Вы тут

Глобус — наш!


Дар'я Домрачава ўпершыню ў кар'еры заваявала Вялікі хрустальны глобус

Апошні этап Кубка свету прынёс Дар'і перамогу ў агульным заліку па выніках сезона. У дзвюх з трох асабістых гонак у Ханты-Мансійску трохразовая алімпійская чэмпіёнка фінішавала перад сваёй галоўнай саперніцай Кайсай Мякярайнен (у гонцы пераследавання Домрачава заваявала дзявятае «золата» ў сезоне. — Аўт.). Гэтай розніцы ў балах хапіла, каб утрымаць першы радок у генеральнай класіфікацыі.

24-35

«Нарэшце можна выдыхнуць! Вельмі сур'ёзная барацьба была да апошняй гонкі, — адзначыла Дар'я Домрачава пасля масстарту. — Дзіўны і вельмі складаны сезон атрымаўся. Цяпер проста хочацца адпачыць. Дзякуй усім, хто мяне падтрымліваў і верыў у мой поспех.

Дагэтуль беларуская біятланістка двойчы ва ўпартай барацьбе саступала званне лепшай біятланісткі сезона: у сезоне 2011/2012 — Магдалене Нойнер, у наступным — Торы Бергер. Нягледзячы на неверагодна паспяховае выступленне на Алімпіядзе ў Сочы, вынікі якой не ўлічваліся ў заліку Кубка свету, мінулы сезон Дар'я скончыла на трэцім месцы.

Адзначым, што другі раз у гісторыі біятлона беларуская біятланістка заваявала Вялікі хрустальны глобус. У сезоне 1993/1994 ён дастаўся Святлане Парамыгінай. З тых пор і да сёлетняга сезона гэты трафей выйгравалі выключна спартсменкі са Скандынавіі і Заходняй Еўропы.

Цяпер скарбонка беларускай біятланісткі абсалютна поўная. Домрачава мае ўзнагароды на ўсіх узроўнях: пачынаючы ад універсіяд і заканчваючы Алімпійскімі Гульнямі — усё, каб лічыцца жывой легендай сусветнага біятлона. А па колькасці перамог на этапах Кубка свету Дар'я саступае толькі Магдалене Форсберг і Ушы Дзізль. Мабыць, гэта і ёсць наступны арыенцір для нашай Дашы?

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ.

З перамогай у агульным заліку Кубка свету па біятлоне Дар'ю Домрачаву павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. «Дарагая Дар'я! Віншую! Малайчына, ты зноў падарыла нам свята, пацвердзіўшы званне найвялікшай біятланісткі свету. Уся Беларусь з заміраннем сэрца сачыла за тваімі выступленнямі. І ты не падвяла. Ва ўпартым дасягненні гэтай мэты ты паказала самае высокае майстэрства і сапраўдны байцоўскі характар», — гаворыцца ў віншаванні. «Дзякуй за незабыўныя хвіліны шчасця і гордасці! Чакаем цябе на Радзіме», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.