Вы тут

Захаваць для нашчадкаў


У па­пу­ляр­ным у са­вец­кі час што­тыд­нё­ві­ку «Не­де­ля» пра­нік­нё­ны­мі рад­ка­мі мас­коў­ска­га паэ­та Мар­ка Мак­сі­ма­ва су­пра­ва­джаў­ся фо­та­рэ­пар­таж В.Ахло­ма­ва, на­дру­ка­ва­ны ў маі 1966 го­да і пры­све­ча­ны ад­крыц­цю ў Ор­шы Кур­га­на Бес­смя­рот­нас­ці. Та­ды пра гэ­ту знач­ную па­дзею пі­са­лі амаль усе га­зе­ты: ад мяс­цо­ва­га «Ле­нін­ска­га пры­зы­ву» (ця­пер «Ар­шан­ская га­зе­та») да га­лоў­най пар­тый­най га­зе­ты кра­і­ны «Пра­вды». Так, у Дзень Пе­ра­мо­гі, у паў­ноч­най част­цы Ор­шы, у толь­кі што за­кла­дзе­ным Ме­ма­ры­яль­ным пар­ку Ге­ро­яў быў ура­чыс­та ад­кры­ты Кур­ган Бес­смя­рот­нас­ці — адзін з пер­шых у Бе­ла­ру­сі.

Ідэя ўзвя­дзен­ня ру­кат­вор­на­га ма­ну­мен­та на­род­най па­мя­ці і сла­вы на­ле­жыць кам­са­мо­лу Бе­ла­ру­сі. Яе го­ра­ча пад­тры­ма­ла пар­тый­ная ар­га­ні­за­цыя го­ра­да, пра­цоў­ныя Ор­шы. У го­нар за­клад­кі кур­га­на 16 кра­са­ві­ка ад­быў­ся 10-ты­сяч­ны мі­тынг. На ім быў за­чы­та­ны тэкст пісь­ма на­шчад­кам, якое за­кла­лі ў гер­ме­тыч­ную шка­тул­ку і змяс­ці­лі ў пад­нож­жа кур­га­на.

У сціс­лыя тэр­мі­ны трэ­ба бы­ло ўзвес­ці ве­ліч­ны кур­ган. Вя­лі­кім быў пра­цоў­ны эн­ту­зі­язм ар­шан­цаў. Да ства­рэн­ня кур­га­на да­лу­чы­лі­ся лі­та­раль­на ўсе га­ра­джа­не: аў­та­ма­бі­ліс­ты і чы­гу­нач­ні­кі, пра­цаў­ні­кі за­во­даў і фаб­рык, школь­ні­кі і на­ву­чэн­цы. У вёд­рах, ко­шы­ках, спе­цы­яль­ных ка­роб­ках, да­стаў­ле­ных з іль­но­кам­бі­на­та, нес­лі сю­ды зям­лю ве­тэ­ра­ны і мо­ладзь, ра­бо­чыя і на­стаў­ні­кі, жы­ха­ры на­ва­коль­ных вё­сак. Менш чым за тры тыд­ні Кур­ган Бес­смя­рот­нас­ці быў на­сы­па­ны. У шас­ці на­прам­ках ад яго бы­лі пра­кла­дзе­ны алеі: цэнт­раль­ная — Не­вя­до­ма­га сал­да­та, ас­тат­нія — імя Ге­ро­яў Са­вец­ка­га Са­ю­за, якія вы­зна­чы­лі­ся пры вы­зва­лен­ні Ар­шан­шчы­ны ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў: Кан­стан­ці­на За­сло­на­ва, Юрыя Смір­но­ва, Ган­ны Ні­канд­ра­вай, Сяр­гея Мі­та, Мар­се­ля Ле­феў­ра.

Ура­чыс­тае ад­крыц­цё Кур­га­на Бес­смя­рот­нас­ці ад­бы­ло­ся 9 Мая. На мі­тынг прый­шлі ты­ся­чы і ты­ся­чы лю­дзей. Не толь­кі га­ра­джа­не і жы­ха­ры Ар­шан­ска­га ра­ё­на, а і гос­ці з Ві­цеб­ска, Мін­ска, Маск­вы... Ура­джэн­кай Ар­шан­шчы­ны, аба­рон­цай Брэсц­кай крэ­пас­ці Н.Кант­роў­скай бы­ла пры­ве­зе­на кап­су­ла з зям­лёй ле­ген­дар­най цы­та­дэ­лі над Бу­гам. Бы­ла да­стаў­ле­на сю­ды і зям­ля з ма­гіл сла­ву­тых пар­ты­зан­скіх ка­ман­дзі­раў Канстанціна За­сло­на­ва і баць­кі Мі­ная (Шмы­ро­ва).

Свя­шчэн­ным стаў для ар­шан­цаў Кур­ган Бес­смя­рот­нас­ці. Доў­гія га­ды Ме­ма­ры­яль­ны парк Ге­ро­яў быў мес­цам су­стрэч ве­тэ­ра­наў вай­ны з мо­лад­дзю. Да па­бу­до­вы ў 1978 го­дзе ў цэнт­ры Ор­шы па­мят­на­га зна­ка ў го­нар вы­зва­лі­це­ляў тут ад­бы­ва­лі­ся га­лоў­ныя га­рад­скія ўра­чыс­тас­ці з на­го­ды свят­ка­ван­ня Дня Пе­ра­мо­гі і Дня вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў.

22 жніў­ня 2000 го­да пад­час ня­ба­ча­на­га ра­ней ура­га­ну амаль 80% дрэў у пар­ку бы­лі па­ва­ле­ны. Сі­ла­мі мо­ла­дзі го­ра­да бы­лі па­са­джа­ны ма­ла­дыя дрэ­вы, доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­ны алеі, уста­ноў­ле­ны но­выя ліх­та­ры, ас­фаль­та­вае па­крыц­цё за­ме­не­на на больш пры­ваб­ную пліт­ку. У 2013 го­дзе по­бач з кур­га­нам бы­ла ўста­ля­ва­на ды­ві­зій­ная гар­ма­та Д-44 (85мм) у го­нар па­лег­лых во­і­наў, якія вы­зва­ля­лі Ор­шу ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў у скла­дзе 83-га гаў­біч­на­га ар­ты­ле­рый­ска­га пал­ка. У 2014 го­дзе да яе да­ба­ві­лі­ся яшчэ тры адзін­кі бро­не­тэх­ні­кі 1940—1960-х га­доў.

Хо­чац­ца спа­дзя­вац­ца, што на­пя­рэ­дад­ні 70-год­дзя Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі яшчэ пры­га­жэй і ўтуль­ней ста­не ў Ме­ма­ры­яль­ным пар­ку Ге­ро­яў. Пад­тры­ман­не яго ў на­леж­ным і год­ным ста­не — на­ша сціп­лая да­ні­на па­мя­ці за­гі­ну­лым аба­рон­цам Ай­чы­ны, па­чэс­ная спра­ва ўсіх прад­пры­ем­стваў і жы­ха­роў ор­дэ­на­нос­най Ор­шы.

Вік­тар ЛЮ­ТЫН­СКІ, края­зна­вец.

г.Ор­ша.

 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.