Вы тут

ЕС захавае санкцыі супраць Расіі да выканання мінскіх пагадненняў


Саміт ЕС прыняў палітычнае рашэнне падтрымліваць санкцыі супраць Расійскай Фэдэрацыі, пакуль не будзе цалкам выкананы мірны план па Украіне. Пра гэта заявіў кіраўнік Еўрапейскага савета Дональд Туск. Перад самітам звесткі пра падаўжэнне санкцый паступалі супярэчлівыя: афіцыйна лідары пагаджаліся, што змякчэнне санкцый немэтазгоднае, у той жа час СМІ паведамлялі, што ёсць цэлая група краін — «сяброў Расіі», якія выступаюць за змякчэнне рэжыму. На прэс-канферэнцыі Туск заявіў: «Была дасягнута згода, што санкцыйны рэжым наўпрост увязаны з поўным выкананнем мінскіх дамоўленасцяў». Паводле ацэнкі кіраўніка Еўрасавета, рэалізацыі мірнага плана можна чакаць не раней чым да канца года. Пры гэтым фармальнае рашэнне аб працягу санкцый прынята не было. Але Туск лічыць, што гэта не важна: «Галоўнае, што мы ўвязалі дзеянне санкцый з выкананнем мінскіх дамоўленасцяў».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.