Вы тут

Нарадзіўся ў кашулі


Можна казаць, што 50-гадовы жыхар вёскі Рыкі Мсціслаўскага раёна, у доме якога ўспыхнуў пажар, атрымаў яшчэ адзін шанц на жыццё. Калі прыехалі выратавальнікі, гарэлі веранда і дах. Знайсці кагосьці жывым у поўнай дыму хаце нават і не спадзяваліся. Тым больш інфармацыі, што там ёсць людзі, наогул не было.

Пасля некалькіх хвілін безвыніковых пошукаў ліхтарык нарэшце выхапіў з цемры постаць чалавека, які ляжаў на падлозе. Калі мужчыну выцягнулі на паветра, высветлілася, што ён п'яны, але жывы.

Каб уявіць, наколькі мала было ў яго шанцаў выжыць, дастаткова сказаць, што дзве кошкі, якія таксама знаходзіліся ў доме, загінулі.

Як кажуць ратавальнікі, мужчына атруціўся гарэлкай так, што дым на яго ўжо не падзейнічаў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.