Вы тут

Роля народнай дыпламатыі


Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з прадстаўнікамі кітайскай творчай інтэлігенцыі падкрэсліў значнасць гуманітарнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая.

«Духоўная дыпламатыя, духоўнае і гуманітарнае супрацоўніцтва — неаддзельныя рэчы ад гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння», — сказаў Міхаіл Мясніковіч. Таксама ён адзначыў, што, вядома, трэба разумець вялікую стваральную ролю органаў дзяржаўнай улады, у тым ліку міністэрстваў замежных спраў, але народная дыпламатыя і ўдзел у кантактах і супрацоўніцтве людзей, якія заняты ў гуманітарнай сферы (мастакоў, пісьменнікаў і г.д), — вялікая справа, што аб'ядноўвае народы. «Гэта тыя карані, якія сілкуюць наша супрацоўніцтва», — адзначыў спікер.

Міхаіл Мясніковіч таксама падкрэсліў, што яму асабліва прыемна бачыць сярод членаў кітайскай дэлегацыі дзеячаў культуры мастака Ляна Юнхэ. Ён пазітыўна ацаніў той факт, што ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі 19 сакавіка адкрылася выстаўка гэтага творцы.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў важнасць таго, што візіт кітайскіх дзеячаў культуры праходзіць напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі. І беларускі, і кітайскі народы перажылі вельмі шмат у гады барацьбы за незалежнасць сваёй Радзімы, адзначыў спікер, маючы на ўвазе барацьбу з захопнікамі ў час Другой сусветнай вайны.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?