Вы тут

Цепласеткі рыхтуюць да наступнай зімы


У мэтах падрыхтоўкі цеплавых сетак сталіцы да работы ў зімовых умовах 2015-2016 года філіял «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга» 25 сакавіка будзе праводзіць выпрабаванне цеплавых сетак на разліковую тэмпературу цепланосьбіта, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Падчас правядзення выпрабаванняў магчыма павышэнне тэмпературы ацяпляльных прыбораў і паветра ў памяшканнях, а таксама тэмпературы гарачай вады (у выпадку няспраўнасці сістэмы аўтаматычнага рэгулявання). Выпрабаванні праводзяцца з мэтай выяўлення дэфектных і ненадзейных участкаў трубаправодаў цеплавых сетак. Пры выяўленні на тэрыторыях жылога сектара і прылеглых да іх прыкмет парушэння ў працы цеплавых сетак (уцечка цепланосьбіта, пара, утварэнне прамывін) грамадзян просяць праяўляць пільнасць і асцярожнасць. Пра такія факты трэба тэрмінова інфармаваць дыспетчара філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі» (тэл.: 298 27 27, 298 27 37) ці бліжэйшы ЖЭС, ЖРЭА. Азнаёміцца з пералікам вуліц, якія трапляюць у зону правядзення выпрабаванняў, можна на сайце Мінгарвыканкама.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.