Вы тут

Актывізаваць узаемнае супрацоўніцтва


Менавіта дзеля гэтага ўпершыню ў Беларусь завітала парламенцкая дэлегацыя Султаната Аман. Візіт распачаўся сустрэчай са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаілам Мясніковічам.

«У адносінах Беларусі і вашай краіны — Султаната Аман — адсутнічаюць нейкія праблемныя пытанні, і ўсе нашы двухбаковыя адносіны носяць даверны характар», — заявіў Міхаіл Мясніковіч. Ён таксама расказаў, што погляды нашых краін на актуальныя міжнародныя пытанні шмат у чым блізкія альбо супадаюць. «Таму мы зацікаўлены ў развіцці ўсебаковых сувязяў, як гандлёва-эканамічных, так і парламенцкіх і гуманітарных», — дадаў спікер верхняй палаты беларускага парламента.

Нягледзячы на парламенцкі ўзровень сустрэчы, Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што «фундаментам умацавання усяго спектра адносін» з'яўляецца перш за ўсё эканамічны складнік.

Акрамя таго, спікер верхняй палаты парламента паведаміў, што паміж Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Дзяржаўным Саветам Султаната Аман ужо падпісаны дакумент аб супрацоўніцтве. Таму сенатар выказаў жаданне пабачыць старшыню Дзяржаўнага Савета ў межах афіцыйнага візіту ў нашай краіне.

Асноўныя напрамкі, па якіх Беларусь і Аман плануюць наладжваць супрацоўніцтва, — адукацыя, культура і, вядома ж, эканоміка. «Галоўная мэта гэтага візіту — актывізаваць ужо існуючае супрацоўніцтва па гэтых напрамках», — патлумачыў кіраўнік групы дружбы Султаната Аман Ахмад бэн Алі бэн Мухамад аль-Машыхі.

У бліжэйшыя дні дэлегацыя наведае асноўныя эканамічныя, культурныя і медыцынскія пляцоўкі нашай краіны: «Беларуськалій», «БелАЗ», Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, установы аховы здароўя. Візіт працягнецца да 26 сакавіка.

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.