Вы тут

Каб вясна пачула


Пад Мінск­ам зям­лю абу­джа­лі спе­ва­мі і ка­ра­го­да­мі

Для та­го, каб зра­зу­мець, па якіх за­ко­нах жы­лі на­шы прод­кі, трэ­ба да­лу­чыц­ца да на­род­най тра­ды­цыі. Ужо не пер­шы год урба­ні­за­ва­ным бе­ла­ру­сам у гэ­тым да­па­ма­га­юць Сту­дэнц­кае эт­на­гра­фіч­нае та­ва­рыст­ва і Дзяр­жаў­ны лі­та­ра­тур­ны му­зей Ян­кі Ку­па­лы ў Вя­зын­цы, за­пра­ша­ю­чы ўсіх ах­вот­ных узяць удзел у свя­це Гу­кан­ня вяс­ны.

25-43

Хоць да­гэ­туль на­двор'е ра­да­ва­ла не­бы­ва­лай для са­ка­ві­ка цеп­лы­нёй, у гэ­ты дзень не­ча­ка­на па­ха­ла­да­ла. На па­ды­хо­дзе да му­зея ўво­гу­ле па­чаў на­крап­ваць дроб­ны дож­джык. На­двор'е хут­чэй на­гад­ва­ла во­сень­скае, чым вес­на­вое, маг­чы­ма, таму гу­каць вяс­ну лю­дзей сё­ле­та пры­еха­ла менш, чым у мі­ну­лыя га­ды. За­тое за­ўваж­на па­бо­ле­ла аў­та­ма­бі­ляў, на якіх пры­еха­лі ар­га­ні­за­та­ры і гос­ці. І хто тут па­спра­ча­ец­ца, што на­ват ста­ра­даў­няя тра­ды­цыя мо­жа быць жы­вой і здоль­най да раз­віц­ця?

[caption id="attachment_76658" align="alignnone" width="600"]Гушканне на арэлях абуджае зямлю. Гушканне на арэлях абуджае зямлю.[/caption]

На­род шпа­цы­ра­ваў па­між пры­лаў­ка­мі май­строў (да­рэ­чы, кір­маш сё­ле­та знач­на па­шы­рыў­ся), у якіх мож­на бы­ло ку­піць тка­ныя па­ясы, глі­ня­ныя свіс­туль­кі, по­суд, ко­шы­кі, упры­га­жэн­ні, ля­лек з тка­ні­ны, са­ма­роб­ных жа­ва­ро­нач­каў з цес­та і на­ват па­вет­ра­ныя ша­ры­кі. Знач­ную част­ку на­вед­ні­каў апе­тыт­ны­мі во­да­ра­мі пры­ваб­лі­ва­ла кух­ня, якая сё­ле­та так­са­ма па­ра­да­ва­ла і раз­на­стай­нас­цю, і коль­кас­цю. Блі­ны і пі­ра­гі з на­чын­ка­мі на лю­бы густ, са­ма­роб­ныя пі­рож­ныя, гар­ба­та з зёл­ка­мі і мё­дам — пры та­кім вы­ба­ры на­ўрад ці мож­на за­стац­ца га­лод­ным.

Тым ча­сам дзяў­ча­ты са спеў­ных гур­тоў «Го­рынь», «Рут­ві­ца», «Мя­рэ­жа», «Вар­ган», «Кня­жыч», «Daіnavа», «Гас­ці­нец» ра­зы­шлі­ся па ўсёй ва­ко­лі­цы і за­вя­лі пес­ні-вяс­нян­кі. Га­ла­сы пе­ра­клі­ка­лі­ся і за­ва­рож­ва­лі, здоль­ныя ка­лі не абу­дзіць усё жы­вое, то за­ча­ра­ваць — дак­лад­на.

Спе­вы пра­цяг­ну­лі­ся і тады, ка­лі дзяў­ча­ты ра­зам са­бра­лі­ся на ўзгор­ку, ад­куль не­ўза­ба­ве па­плы­лі вяс­но­выя ка­ра­го­ды. Су­ма­ваць удзель­ні­кам не да­во­дзі­ла­ся: ла­дзі­лі­ся тра­ды­цый­ныя гуль­ні для ма­лых і да­рос­лых. Пры да­па­мо­зе дзяў­чат з гра­мад­скай ар­га­ні­за­цыі «Ахо­ва пту­шак Баць­каў­шчы­ны» мож­на бы­ло вы­ра­заць з па­пе­ры і па­ве­сіць на дрэ­вах па­пя­ро­вых пту­ша­чак. Са­май вя­сё­лай част­кай пра­гра­мы ста­лі ско­кі ад му­зы­каў з клу­ба тра­ды­цый­на­га тан­ца «SІTA». Як і заўж­ды, ар­га­ні­за­та­ры пра­сі­лі ўсіх быць не гле­да­ча­мі, а ўдзель­ні­ка­мі, бо толь­кі так мож­на са­праў­ды ад­чуць і зра­зу­мець тра­ды­цыю, ме­на­ві­та гэ­та ства­рае асаб­лі­вую ат­мас­фе­ру і на­строй.

