Вы тут

Прызнанне і высокая адказнасць


На­цы­я­наль­ная на­ву­ка — у да­па­мо­гу на­цы­я­наль­най эка­но­мі­цы

Учо­ра Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ўру­чыў дып­ло­мы док­та­ра на­вук і атэс­та­ты пра­фе­са­ра на­ву­ко­вым і на­ву­ко­ва-пе­да­га­гіч­ным ра­бот­ні­кам. Вы­шэй­шая атэс­та­цый­ная ка­мі­сія ў 2014 го­дзе пры­су­дзі­ла ву­чо­ную сту­пень док­та­ра на­вук 45 са­іс­каль­ні­кам. Ву­чо­нае зван­не пра­фе­са­ра пры­свое­на 36 са­іс­каль­ні­кам, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Як ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, доб­рая тра­ды­цыя — ва ўра­чыс­тай ат­мас­фе­ры ўру­чаць дып­ло­мы док­та­ра на­вук і атэс­та­ты пра­фе­са­ра най­леп­шым ву­чо­ным кра­і­ны, гэ­та пры­знан­не важ­най ро­лі на­ву­кі ў жыц­ці гра­мад­ства і вы­со­кай ад­каз­нас­ці бе­ла­рус­кай на­ву­ко­вай элі­ты.

«У Бе­ла­ру­сі сту­пень док­та­ра на­вук або зван­не пра­фе­са­ра атры­маць ня­прос­та, — пра­цяг­нуў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Я па­ста­ян­на на­цэль­ваю Вы­шэй­шую атэс­та­цый­ную ка­мі­сію на тое, каб быў на­дзей­ны бар'­ер для сла­бых і не­ак­ту­аль­ных ра­бот. Трэ­ба пад­трым­лі­ваць і да­ваць «зя­лё­нае свят­ло» толь­кі тым да­сле­да­ван­ням, якія ма­юць вя­лі­кую на­ву­ко­вую каш­тоў­насць і рэ­аль­ны эфект».

На дум­ку Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі, пад­рых­тоў­ка на­ву­ко­вых кад­раў з'яў­ля­ец­ца ад­ным з клю­ча­вых звё­наў у па­вы­шэн­ні эфек­тыў­нас­ці ра­бот да­след­чых ка­лек­ты­ваў. Ме­на­ві­та ак­тыў­ная дзей­насць дак­та­роў на­вук і пра­фе­са­раў — най­больш важ­ная ха­рак­та­рыс­ты­ка твор­ча­га па­тэн­цы­я­лу на­ву­ко­ва-да­след­ча­га ін­сты­ту­та або на­ву­чаль­най уста­но­вы. У гэ­тым пла­не доб­ры прык­лад па­каз­вае сфе­ра ахо­вы зда­роўя.

Прэ­зі­дэнт па­ста­віў пе­рад на­ву­коў­ца­мі за­да­чу па­ско­рыць іна­ва­цый­нае раз­віц­цё на­цы­я­наль­най эка­но­мі­кі. «Для гэ­та­га па­тра­бу­ец­ца больш вы­са­как­лас­ных спе­цы­я­ліс­таў па шэ­ра­гу пры­яры­тэт­ных, за­па­тра­ба­ва­ных у рэ­аль­ным сек­та­ры спе­цы­яль­нас­цяў, — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Ся­род іх бія­тэх­на­ло­гія, мік­ра­бія­ло­гія, элект­рон­нае пры­бо­ра­бу­да­ван­не, энер­ге­ты­ка, хі­мія і тэх­на­ло­гія атры­ман­ня мі­не­раль­ных угна­ен­няў, рас­пра­цоў­ка і аба­га­чэн­не ка­рыс­ных вы­кап­няў, вы­твор­часць і пе­ра­пра­цоў­ка сель­гас­пра­дук­цыі».

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў, што ву­чо­ныя па­він­ны да­па­ма­гаць ма­ла­дым та­лен­там, па­каз­ваць прык­лад і пе­ра­да­ваць тра­ды­цыі най­леп­шых на­ву­ко­вых школ, якія ўжо за­ва­я­ва­лі вя­до­масць. Ён ак­цэн­та­ваў ува­гу на тым, што 2015 год аб'­яў­ле­ны Го­дам мо­ла­дзі. «Дзяр­жаў­ная ма­ла­дзёж­ная па­лі­ты­ка ўжо ста­ноў­ча паў­плы­ва­ла на сі­ту­а­цыю ў на­ву­цы, — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Ва ўзрос­та­вай струк­ту­ры на­ву­ко­вых кад­раў апош­ніх га­доў мо­ладзь скла­дае чвэрць. Ажыц­цяў­ля­ец­ца па­ста­ян­ная пад­трым­ка ма­ла­дых та­ле­на­ві­тых ву­чо­ных — з 2010 па 2015 год сты­пен­дыю Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь атры­ма­лі больш як паў­ты­ся­чы ча­ла­век».

Звяр­та­ю­чы­ся да ву­чо­ных, кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў, што боль­шасць з іх зай­ма­ец­ца не толь­кі да­след­чай, але і вы­клад­чыц­кай дзей­нас­цю. «На вас ус­кла­дзе­на ад­каз­ная за­да­ча ву­чыць і вы­хоў­ваць ма­ла­дую на­ву­ко­вую зме­ну. Гэ­та на­ша бу­ду­чы­ня, і вы прос­та аба­вя­за­ны да­па­ма­гаць ма­ла­дым та­лен­там», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў, што яму пры­ем­на ба­чыць у за­ле ма­ла­дых дак­та­роў на­вук. «Па­га­дзі­це­ся, унес­ці важ­кі ўклад у на­ву­ку ва ўзрос­це да 40 га­доў — гэ­та доб­ры прык­лад для пад­рас­та­ю­ча­га па­ка­лен­ня, — лі­чыць Прэ­зі­дэнт. — Дзя­ку­ю­чы ня­стом­най пра­цы вы на­бы­лі пры­знан­не і па­ва­гу не толь­кі ў сва­іх ка­лек­ты­вах, але і ў на­ву­ко­вай су­поль­нас­ці ўво­гу­ле».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».