Вы тут

Новыя агульныя падыходы


павінны шукаць у рэгіянальным узаемадзеянні Беларусь і Расія

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Арэнбургскай вобласці Расійскай Федэрацыі Юрыем Бергам, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што гэты візіт дэлегацыі Арэнбургскай вобласці дасць яшчэ адзін імпульс развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на тое, што ў 2013 годзе ў гандлі быў дасягнуты добры вынік: таваразварот Беларусі з гэтым расійскім рэгіёнам перавысіў $1 млрд. Аднак у 2014 годзе ён скараціўся ў два разы. На думку кіраўніка беларускай дзяржавы, такая сітуацыя патрабуе прыняцця аператыўных захадаў па аднаўленні дадатнай дынамікі двухбаковых адносін.

«Лічу, што ў цяперашніх няпростых умовах актыўны пошук новых агульных падыходаў у рамках рэгіянальнага ўзаемадзеяння з'яўляецца важным складнікам беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў цэлым», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У Арэнбургскай вобласці створаны дзве зборачныя вытворчасці беларускай тэхнікі — жняярак вытворчага аб'яднання «Гомсельмаш» і трактароў МТЗ. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што бакам не трэба абмяжоўвацца гэтымі праектамі, трэба прапрацоўваць новыя варыянты супрацоўніцтва, больш актыўна выкарыстоўваць вытворчы, навукова-тэхналагічны і кадравы патэнцыял.

Паводле слоў Прэзідэнта, вельмі важным у рэгіянальным узаемадзеянні з'яўляецца супрацоўніцтва ў сельскагаспадарчай сферы. І ў Беларусі, і ў Арэнбургскай вобласці гэта галіна інтэнсіўна развіваецца. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што перспектыўным з'яўляецца ўзаемадзеянне ў будаўніцтве і навукова-тэхнічнай сферы.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.