Вы тут

Начная эвакуацыя з-за недакурка?


Уначы ў сталіцы з-за пажару ў смеццеправодзе работнікам МНС давялося праводзіць эвакуацыю 18 чалавек.

Пра задымленне у адным з пад'ездаў дзевяціпавярховага дома па завулку Баграціёна паведамілі самі жыльцы. На гадзінніку было 1.13. На месцы выратавальнікі высветлілі, што адбылося загаранне смецця ў шахце смеццеправода і ў прасторы паміж ім і сцяной, а таксама загаранне сілавой устаноўкі ў падвале. З-за моцнага задымлення давялося эвакуяваць 18 чалавек. Ніхто не пацярпеў. Пажар быў ліквідаваны ў 1.45. Часова без электразабеспячэння заставалася 140 кватэр (420 жыльцоў). Прычына здарэння высвятляецца. Адна з версій — неасцярожнае абыходжанне з агнём невядомай асобы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.