Вы тут

Выбраўся на прыроду? Шануй экалогiю!


У краiне пачынаюцца экалагiчныя рэйды ў месцах масавага адпачынку

Сiстэматычны кантроль за вадаёмамi i лясамi паказвае, што большасць парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства звязана з вельмi нiзкiм узроўнем экалагiчнай культуры пэўнай часткi насельнiцтва. Здавалася б, што можа быць прасцей — не ставiць аўтамабiль блiзка да вады i высыпаць смецце ў спецыяльную урну? Аднак штогод супрацоўнiкi ведамства складаюць на адпачывальнiкаў тысячы пратаколаў.

21-28

Сонечнай сакавiцкай ранiцай прадстаўнiкi мiнiстэрства адправiлiся ў рэйд на два пляжы Заслаўскага вадасховiшча, каб праiнспектаваць iх стан перад пачаткам цёплага сезона.

— Мы выконваем даручэннi Прэзiдэнта i ўрада не толькi па навядзеннi парадку на зямлi i падрыхтоўцы зон масавага адпачынку да цёплага сезона, але i па стварэннi ўмоў для камфортнага адпачынку людзей у гарадскiх i прыгарадных зонах, — гаворыць начальнiк упраўлення каардынацыi кантрольнай дзейнасцi Мiнiстэрства прыроды i аховы навакольнага асяроддзя Сцяпан Дубнiцкi. — Для гэтага мы рэгулярна адпраўляемся ў рэйды па ўзбярэжжы вадаёмаў i лясных зонах. Пачынаючы з красавiка, запрацуюць складзеныя тэрытарыяльнымi органамi Мiнпрыроды графiкi кантролю i аб'езду зон масавага адпачынку.

Большая частка парушэнняў выяўляецца рэвiзорамi якраз улетку. Прыпадае яна часцей за ўсё на грэбаванне правiламi паркоўкi аўтамабiляў ля вадаёма. I хоць ужо неаднаразова эколагi казалi, што ставiць «жалезнага каня» блiжэй за 30 метраў да вады забаронена, спыняе гэта не ўсiх кiроўцаў.

— Простым папярэджваннем вадзiцелi ў гэтай сiтуацыi не абыдуцца, — запэўнiвае начальнiк аддзела дзяржаўнага кантролю за аховай i выкарыстаннем земляў, лясоў, жывёльнага i раслiннага свету Мiнгаркампрыроды Мiкалай Казак. — Кодэкс аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях прадугледжвае для iх толькi штрафныя санкцыi памерам да дзесяцi базавых велiчынь. Здараюцца пры гэтым i анекдатычныя выпадкi, калi парушальнiк правiлаў паркоўкi ўбачыць аўтамабiль правяраючых — i хуценька пачынае хавацца ў лесе. Аднак яго ўсё роўна вылiчаць супрацоўнiкi ДАI па нумары аўто, якое стаiць у забароненым месцы.

[caption id="attachment_76318" align="alignnone" width="600"]21-29 Зу­сім хут­ка сю­ды пры­едуць ад­па­чы­валь­ні­кі.[/caption]

Цi вырастуць штрафы?

Бераг i пясок пляжаў Заслаўскага вадасховiшча чыстыя. Аднак гэта цяпер, пакуль на iх не рушылi сотнi людзей з мегаполiса. Што будзе, калi пачнецца гарачы сезон? У спякоту вадасховiшча, якое размешчана лiтаральна за некалькi кiламетраў ад кальцавой, вытрымлiвае каласальныя нагрузкi з боку амаль двухмiльённага горада. Там, дзе шмат людзей, утвараецца шмат i смецця, што не заўжды трапляе ў належнае месца.

