Вы тут

Да юных чытачоў прыйдуць дыпламаты


Не­каль­кі га­доў та­му ў Брэсц­кую аб­лас­ную біб­лі­я­тэ­ку пры­хо­дзі­лі кі­раў­ні­кі воб­лас­ці, вя­до­мыя ў Брэс­це лю­дзі і чы­та­лі ра­зам са школь­ні­ка­мі свае лю­бі­мыя рад­кі. Ця­пер ты­дзень дзі­ця­чай і юнац­кай кні­гі прой­дзе пад зна­кам сва­ёй і су­сед­ніх кра­ін.

Гос­ці ме­ра­пры­ем­стваў, за­пла­на­ва­ных з 23 па 31 са­ка­ві­ка, змо­гуць па­зна­ё­міц­ца з пісь­мен­ні­ка­мі, а так­са­ма на­він­ка­мі дзі­ця­чай лі­та­ра­ту­ры Бе­ла­ру­сі, Укра­і­ны, Ра­сіі, Поль­шчы.

Як рас­ка­за­ла на­мес­нік ды­рэк­та­ра Брэсц­кай аб­лас­ной біб­лі­я­тэ­кі імя М. Гор­ка­га Га­лі­на БУ­РЫ­НА, сваю зго­ду на твор­чыя су­стрэ­чы ў чы­таль­най за­ле ўжо па­цвер­дзі­лі бе­ла­рус­кі пісь­мен­нік Ана­толь Бу­тэ­віч, поль­скія аў­та­ры кніг для дзя­цей Лу­каш Дэ­мбскі і Ган­на Ка­шуб-Дэ­мбска. Яшчэ ў пра­гра­ме — шэ­раг ме­ды­яп­рэ­зен­та­цый, май­стар-кла­саў, вы­стаў ды ін­шых ці­ка­ві­нак.

Да юных чы­та­чоў Брэс­та збі­ра­юц­ца прый­сці на тыд­ні Ге­не­раль­ны кон­сул Поль­шчы ў Брэс­це Ган­на На­ва­коў­ска, Ге­не­раль­ны кон­сул Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі Мі­кі­та Мат­коў­скі і ге­не­раль­ны кон­сул Укра­і­ны Алег Мы­сык.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.