Вы тут

Соль значна больш небяспечная, чым лічылася раней


Яна пашкоджвае сасуды, сэрца, ныркі і мозг нават у тых, чый артэрыяльны ціск не павышаецца праз празмернае спажыванне солі. Спецыялісты з Дэлаверскага ўніверсітэта прааналізавалі ўсю наяўную інфармацыю па гэтай тэме. Яны высветлілі: соль парушае функцыю эндатэлія, які высцілае сценкі крывяносных сасудаў (піша WеbMD). Акрамя таго, яна зніжае эластычнасць артэрый. Дыета з высокім утрыманнем натрыю можа прывесці да гіпертрафіі левага жалудачка сэрца. Мышца жалудачка ўшчыльняецца, і яго сценка губляе эластычнасць. Гэта небяспечна для здароўя сардэчна-сасудзістай сістэмы. Да таго ж, даўно вядома, што соль негатыўна ўплывае на ныркі. Злоўжыванне ёю адбіваецца і на нервовай сістэме. Яе пастаянная гіперактыўнасць можа прывесці да негатыўных наступстваў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.