Пе­чы­ва з Па­лес­ся, Па­дняп­роўя, Па­азер'я, Па­ня­мон­ня; ка­ра­го­ды, ха­рак­тэр­ныя для ўсход­ніх ра­ё­наў, — на ра­дзі­ме бе­ла­рус­ка­га кла­сі­ка аб'­яд­на­ла­ся ўсё са­мае вы­дат­нае ў тра­ды­цыі гу­кан­ня вяс­ны. Ме­на­ві­та та­му што­год сю­ды пры­яз­джае шмат лю­дзей, пры­во­зяць дзе­так, каб па­ва­дзіць ка­ра­го­ды, уба­чыць, якое куль­тур­нае ба­гац­це ства­ры­лі і за­ха­ва­лі для нас мі­ну­лыя па­ка­лен­ні і спры­чы­ніц­ца да яго, ад­чуў­шы ед­насць з пры­ро­дай і людзь­мі, што по­бач.

[caption id="attachment_76654" align="alignnone" width="400"]Жавароначкі — прадвеснікі вясны. Жавароначкі — прадвеснікі вясны.[/caption]

— Мы не толь­кі ро­бім аб­рад, які за­клю­ча­ец­ца ў тым, што ма­ла­дыя жан­чы­ны вы­хо­дзяць на па­гор­кі і гу­ка­юць вяс­ну, а су­мя­шча­ем яго з вес­на­вым кір­ма­шом. Гэ­та так­са­ма бы­ло ха­рак­тэр­на для вес­на­вых свят, ка­лі збі­ра­лі­ся му­зы­кі і лю­дзі ба­ля­ва­лі, час­та­ва­лі­ся. Прос­та мы са­мыя важ­ныя мо­ман­ты аб'­яд­на­лі ў адзін фэст, — рас­па­вя­ла ад­на з ар­га­ні­за­та­рак свя­та, сяб­ра Сту­дэнц­ка­га эт­на­гра­фіч­на­га та­ва­рыст­ва Ган­на СІ­ЛІ­ВОН­ЧЫК.

На ра­дзі­ме Ян­кі Ку­па­лы апан­та­ныя за­ха­валь­ні­кі тра­ды­цый ар­га­ні­зу­юць свя­та ўжо не пер­шы год. І кож­ны раз пры­дум­ва­юць што-не­будзь но­вень­кае. На­прык­лад, сё­ле­та дзяў­ча­ты, якія спя­ва­лі, ра­бі­лі гэ­та па роз­ныя ба­кі ра­кі, і атры­ма­ла­ся са­праўд­нае пе­ра­гук­ван­не па­між су­праць­лег­лы­мі бе­ра­га­мі. Пра­цяг­лыя вяс­но­выя вок­лі­чы па­ды­ма­лі­ся ў не­ба, ад­люст­роў­ва­лі­ся ў ва­дзе і раз­но­сі­лі­ся ў па­вет­ры, пра­ці­на­ю­чы ўсё на­во­кал — вяс­на не маг­ла не па­чуць!

Уво­гу­ле ў бе­ла­рус­кай тра­ды­цыі аб­ра­да­выя спе­вы — спра­ва жа­но­чая. Ма­лых дзяў­чат так­са­ма да­лу­ча­лі да іх, бо ме­на­ві­та спе­вы ў даў­нія ча­сы бы­лі ад­ной з час­так са­цы­я­лі­за­цыі дзя­цей. Прык­лад та­му — дзі­ця­чы гурт «Ка­лы­хан­ка» з Мі­ха­на­віч (кі­раў­ні­ца — Ла­ры­са Рыж­ко­ва), што сё­ле­та так­са­ма ўзяў удзел у свят­ка­ван­ні. І вар­та ад­зна­чыць, юныя гу­ка­льшчы­цы ні­чым не са­сту­па­лі сва­ім ста­рэй­шым ка­ля­жан­кам ні ў пры­га­жос­ці стро­яў, ні ў мо­цы га­ла­соў.

