Вы тут

Віктарына па старонках “Роднай прыроды”. Трэці тур


1) Рэцыклінг — гэта:

А) Штучнае аднаўленне ўрадлівасці глебы

Б) Вяртанне адходаў у колазварот “вытворчасць-спажыванне”

В) Аднаўленне здароўя шляхам адпачынку на прыродзе

 

2) Які від земляробства з’явіўся раней?

А) Ворыўнае

Б) Лядна-агнявое

В) Матычнае

 

3) У Чырвоную кнігу Беларусі ўнесена:

А) 202 віды дзікіх жывёл, 303 віды дзікарослых раслін

Б) 215 відаў дзікіх жывёл, 295 відаў дзікарослых раслін

В) 200 відаў дзікіх жывёл, 310 відаў дзікарослых раслін

 

4) Гіпотэзу аб парніковым эфекце сфармуляваў:

А) Эрык Хюкель

Б) Барыс Алісаў

В) Свантэ Арэніус

 

5) Эксклаў Мядзведжа-Санькава знаходзіцца:

А) У Добрушскім раёне Гомельскай вобласці

Б) У Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці

В) У Мёрскім раёне Віцебскай вобласці

 

6) Якімі пасяленцамі знакаміты заказнік “Барбастэла”?

А) Страусамі

Б) Кажанамі

В) Аленямі

 

7) Летась беларуская мэтэаслужба адзначыла:

А) 90-годдзе

Б) 60-годдзе

В) 110-годдзе

 

8) Назавіце горад, у якім упершыню ў Беларусі з’явіўся заапарк:

А) Мінск

Б) Гродна

В) Віцебск

 

9) ШПВРЭ альбо SРАRЕ – гэта:

А) Школьны праект па выкарыстанні рэсурсаў і энергіі

Б) Некамерцыйная грамадская арганізацыя па захаванні балот

В) Маладзёжная кліматычная ініцыятыва

 

10) Адкажыце, якую птушку называюць жаўной?

 

Адказы на трэці тур віктарыны прымаюцца да 20 красавіка.

 

Дасылайце адказы на e-mail: pryroda@zviazda.by, а таксама на паштовы адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а

 

Адказы на пытанні другога тура віктарыны

1. Скоціш фолд

2. Вярба

3. 16

4. Вераб'іны сычык

5. Іранскім

6. Вёска Неглюбка Веткаўскага раёна

7. Сусветны дзень барацьбы з апустыньваннем і засухай

8. Ахаціна

9. У Гродзенскім раёне

10. Грыб

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.