Вы тут

Многія лета!


Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт атрымаў ордэн Рускай Праваслаўнай Царквы 1-й ступені свяціцеля Алексія, мітрапаліта Маскоўскага. На ўрачыстым вечары ў гонар 80-годдзя архіерэя і адбылося ўручэнне ўзнагароды ад імя Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, якую юбіляр атрымаў ад Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла.

24-46

Ганаровая адзнака стала чарговай у цэлым шэрагу ўзнагарод мітрапаліта Філарэта, сярод якіх медаль і ордэн Францыска Скарыны, ордэны Айчыны ІІІ ступені, Пашаны, Дружбы народаў, расійскі ордэн «За заслугі перад Айчынай» ІV ступені і іншыя.

«Аднаўленне лепшых традыцый праваслаўя ў Беларусі ў перыяд архіпастырскага служэння мітрапаліта Філарэта з'явілася важным укладам у духоўную скарбніцу нашай Айчыны. Захаванне міру і згоды ў шматканфесійнай Беларусі, забеспячэнне сапраўднага паразумення паміж прадстаўнікамі розных веравызнанняў шмат у чым дасягнуты дзякуючы прынцыповай пазіцыі Беларускай Праваслаўнай Царквы пад кіраўніцтвам мітрапаліта Філарэта, — адзначыў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў падчас урачыстасці. — Павагай, удзячнасцю і любоўю да вас перапоўнены вернікі за сапраўдны гуманізм, умацаванне лепшых традыцый хрысціянства на нашай зямлі».

«Асаблівай удзячнасці заслугоўваюць стваральныя працы ганаровага экзарха, накіраваныя на ўсебаковае развіццё дыяцэзій і парафій БПЦ, — гаворыцца ў віншаванні Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. — Мітрапаліт Філарэт заўсёды надаваў належную ўвагу духоўна-маральнаму выхаванню падрастаючага пакалення, канструктыўна ўзаемадзейнічаў са свецкай уладай, дзеячамі навукі, адукацыі і культуры».

Паводле інфармацыі БЕЛТА.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.