Вы тут

Здаў рарытэтны кулямёт


У рам­ках спе­цы­яль­на­га комп­лек­су ме­ра­пры­ем­стваў «Ар­се­нал» мін­ча­нін здаў у Каст­рыч­ніц­кі РУ­УС г. Мін­ска ра­ры­тэт­ны ку­ля­мёт ча­соў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, знеш­не па­доб­ны па сва­іх ха­рак­та­рыс­ты­ках на вя­до­мы ку­ля­мёт сіс­тэ­мы Мак­сі­ма. Так­са­ма муж­чы­на здаў да яго 200 па­тро­наў ка­ліб­ру 7,62 мі­лі­мет­ра 1941 го­да вы­пус­ку.

Па сло­вах гра­ма­дзя­ні­на, ку­ля­мёт ён знай­шоў, ка­лі пры­бі­раў у хля­ве. За­раз пра­во­дзіц­ца да­сле­да­ван­не ра­ры­тэт­най зброі. Згод­на з па­пя­рэд­няй вер­сі­яй спе­цы­я­ліс­таў, га­вор­ка ідзе пра ма­ды­фі­ка­ва­ную вер­сію ку­ля­мё­та ўзо­ру 1927 го­да вы­пус­ку. Ён ма­ца­ваў­ся або на бро­не­транс­пар­цё­ры, або на са­ма­лё­це. Сён­ня та­ко­га ку­ля­мё­та ня­ма ні ў ад­ным му­зеі кра­і­ны. Пас­ля пра­вер­кі і да­сле­да­ван­ня ра­ры­тэт пе­рад­адуць у гіс­то­ры­ка-куль­тур­ны комп­лекс «Лі­нія Ста­лі­на».

А пра­ва­ахоў­ні­кі пра­па­ну­юць тым, хто не­за­кон­на за­хоў­вае зброю, доб­ра­ах­вот­на здаць яе, гэ­тым вы­зва­ліў­шы ся­бе ад кры­мі­наль­най і ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці. Яны па­пя­рэдж­ва­юць, што за не­за­кон­нае за­хоў­ван­не зброі і бо­еп­ры­па­саў па­гра­жае да ся­мі га­доў па­збаў­лен­ня во­лі.

Да­рэ­чы. У мін­ча­ні­на-пен­сі­я­не­ра па мес­цы жы­хар­ства бы­лі зной­дзе­ны і кан­фіс­ка­ва­ны ма­ла­ка­лі­бер­ны рэ­валь­вер «На­ган-С» 1932 го­да вы­пус­ку і 27 па­тро­наў да яго. Фрун­зен­скім (г. Мін­ска) ра­ён­ным ад­дзе­лам След­ча­га ка­мі­тэ­та за­ве­дзе­на кры­мі­наль­ная спра­ва за не­за­кон­ныя дзе­ян­ні ў ад­но­сі­нах да аг­ня­стрэль­най зброі, бо­еп­ры­па­саў і вы­бу­хо­вых рэ­чы­ваў.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».