Вы тут

Палёгка Бытовак


Хутка прыватныя кампаніі, якія працуюць у сферы бытавога абслугоўвання сельскага насельніцтва, зраўняюць па арэндных ільготах з камунальнымі структурамі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі.

Гэта, у прыватнасці, прадугледжана праектам указа «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2012 г. № 150». Акрамя таго, у дакуменце будуць улічаны і заўвагі Беларускага саюза прадпрымальнікаў, Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў, што былі выказаны на пагаджальнай нарадзе ў Дзяркаммаёмасці.

Праектам прадугледжваецца распаўсюдзіць на арганізацыі прыватнай формы ўласнасці норму прадастаўлення ў асобных выпадках дзяржаўнай нерухомай маёмасці ў бязвыплатнае карыстанне. Пры гэтым прыватныя структуры, гэтак жа як і камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы і гаспадарчыя таварыствы, у статутных фондах якіх больш за 50% акцый (доляў) знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, павінны будуць ажыццяўляць у сельскіх населеных пунктах і пасёлках гарадскога тыпу дзейнасць у сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.