— Калi чалавек кiнуў смецце мiма урны ненаўмысна, на першы раз яго могуць i папярэдзiць, — працягвае Мiкалай Казак. — Але каб жа мы сутыкалiся толькi з такой пазiцыяй. Бачыце, вунь стаiць мангал? А цяпер павярнiцеся на 90 градусаў управа, i вы ўбачыце кантэйнеры для смецця, якiя стаяць ад мангала за дзясятак-другi метраў. Аднак жа каб усе адпачывальнiкi iмi карысталiся! Некаторыя распаляць вогнiшча, дзе не трэба, кiнуць смецце, збяруцца ехаць — i тут з'яўляемся мы. Гутарыш з iмi, кажаш, што за вашай спiнай стаiць мангал, сметнiцы, а ў адказ толькi чуеш: «I што?» Не палохае парушальнiкаў i штраф да 50 базавых велiчынь. Зрэшты, мiнiстэрства выступiла з iнiцыятывай унясення змяненняў у Адмiнiстрацыйны кодэкс у частцы павелiчэння штрафаў. Аднак наша мэта зусiм не ў тым, каб, як кажуць, «састрыгчы грошы», а ў тым, каб прышчапiць правiлы бяспечных для навакольнага асяроддзя паводзiнаў. Калi гэта не даходзiць да парушальнiкаў на ўзроўнi агiтацыi, значыць, вучыць будзем праз кашалёк.

[caption id="attachment_76319" align="alignnone" width="600"]21-30 Мес­ца пар­коў­кі ага­ро­джа­на.[/caption]

«Альтанкi — сваiмi сiламi»

Пляж на вадасховiшчы — гэта не толькi свежы жоўценькi пясок ля вады, але i тэрыторыя з адпаведнай iнфраструктурай. Пачынаецца яна яшчэ далёка ад вадаёма: з пад'язной дарогi i наяўнасцi паркоўкi. Сам жа пляж цяжка ўявiць без малых архiтэктурных формаў — альтанак, пляцовак для дзяцей i аматараў спартыўных гульняў...

— На пятым пляжы Заслаўскага вадасховiшча, дзе мы цяпер знаходзiмся, цалкам памянялi пясок, — пералiчвае Мiкалай Казак. — На дарозе, па якой мы сюды ехалi, зрабiлi пясчана-гравiйнае пакрыццё. З'явiлiся i дзве дадатковыя стаянкi — яны прыходзяць на дапамогу тады, калi для аўто месцаў ужо не хапае. Паставiлi альтанкi, мангалы, дзiцячы гарадок збудавалi. Зроблена шмат, але шлях наперадзе ў нас яшчэ доўгi.

Акрамя таго, у сталiцы рэканструктары прыйдуць на Цнянскае вадасховiшча. Пакуль там плануецца адрамантаваць набярэжную, пракласцi новыя дарожкi i замянiць пляжнае абсталяванне. I гэта яшчэ не ўсё.

— Агульны план мерапрыемстваў пакуль знаходзiцца на зацвярджэннi, — расказвае начальнiк службы па ўтрыманнi гарадскiх лясоў, пляжаў i МКАД прадпрыемства «Мiнская лесапаркавая гаспадарка» Аляксандр Прамiнскi. — Аднак ужо цяпер можна сказаць, што будзем дастаўляць мангалы, у месцах адпачынку з'явяцца адзiнаццаць альтанак, якiя мы робiм самi, — гэта абыходзiцца танней, чым заказваць iх у iншай арганiзацыi. Адпачывальнiкi змогуць скарыстацца дадатковымi 6-7 камплектамi лясной мэблi. Паставiм яшчэ больш урнаў для смецця i iнфармацыйныя таблiчкi на прыродаахоўную тэматыку. На Заслаўскiм вадасховiшчы дабавiм дзве кабiнкi для пераапранання. Цяпер жа мы прыбiраем сухастойныя дрэвы ў масiвах, якiя мяжуюць з зонамi адпачынку, i рознае iншае смецце.

Экалагiчныя рэйды будуць праводзiцца ў краiне кожныя выхадныя, бо ў гэты час сотнi тысяч людзей выязджаюць з горада на прыроду. Летам яны стануць яшчэ часцейшымi, але перыядычнасць iх будзе залежаць ад надвор'я. Натуральна, калi ў краiну завiтае спякота, патруляваць тэрыторыю эколагi абавязкова будуць i ў будныя днi.

Валяр'ян ШКЛЕННIК.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.