Вы тут

Каханне трыумфуе над абставінамі


У прэм'­е­ры Рус­ка­га тэ­ат­ра

Гэ­та на­столь­кі ж веч­ная ды­ле­ма, як і аб'­ект мас­тац­тва: ах­вя­ра­ваць сва­і­мі ін­та­рэ­са­мі дзе­ля та­го, як «па­він­на быць», ці кі­нуць усё, па­ста­віў­шы свае па­чуц­ці на па­ста­мент. За­стац­ца з му­жам, да яко­га абы­яка­вая, ці збег­чы з ка­ха­ным не­ма­ве­да­ма ку­ды. І больш кан­крэт­на: ма­ла­дой і мі­ла­від­най Элі­за­бэт жыць з ба­га­тым му­жам Ар­ноль­дам ці сысці без гро­шай, але з лю­бі­мым Тэ­дзі.

25-34

Дра­ма­тыч­ны тэ­атр імя Мак­сі­ма Гор­ка­га 20 са­ка­ві­ка прад­ста­віў но­вы спек­такль — «Ко­ла ка­хан­ня» па ад­ным з са­мых дас­ціп­ных анг­лій­скіх пісь­мен­ні­каў — Уіль­я­му Со­мер­сэ­ту Мо­э­му, са­праўд­ную оду са­праўд­на­му ка­хан­ню. Па­ста­ноў­шчы­кам стаў за­про­ша­ны рэ­жы­сёр — на­род­ны ар­тыст Рэс­пуб­лі­кі Паў­ноч­ная Асе­ція-Ала­нія Ма­дэст Аб­ра­маў. І га­лоў­ны штрых гэ­тай па­дзеі: спек­такль пры­мер­ка­ва­ны да юбі­лею на­род­най ар­тыст­кі Бе­ла­ру­сі Воль­гі Кле­ба­но­віч, якая сыг­ра­ла ў па­ста­ноў­цы ад­ну з га­лоў­ных ро­ляў.

Сю­жэт раз­ві­ва­ец­ца ў гас­цёў­ні ба­га­та­га па­лі­тыч­на­га дзея­ча і яго жон­кі. Пер­фек­цы­я­ніст Ар­нольд, амаль звар'­я­це­лы на ідэі ства­рэн­ня най­леп­ша­га до­ма ў на­ва­кол­лі (на­стаў­ля­ю­чы ла­кея Джор­джа пра «сваё» мес­ца но­ва­га крэс­ла, пе­ра­соў­вае яго на сан­ты­метр-дру­гі), не пес­ціць жон­ку пра­ява­мі свай­го ка­хан­ня і кло­па­ту. Ма­ці Ар­ноль­да Кі­ці (яе сыг­ра­ла Воль­га Кле­ба­но­віч) не­ка­лі кі­ну­ла свай­го му­жа Чэм­пі­я­на дзе­ля пры­го­жа­га Пор­тэ­са.

У па­чат­ку спек­так­ля вы­яў­ля­ец­ца, што Элі­за­бэт за­пра­сі­ла ў гос­ці не прос­та свёк­ра Чэм­пі­я­на, але і свяк­роў Кі­ці ра­зам з Пор­тэ­сам. Гэ­та вы­зы­вае жах у Ар­ноль­да, які тур­бу­ец­ца на­конт бу­ду­чай су­стрэ­чы бы­лых су­жэн­цаў, сва­іх баць­коў.

Лі­рыч­ная ка­ме­дыя вы­кры­вае яшчэ адзін факт: быц­цам бяс­крыўд­ная Элі­за­бэт ме­ла свой ін­та­рэс у за­пра­шэн­ні ге­рояў гіс­то­рыі, якая «ча­мусь­ці так яе хва­люе». Тут свет пра­жэк­та­раў вар­та на­кі­ра­ваць на яшчэ ад­на­го ге­роя — Тэ­дзі, які лі­чыц­ца гос­цем до­ма Ар­ноль­да і Элі­за­бэт.

Чэм­пі­ян — Кі­ці — Пор­тэс. Ар­нольд — Элі­за­бэт — Тэ­дзі. Так дзве гіс­то­рыі — ад­на ўжо спраў­джа­ная, дру­гая толь­кі абя­цае вы­ра­шыць сваё да­лей­шае раз­віц­цё — су­стра­ка­юц­ца ў ад­ным сю­жэ­це, у ад­ным до­ме. Ці бу­дзе Элі­за­бэт уліч­ваць во­пыт ста­рэй­шых, ці звер­не ўва­гу на па­ра­ды Кі­ці і што вы­бе­ра — ка­хан­не ці вер­насць му­жу? І як прый­дзе да свай­го вы­ба­ру?

Уіль­ям Со­мер­сэт Мо­эм, на той мо­мант ужо вя­до­мы лі­та­ра­тар, на­пі­саў п'е­су «Круг» у 1921 го­дзе; анг­лій­скі гу­мар, а ча­сам і іро­нія ў яго тво­рах уда­ла су­сед­ні­чае з псі­ха­ла­гіз­мам і тон­кім да­сле­да­ван­нем ча­ла­ве­ка.

Но­вы спек­такль Рус­ка­га тэ­ат­ра пус­ціў сю­жэт па веч­ным ко­ле, сцвяр­джа­ю­чы, што во­пыт мі­ну­ла­га і су­час­насць — дзве ўза­е­ма­дзей­ныя рэ­чы, толь­кі не ў тра­ды­цый­ным «на­ву­чан­ні на па­мыл­ках», а ў аб­са­лют­най ня­змен­нас­ці ча­ла­ве­чай сут­нас­ці.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.