Вы тут

Бясплатна пракансультавацца з юрыстам


У чац­вер прой­дзе Адзі­ны дзень пра­ва­вой да­па­мо­гі на­сель­ніц­тву.

26 са­ка­ві­ка пра­ва­выя ін­спек­та­ры пра­цы Фе­дэ­ра­цыі праф­са­юзаў Бе­ла­ру­сі пра­вя­дуць пры­ём гра­ма­дзян. Жы­ха­ры буй­ных га­ра­доў і дзе­вя­ці ра­ё­наў ста­лі­цы, а так­са­ма кож­на­га ра­ён­на­га цэнт­ра змо­гуць бяс­плат­на атры­маць кан­суль­та­цыю юрыс­таў па пра­цоў­ным за­ка­на­даў­стве і ін­шую пра­ва­вую да­па­мо­гу. Звяр­тац­ца па пад­трым­ку трэ­ба ў мяс­цо­выя аб'­яд­нан­ні праф­са­юзаў, дзе ў гэ­ты дзень ад­каз­ваць на праб­лем­ныя пы­тан­ні на­сель­ніц­тва бу­дуць 130 пра­ва­вых ін­спек­та­раў пра­цы. Ра­зам з імі на «пра­мой лі­ніі» бу­дуць дзя­жу­рыць спе­цы­я­ліс­ты Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны, якія да­па­мо­гуць ра­за­брац­ца ў най­больш спрэч­ных мо­ман­тах. Як па­ве­дам­ляе на­мес­нік стар­шы­ні Фе­дэ­ра­цыі праф­са­юзаў Але­на МАН­КЕ­ВІЧ, Адзі­ны дзень пра­ва­вой да­па­мо­гі на­сель­ніц­тву пла­ну­юць пра­во­дзіць на па­ста­ян­най асно­ве — кож­ны апош­ні чац­вер ме­ся­ца.

На­тал­ля ЛУБ­НЕЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.