Вы тут

Першае выпрабаванне для «Дынама»


У тыднёвым спартыўным аглядзе «Звязда» распавядае пра двухматчавую пераможную серыю «Цмокаў», першыя чвэрцьфінальныя вынікі футбольнага Кубка Беларусі і крыўднае паражэнне Уладзіміра Самсонава ад былой першай ракеткі свету.

24-19

1. «Дынама-Мінск» у першым чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі па футболе нечакана саступіў «Віцебску» — 1:2. Перамогу гасцям прынёс Яўген Лебедзеў, які ў самым пачатку другога тайма забіў вырашальны гол. Нагадаем, што мінулы сезон дваццацігадовы форвард, таксама на правах арэнды, правёў у складзе «Граніта».

«Гэтую гульню мы пачалі вельмі дрэнна. Траўміраваўся Алег Вераціла — гэта сур'ёзная страта для каманды, — пракаментаваў вынік матча галоўны трэнер «Дынама» Душан Угрын-малодшы. — Мы не паказалі ўсяго, на што здольныя. Добра, што наперадзе яшчэ адзін матч у Віцебску».

А вось уладальнік Суперкубка Беларусі-2015 БАТЭ з перамогі стартаваў у гэтым турніры. Барысаўчане ўпэўнена абыгралі гродзенскі «Нёман» — 1:0. Пераможны гол — на рахунку Дзмітрыя Багі.

У двух астатніх матчах пераможцу выявіць не атрымалася: безгалявой нічыёй скончыліся матчы «Граніт» — «Шахцёр», «Белшына» — «Дынама-Брэст».

Матчы ў адказ адбудуцца 4 красавіка.

2. Салігорскі «Шахцёр» здабыў другую перамогу над мінскім «Юнацтвам» у фінальнай серыі хакейнага чэмпіянату краіны — 4:1. Шайбы ў пераможцаў на рахунку Яраслава Чупрыса, Анатоля Пратасені, Андрэя Міхалёва і Віктара Андрушчанкі.

Ужо сёння на «Чыжоўка-Арэне» адбудзецца трэці фінальны матч. Нагадаем, серыя працягваецца да чатырох перамог адной з каманд.

3. Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» атрымаў пятую перамогу ў сезоне і другую запар, на хатняй арэне перайграўшы фінскі «Байзанс» — 93:82. Самым карысным гульцом матча стаў Бранка Міркавіч, які запісаў на свой рахунак 18 ачкоў, 8 падбораў і 9 перадач. Нягледзячы на станоўчую дынаміку, «драконы» па-ранейшаму займаюць апошняе месца ў турнірнай табліцы Лігі ВТБ.

4. Беларускі майстар «малой ракеткі» Уладзімір Самсонаў саступіў у чвэрцьфінале турніру «Сусветнай серыі» ў Германіі кітайцу Чжану Цзіке. Па ходзе сустрэчы Самсонаў вёў па партыях — 3:0. Тым не менш, у двухразовага алімпійскага чэмпіёна Лондана атрымалася адыграцца і ўзяць наступныя чатыры сэты.

5. Беларускі пяціборац Павел Ціханаў заваяваў «бронзу» на этапе Кубка свету ў Каіры. Па выніках першых відаў Ціханаў быў лідарам, аднак прапусціў наперад Руслана Наканечнага з Латвіі і Яна Куфа з Чэхіі. Нагадаем, што ў чэрвені Мінск будзе прымаць фінал Кубка свету па сучасным пяцібор'і.

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.