Вы тут

Подзвіг на сцэне


У афі­шы Дра­ма­тыч­на­га тэ­ат­ра бе­ла­рус­кай ар­міі — но­вы спек­такль. «Я — твой афі­цэр...» — па­ста­ноў­ка пра су­час­ную ар­мію, сён­няш­ніх ма­ла­дых афі­цэ­раў, па­тры­я­тызм, цяж­кія буд­ні вай­скоў­цаў, сяб­роў­ства, ка­хан­не... Пра аса­біс­ты вы­бар, які ча­сам ты­чыц­ца жыц­ця і смер­ці.

25-24

Пе­рад та­кім вы­ба­рам ста­яць тры ма­ла­дыя са­пё­ры. Кос­ця Са­ка­лоў, Са­ша Іва­ноў і Ці­мур Зям­ны слу­жаць у ад­ной час­ці. Яны па-роз­на­му пра­вод­зяць воль­ны час, су­стра­ка­юц­ца з дзяў­ча­та­мі і ўвесь час за­хап­ля­юц­ца сва­ім сяб­рам Ан­то­нам. Яго смерць ста­но­віц­ца аса­біс­тым бо­лем кож­на­га з лей­тэ­нан­таў. Адзін з іх па­ві­нен вы­пра­віць па­мыл­ку са­слу­жыў­ца...

Хто гэ­та бу­дзе? Яны вы­ра­шаць са­мі. Адзін ска­жа, што ён, бо, маў­ляў, сі­ра­та, і аб ім не бу­дзе ка­му га­ра­ваць. Дру­го­му, рас­ча­ра­ва­на­му ў ка­хан­ні, так­са­ма ня­ма ча­го губ­ляць. А трэ­ці на паў­шля­ху ў баль­ні­цу да хво­рай ма­ці вяр­та­ец­ца на­зад. Та­кі вы­бар кож­на­га з іх. Вы­бар па­тры­ё­та, ад­важ­на­га афі­цэ­ра сва­ёй кра­і­ны.

Па сло­вах мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка тэ­ат­ра Ма­ры­ны Ду­да­ра­вай, асноў­ная за­ду­ма па­ста­ноў­кі пе­ра­клі­ка­ец­ца з га­лоў­най ідэ­яй уся­го ча­ла­вец­тва — здоль­нас­цю да са­ма­ах­вя­ра­ван­ня.

— Гэ­ты спек­такль не толь­кі пра су­час­ную ар­мію, — лі­чыць мас­тац­кі кі­раў­нік тэ­ат­ра. — Гэ­ты спек­такль пра сяб­роў­ства, ка­хан­не, ра­зу­мен­не та­го, што ў жыц­ці ёсць каш­тоў­нас­ці, якія ва ўсе ча­сы ля­жаць на па­верх­ні. Пра тое, што і ў наш час ёсць лю­дзі, здоль­ныя на подз­віг. І ён па­ві­нен быць на сцэ­не. Подз­віг ме­на­ві­та ў сён­няш­ні час.

Да­рэ­чы, вель­мі даў­но ў рэ­пер­ту­а­ры тэ­ат­ра не бы­ло па­ста­ноў­кі аб су­час­най ар­міі. Як пры­зна­лі­ся ар­га­ні­за­та­ры, вель­мі скла­да­на бы­ло знай­сці ма­тэ­ры­ял. Але ўсё ж та­кі ён знай­шоў­ся: спек­такль па­стаў­ле­ны па ма­ты­вах п'е­сы Ар­ка­дзя Пін­чу­ка «Лей­тэ­нан­ты». У па­ста­ноў­цы вы­ка­ры­ста­ны ўсе тэх­ніч­ныя маг­чы­мас­ці тэ­ат­ра, у тым лі­ку ві­дэа. А па-ін­ша­му па­ка­заць пра­цу са­пё­раў у тэ­ат­ры скла­да­на.

— Па­ста­віць спек­такль аб су­час­най ар­міі — за­да­ча не з лёг­кіх, — пе­ра­ка­на­ны га­лоў­ны рэ­жы­сёр Дра­ма­тыч­на­га тэ­ат­ра бе­ла­рус­кай ар­міі, рэ­жы­сёр-па­ста­ноў­шчык спек­так­ля «Я — твой афі­цэр...» Ігар ФІЛЬ­ЧАН­КОЎ. — Я слу­жыў 30 га­доў та­му, а ця­пер ін­шая ар­мія і юна­кі ін­шыя. Ад­нак ак­цё­ры з за­да­чай спра­ві­лі­ся. Ка­лі мы па­ча­лі рэ­пе­та­ваць п'е­су, я ха­цеў на тры ме­ся­цы ад­даць хлоп­цаў у вай­ско­вую часць, каб яны там прай­шлі курс ма­ла­до­га бай­ца. Праў­да, стра­я­вой пад­рых­тоў­кай мы зай­ма­лі­ся тут. Вы­пра­цоў­ва­лі ка­манд­ны го­лас, ву­чы­лі­ся, як пра­віль­на ад­да­ваць ра­парт. А ча­му спек­такль ме­на­ві­та пра са­пё­раў? Прос­та гэ­та лю­дзі, якія ў мір­ны час атрым­лі­ва­юць ба­я­выя ўзна­га­ро­ды. Яны ўвесь час хо­дзяць па васт­ры­ні на­жа, па­між жыц­цём і смер­цю.

Па­ста­ноў­ка «Я — твой афі­цэр...» у пер­шую чар­гу ары­ен­та­ва­на на ма­ла­дзёж­ную аў­ды­то­рыю. «Каб ма­ла­дыя юна­кі, якія за­кан­чва­юць шко­лу і вы­бі­ра­юць свой жыц­цё­вы шлях, уба­чы­лі на свае во­чы, што та­кое ар­мія, — мяр­куе га­лоў­ны рэ­жы­сёр. — У кож­на­га, вя­до­ма, свой вы­бар. Але чым больш ве­да­еш, тым ён шы­рэй­шы».

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.