Вы тут

Памідоры на двух каранях


Мож­на вы­расціць боль­шы ўра­джай і сэ­ка­но­міць мес­ца, ка­лі па­мі­до­ры па­са­дзіць на двух ка­ра­нях

У пры­ро­дзе не іс­нуе фор­маў ці га­тун­каў па­мі­до­раў, якія ма­юць дзве ка­ра­нё­выя сіс­тэ­мы (два ка­ра­ні). Атры­маць та­кія рас­лі­ны мож­на толь­кі штуч­ным шля­хам — пры­шчэп­кай. Та­му га­вор­ка ідзе не аб «тэх­на­ло­гіі па­сад­кі», а аб пры­шчэп­цы.

Пры­шчэп­ка — гэ­та спо­саб ве­ге­та­тыў­на­га раз­мна­жэн­ня, які да­зва­ляе атры­маць рас­лі­ну, што скла­да­ец­ца з 2-3 і больш час­так, якія на­ле­жаць да роз­ных га­тун­каў і ві­даў. Та­кая пры­шчэп­ле­ная рас­лі­на скла­да­ец­ца з пры­шчэ­пы — той част­кі, на якую пры­шчап­ля­юць, і шчэ­пы — част­кі, якую пры­шчап­ля­юць. У якас­ці пры­шчэ­пы звы­чай­на вы­ка­рыс­тоў­ва­юць устой­лі­выя да не­спры­яль­ных умоў ці хва­роб га­тун­кі (ві­ды). Час­та, на­прык­лад, пры­шчап­ля­юць ды­ню і ка­вун на цвёр­да­ко­ры гар­буз ці ка­ба­чок, бо яны знач­на больш устой­лі­выя да па­ні­жа­ных тэм­пе­ра­тур і ма­юць больш ма­гут­ную ка­ра­нё­вую сіс­тэ­му. Атры­ма­ная та­кім спо­са­бам пры­шчэп­ле­ная ра­са­да больш пры­ста­са­ва­на да ніз­кіх тэм­пе­ра­тур, што да­зва­ляе вы­рошч­ваць ды­ні і ка­ву­ны на­ват у паў­ноч­ных ра­ё­нах.

25-31

Ёсць роз­ныя спо­са­бы пры­шчэп­кі, але толь­кі пры­шчэп­ка ме­та­дам зблі­жэн­ня да­зва­ляе атры­маць рас­лі­ну з дзвю­ма ка­ра­нё­вы­мі сіс­тэ­ма­мі. На­сен­не ад­на­го і та­го ж ці роз­ных га­тун­каў вы­сей­ва­юць ад­на­ча­со­ва ў адзін кан­тэй­нер на ад­лег­лас­ці 1-2 см. Пры з'яў­лен­ні ўсхо­даў пра­вод­зяць той жа до­гляд, што і пры вы­рошч­ван­ні ра­са­ды. Ка­лі рас­лі­ны сфар­мі­ру­юць 2-4 са­праўд­ныя ліс­ты, а сцяб­ло да­сяг­не 0,4-0,6 см у дыя­мет­ры, пры­сту­па­юць да пры­шчэп­кі.

Пра­вод­зяць яе на­ступ­ным чы­нам: сцёб­лы абедз­вюх рас­лін зблі­жа­юць і гля­дзяць, у якім мес­цы яны лепш за ўсё да­ты­ка­юц­ца ад­но з ад­ным. У мес­цах до­ты­ку вост­рым пры­шчэ­пач­ным на­жом ці ля­зом у абод­вух сцёб­лаў вы­да­ля­юць (зра­за­юць) па 2-3 см эпі­дэр­мі­су (скур­кі). Сцёб­лы зблі­жа­юць так, каб іх зрэ­зы доб­ра су­мяс­ці­лі­ся, мес­ца пры­шчэп­кі (зблі­жэн­ні) шчыль­на аб­вяз­ва­юць тон­кай по­лі­эты­ле­на­вай плён­кай. Сцёб­лы лёг­ка і хут­ка зрас­та­юц­ца, ка­лі па­верх­ня зрэ­заў зроб­ле­на роў­на, глад­ка і мае ад­ноль­ка­вую ве­лі­чы­ню.

До­гляд за пры­шчэп­ле­ны­мі рас­лі­на­мі та­кі ж, як і за ра­са­дай. Ка­лі ў мес­цы пры­шчэп­кі сцёб­лы зрас­та­юц­ца, вы­да­ля­юць адзін з іх ці па­кі­да­юць абод­ва (у за­леж­нас­ці ад та­го, з якой мэ­тай пра­ве­дзе­на пры­шчэп­ка). На­прык­лад, ка­лі пры­шчап­ля­лі­ся два га­тун­кі для та­го, каб на­даць устой­лі­васць рас­лі­нам, то вы­да­ля­ец­ца сцяб­ло ня­ўстой­лі­ва­га га­тун­ку. Ка­лі ж пры­шчэп­ка зроб­ле­на для та­го, каб атры­маць ад­ну здво­е­ную, больш ма­гут­ную рас­лі­ну, то па­кі­да­юць два сцяб­лы.

25-32

На град­цы 4,5 м даў­жы­нёй і 1,5 м шы­ры­нёй, у за­леж­нас­ці ад сор­та, мож­на вы­са­дзіць ад 16 да 45 рас­лін па­мі­до­раў. Ка­лі ран­няс­пе­лыя і ся­рэд­ня­спе­лыя вы­рошч­ваць па схе­ме 50x30 см, то на ўчаст­ку мож­на раз­мяс­ціць 45 рас­лін. Па схе­ме 45x45 — толь­кі 30 рас­лін.

Для вы­са­ка­рос­лых поз­ніх сар­тоў пло­шча сіл­ка­ван­ня па­він­на быць боль­шай. Пры вы­са­дцы па схе­ме 50x50 на ўчаст­ку змес­ціц­ца 27 рас­лін, а па схе­ме 90x50 — 18 рас­лін.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.