— Асноў­ныя эле­мен­ты гу­кан­ня вяс­ны — пес­ні-вяс­нян­кі, та­кі «ўплыў» на пры­ро­ду го­ла­сам, — рас­каз­вае ас­пі­рант­ка НАН Але­на ЛЯШ­КЕ­ВІЧ. Апроч та­го, на­шы прод­кі вы­пя­ка­лі аб­ра­да­вае пя­чэн­не, час­цей за ўсё ў вы­гля­дзе пту­ша­чак, ча­сам — у вы­гля­дзе ба­ра­ны, сяр­па і ін­шых сель­ска­гас­па­дар­чых пры­лад. Вель­мі іс­тот­ным пры гу­кан­ні вяс­ны лі­чыў­ся ця­лес­ны «код» — хут­кія імк­лі­выя ру­хі, гуш­кан­не на арэ­лях, ка­ра­го­ды. Усё гэ­та ра­бі­ла­ся для та­го, каб іні­цы­я­ваць урад­лі­выя сі­лы зям­лі, абу­дзіць яе, каб быў доб­ры ўра­джай.

[caption id="attachment_76655" align="alignnone" width="600"]Дзяўчаты спяваюць вяснянкі. Дзяўчаты спяваюць вяснянкі.[/caption]

Спра­ва ў тым, што ў тра­ды­цый­най куль­ту­ры лю­бы аб­рад мае пэў­ную функ­цы­я­наль­насць. На­шы прод­кі ве­ры­лі, што, на­прык­лад, зме­на се­зо­наў го­да ад­бы­ва­ец­ца не та­му, што Сон­ца ідзе па не­бе, а та­му, што лю­дзі пра­вя­лі пэў­ны аб­рад. Гу­кан­не вяс­ны, якое, да­рэ­чы, цяг­ну­ла­ся два тыд­ні, а на Па­лес­сі — уво­гу­ле ад Грам­ніц (15 лю­та­га), бы­ло так­са­ма свя­там аб­наў­лен­ня. У гэ­ты пе­ры­яд пры­ня­та бы­ло па­збаў­ляц­ца ад роз­най ста­рыз­ны. У не­ка­то­рых рэ­гі­ё­нах куль­мі­на­цый­ным мо­ман­там гэ­тай дзеі ста­на­ві­лі­ся Са­ра­кі: лі­чы­ла­ся, што ў гэ­ты дзень, 22 са­ка­ві­ка, на ра­дзі­му вяр­та­юц­ца 40 вы­ра­яў. На Са­ра­кі, ка­лі яшчэ быў снег, ля­пі­лі сне­га­ві­коў, а ка­лі не бы­ло, з са­ло­мы ра­бі­лі ба­бу, якую по­тым раз­ры­ва­лі са сло­ва­мі: «Ідзі, зі­ма, каб на дзе­вяць ме­ся­цаў ад нас пай­шла!» По­тым бі­лі ста­рыя гарш­кі і пры абы­хо­дзе два­роў кі­да­лі іх на па­рог са сло­ва­мі: «Гас­па­дынь­ка, кі­дай сваю пра­жу (бо пе­рад па­чат­кам гу­кан­ня з 13 са­ка­ві­ка нель­га бы­ло пра­сці). Зі­ма ўжо пра­гна­ная, ад­чы­няй свае дзве­ры, за­ві нас у гос­ці!»

Апроч та­го, у гэ­ты дзень на­ле­жа­ла па-асаб­лі­ва­му ша­на­ваць свой­скую жы­вё­лу. Ка­лі гас­па­дар на Са­ра­кі па­іў сваю ска­цін­ку, то спа­чат­ку мыў свой твар — «каб жы­вё­ла слу­ха­ла яго і на­бі­ра­ла­ся яго ро­зу­му». Дзяў­ча­ты ад­ра­за­лі ва­ла­сы з хвас­та ў ка­ро­вы — каб ко­сы рас­лі доў­гі­мі, як яе хвост; ку­рам на­вяз­ва­лі пры­го­жыя стуж­кі — каб му­жам стаў пры­го­жы хло­пец.

Ад­нак шмат дзе ў Бе­ла­ру­сі асноў­ным «гу­ка­льным» днём лі­чыц­ца Даб­ра­ве­шчан­не (7 кра­са­ві­ка). Уво­гу­ле, «га­лоў­нае» вес­на­вое свя­та скла­да­на вы­лу­чыць, бо аб­рад­насць «рас­кі­да­ная» ў роз­ных мяс­цо­вас­цях на­шай кра­і­ны па роз­ных днях.

Гу­кан­не вяс­ны для бе­ла­ру­саў бы­ло важ­най па­дзе­яй не толь­кі та­му, што пры­но­сі­ла над­зею на но­вае жыц­цё, ба­га­ты ўра­джай­ны год, а яшчэ і та­му, што пас­ля зі­мо­ва­га ся­дзен­ня па ха­тах лю­дзі маг­лі на­рэш­це вый­сці на ву­лі­цу, па­гля­дзець на пры­ро­ду, якая пра­чы­на­ец­ца ад сну, па­ды­хаць і па­ве­ся­ліц­ца. Чым не на­го­да для свя­та? Ра­ней лю­дзі ўме­лі зна­хо­дзіць ра­дасць у прос­тых рэ­чах.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Маладзечанскі раён.

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.