Вы тут

Пакуль жывыя сведкі вайны


Другі этап грамадзянска-патрыятычнай акцыі «Вялікая Перамога — вечная памяць» прайшоў учора ў Палаце прадстаўнікоў. Ініцыятарам шэрагу мерапрыемстваў выступіў дэпутат ад Гомельскай Цэнтральнай выбарчай акругі Алег ЛЕЎШУНОЎ.

Навучэнцы гомельскіх школ і гімназій разам з выхаванцамі кадэцкіх класаў, прадстаўнікамі грамадскіх аб'яднанняў, ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны Гомеля наведалі ў рамках акцыі Палату прадстаўнікоў. Алег Леўшуноў, які праводзіў для іх экскурсію, прызнаўся: памяць пра ваенныя гады мае вялікае значэнне для яго асабіста.

— Мне як ветэрану баявых дзеянняў у Афганістане і ўнуку ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, кавалера двух ордэнаў, вельмі блізкая гэта тэма, — адзначыў дэпутат.

Удзельнікі акцыі падчас учарашняга мерапрыемства наведалі таксама музеі беларускай дзяржаўнасці і гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

— Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне дасталася нам вельмі нялёгка, — заявіў Алег Леўшуноў. — Беларусы павінны свята захоўваць і шанаваць памяць пра яе, таму што забыццё можа прывесці ў тым ліку і да спробаў перапісаць гісторыю. Гэтага дапусціць нельга. І пакуль яшчэ жывыя ветэраны, відавочцы тых падзей, мы павінны расказваць, якімі намаганнямі дасталася нам Вялікая Перамога.

Гасцям дэпутаты расказалі пра спецыфіку працы айчыннага парламента, а таксама ўручылі маладым гамяльчанам пашпарты грамадзян нашай краіны. Разам з гэтым прайшла цырымонія прыняцця школьнікаў у Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Акцыя «Вялікая Перамога — вечная памяць» стартавала 18 сакавіка ў Гомельскім абласным музеі ваеннай славы. Яна прысвечана 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Году моладзі і 75-му юбілею Цэнтральнага раёна Гомеля. З сакавіка па ліпень пройдзе шэраг мерапрыемстваў, у якіх прымуць удзел дэпутаты рознага ўзроўню, работнікі адміністрацый, актывісты раённых грамадскіх аб'яднанняў, настаўнікі, навучэнцы.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.