладна 19-20 лютага, і ўвогуле будзе цяплейшай за звычайную. Першая дэкада сакавіка апынулася анамальна цёплай, сярэдняя тэмпература была вышэй за кліматычную норму на 6-8 градусаў. Так цёпла ў гэты час у нашай краіне бывае прыкладна раз у 15-20 гадоў. «І да канца сакавіка сярэдняя тэмпература па краіне будзе вышэй за кліматычную норму на 2-4 градусы», — упэўнены Дзмітрый Рабаў. У красавіку і маі сярэдняя месячная тэмпература паветра таксама чакаецца вышэйшай за кліматычную норму.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.