Вы тут

Дырэктыва №2 у новай рэдакцыі


Дырэктыва Прэзідэнта ад 27 снежня 2006 г. №2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату» прынята ў новай рэдакцыі. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У мэтах павышэння якасці жыцця людзей працэсу дэбюракратызацыі прапануецца надаць ўсеагульны характар, распаўсюдзіўшы яго не толькі на дзяржаўны апарат, але і на ўсе структуры, якія ўзаемадзейнічаюць з грамадзянамі.

Ключавой асаблівасцю новай рэдакцыі Дырэктывы №2 таксама з'яўляецца выразная ўстаноўка на вырашэнне ўсіх праблем і цяжкасцяў насельніцтва ў першую чаргу непасрэдна на месцах. У гэтай сувязі стварэнне неабходных умоў для забеспячэння нармальнай жыццядзейнасці грамадзян, павышэнне якасці аказання паслуг насельніцтву аднесена да найважнейшых задач мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Так, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручаецца арганізаваць у кожным раёне, у тым ліку на платнай аснове, прадастаўленне насельніцтву розных запатрабаваных на практыцы паслуг (напрыклад, па арэндзе тэхнікі для правядзення сельскагаспадарчых і будаўнічых работ), а таксама ў прыярытэтным парадку забяспечыць належную работу арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі і іншых арганізацый, якія аказваюць паслугі насельніцтву. Прадугледжваецца ўкараненне сістэмы рэйтынгавай ацэнкі грамадзянамі эфектыўнасці дзейнасці такіх арганізацый.

Для павышэння адкрытасці дзяржаўных органаў на кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў (іх намеснікаў) ускладаецца абавязак праводзіць кожную сераду з 8.00 да 13.00 асабісты прыём грамадзян, кожную суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі, не радзей як адзін раз на квартал выязныя асабістыя прыёмы.

Акрамя таго, замацоўваецца шэраг захадаў, накіраваных на павышэнне ўзроўню інфарматызацыі ў сферы працы з грамадзянамі і арганізацыямі, у тым ліку на арганізацыю магчымасці здзяйснення адміністрацыйных працэдур у электронным выглядзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».