Вы тут

Цяпло вяртаецца канчаткова?


У чацвер сонейка прыпячэ да плюс 16

На гэтым тыдні на тэрыторыю Беларусі зноў пачне паступаць цёплая паветраная маса з боку Заходняй Еўропы, паведаміла спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

У сераду чакаецца цёплае і камфортнае надвор'е, калі непрацяглыя дажджы магчымыя толькі месцамі ў паўночных рэгіёнах краіны. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы на сераду ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, удзень — ад плюс 7 градусаў па поўначы да 16 цяпла па поўдні краіны. У чацвер атмасферныя франты з поўдня Еўропы прынясуць кароткачасовыя ападкі ўжо на ўсю тэрыторыю Беларусі. Тэмпература паветра ўначы будзе складаць ад мінус 1 да плюс 6 градусаў, удзень — 6-13 цяпла, а па поўдні да плюс 16 градусаў. Істотна не зменіцца надвор'е і напрыканцы тыдня.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, з пятніцы і да нядзелі ўключна на большай частцы краіны чакаюцца непрацяглыя ападкі (пераважна дождж). Уначы і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да 7 цяпла, удзень — плюс 7-13 градусаў, па паўднёвым захадзе месцамі да 15 цяпла. Толькі ў асобных раёнах паўночнага ўсходу будзе халаднавата — не больш за плюс 4-6 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.