Вы тут

ЗША пачнуць трэніроўкі байцоў Нацгвардыі Украіны напрыканцы красавіка


Інструктары ЗША, якія будуць навучаць байцоў Нацыянальнай гвардыі Украіны, прыбудуць у Львоўскую вобласць ужо ў красавіку. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Пентагона палкоўнік Стыў Уорэн (перадае Rеutеrs).

21-23

Трэніроўкі, па яго словах, пачнуцца ў канцы месяца, дакладная дата пакуль невядомая. Уорэн удакладніў, што ў навучанні трох батальёнаў Нацгвардыі прымуць удзел каля 290 байцоў 173-й паветрана-дэсантнай брыгады ЗША, якая базіруецца ў італьянскім горадзе Вічэнца. Трэніроўкі пройдуць у Явараўскім навучальным цэнтры. Пра хуткі іх пачатак для 780 украінскіх вайскоўцаў раней аб'явіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джозаф Байдэн. Ён таксама паведаміў, што ў канцы сакавіка Кіеў атрымае першую партыю ваенных аўтамабіляў для ўзмацнення абараназдольнасці краіны.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.