Рэшата


Рэ­ша­та — гас­па­дар­чая пры­ла­да для ад­се­ву ад­хо­даў, каб ачыс­ціць му­ку. У на­род­най куль­ту­ры сла­вян рэ­ша­та сім­ва­лі­за­ва­ла ба­гац­це і пла­да­нос­насць, ачы­шчэн­не, та­кія ры­сы ча­ла­ве­ка як сум­лен­не і пра­нік­лі­васць. У хрыс­ці­ян­стве рэ­ша­та азна­ча­ла хут­кі Бо­жы суд. Рэ­ша­та маг­лі вы­ка­рыс­тоў­ваць у са­мых раз­на­стай­ных аб­ра­дах і ры­ту­а­лах.

* Як ма­гіч­ная ёміс­тасць для па­да­рун­каў пры­ро­ды рэ­ша­та пры­сут­ні­ча­ла на свя­це Ба­гач. У рэ­ша­та, якое так і на­зы­ва­лі, на­сы­па­лі зер­не ад апош­ня­га сна­па, пас­ля ча­го з ім і грам­ніч­най свеч­кай абы­хо­дзі­лі ўсе пад­вор­кі — «за­мы­ка­лі» вёс­ку кру­гам на доў­гую зі­му, а за­тым нес­лі ў ха­ту гас­па­да­ру, які за­хоў­ваў «ба­га­ча» да на­ступ­най во­се­ні.

* Ча­сам у на­род­най куль­ту­ры рэ­ша­та па­раў­ноў­ва­лі з не­ба­схі­лам, аб­ло­ка­мі, праз якія Бог лье ва­ду ў вы­гля­дзе даж­джу на зям­лю. Та­му ў час за­су­хі жан­чы­ны лі­лі ва­ду праз рэ­ша­та з на­дзе­яй вы­клі­каць доў­га­ча­ка­ны дождж. Каб спы­ніць пра­цяг­лыя даж­джы, жан­чы­ны ха­дзі­лі па вёс­цы, за­хо­дзі­лі ў кож­ную ха­ту і пе­ра­ва­роч­ва­лі рэ­ша­та.

* Як рэч, пры­зна­ча­ную для ачы­шчэн­ня, рэ­ша­та вы­ка­рыс­тоў­ва­лі на­род­ныя ле­ка­ры пры ля­чэн­ні шмат­лі­кіх хва­роб, асаб­лі­ва су­ро­каў. Лі­чы­ла­ся, што ва­да, пра­пу­шча­ная праз рэ­ша­та, на­бы­вае ма­гіч­ныя здоль­нас­ці. Ка­лі дзі­ця моц­на пла­ка­ла, яго мы­лі ва­дой, пра­лі­тай праз рэ­ша­та. Ка­ро­ву пас­ля ацё­лу, а так­са­ма ця­ля па­лі­ва­лі та­кой жа ва­дой.

* Рэ­ша­та пры­сут­ні­ча­ла і ў вя­сель­ных аб­ра­дах. На Брэст­чы­не, ка­лі толь­кі па­чы­на­ла­ся вя­сел­ле, ма­ці ня­вес­ты або жа­ні­ха лі­ла ва­ду праз рэ­ша­та, «што­бы всё ве­ло­ся, ро­ды­ло­ся», «шоб усе доб­ро бу­ло, хо­ро­шэ семья жы­ла».

* На Па­лес­сі пас­ля пер­шай шлюб­най но­чы ра­ні­цай баць­ка пы­таў­ся ў сы­на, ці «чэс­ная» ня­вес­та. І ка­лі чуў ад­моў­ныя сло­вы, да­вай ня­вест­цы ў ру­кі рэ­ша­та і пра­сіў пры­нес­ці ва­ды з ка­ло­дзе­жа, а гос­ці пры­га­вор­ва­лі: «Кня­гы­ня тэ­бя на­учыть во­ды рэ­шэ­том носить!»

* У Кас­цю­ко­віц­кім ра­ё­не, пас­ля та­го, як у ха­це жа­ні­ха па­дзе­ляць ка­ра­вай і адо­раць ма­ла­дых, ня­вес­та па­він­на бы­ла на­пя­чы ала­дак. Ка­лі яна бы­ла «чэс­най», то жа­ніх і ша­фер склад­ва­лі алад­кі на чыр­во­най хуст­цы, ка­лі не — у рэ­ша­та.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».