Вы тут

Новы інвестыцыйны калідор


Беларускія свабодныя эканамічныя зоны могуць стаць пасярэднікамі ў супрацоўніцтве паміж Еўропай і Расіяй. Такую думку выказаў прэзідэнт Сусветнай федэрацыі свабодных і спецыяльных эканамічных зон Хуан Торэнтс.

У Гомелі на кангрэс свабодных эканамічных зон Паўночнай і Усходняй Еўропы «Глабалізацыя бізнесу і прамыя замежныя інвестыцыі. Новы інвестыцыйны калідор» сабраліся прадстаўнікі 23 краін свету. Сярод 200 дэлегатаў — эксперты, эканамісты, кіраўнікі дзяржаўных органаў улады. Па словах Хуана Торэнтса, кангрэс павінен пакласці пачатак стварэнню ўсходняга калідора для руху інвестыцый:

— З пункту гледжання лагістыкі Беларусь выбрана невыпадкова. Ваша краіна мае стратэгічна важнае размяшчэнне, знаходзіцца на скрыжаванні шляхоў паміж ЕС і Расіяй. Ёсць магчымасць з усімі сустрэцца і выслухаць думкі ўсіх па пытаннях супрацоўніцтва.

Сёння ў структуру свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон» уваходзіць 76 прадпрыемстваў-рэзідэнтаў, якія паспяхова супрацоўнічаюць з 70 краінамі свету, нагадаў старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік:

— Аднак галоўнае багацце і здабытак вобласці — чалавечы капітал. Бо эканамічная эфектыўнасць сёння вызначаецца ў першую чаргу выкарыстаннем высокакваліфікаваных спецыялістаў, новых ведаў, тэхналогій і метадаў кіравання. Мяркую, што стабільная ўнутрыпалітычная сітуацыя, сістэма дзяржаўных гарантый у дачыненні бізнесу і інвестыцый, а таксама выгаднае размяшчэнне нашага абласнога цэнтра дазволяць Гомельскай вобласці сапраўды стаць новым інвестыцыйным калідорам.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.