Вы тут

Закапаць нельга выкарыстаць


Да кан­ца го­да на Гро­дзен­шчы­не не за­ста­нец­ца ра­ё­наў, дзе ка­му­наль­ныя ад­хо­ды на­кі­роў­ва­юц­ца прос­та на па­лі­го­ны, без па­пя­рэд­ня­га сар­та­ван­ня з атры­ман­нем дру­гас­ных рэ­сур­саў.

25-20

Два ў ад­ным

Аса­біс­та я ўжо пры­звы­ча­іў­ся: з тым ці ін­шым смец­цем на­кі­роў­ва­ю­ся да кан­тэй­нер­най пля­цоў­кі ка­ля на­шай гро­дзен­скай шмат­па­вяр­хоў­кі. Ні­чо­га скла­да­на­га — бы­ло б жа­дан­не. Але, на жаль, ра­зу­мен­не важ­нас­ці раз­дзель­на­га збо­ру ад­хо­даў ёсць да­лё­ка не ва ўсіх. Аб гэ­тым мож­на мер­ка­ваць па змес­ці­ве кан­тэй­не­ра, дзе ха­пае і тых жа ПЭТ-бу­тэ­лек, і по­лі­эты­ле­ну, і шкла, і роз­ных упа­ко­вач­ных ма­тэ­ры­я­лаў — ім ужо не стаць ма­ку­ла­ту­рай і ін­шы­мі дру­гас­ны­мі рэ­сур­са­мі...

Ста­ноў­чыя зру­хі ў фар­мі­ра­ван­ні су­час­ных па­ды­хо­даў да смец­ця ў свя­до­мас­ці лю­дзей, без­умоў­на, ад­бы­ва­юц­ца. Пры­чым па­чы­наць та­кую вы­ха­ваў­чую ра­бо­ту трэ­ба, ві­да­воч­на, з са­ма­га ма­лен­ства — са шко­лы ці, пэў­на, яшчэ з дзі­ця­ча­га са­да. Як гэ­та зра­бі­лі на Мас­тоў­шчы­не ў рам­ках пра­ек­та
ЕС/ПРА­АН па асоб­ным збо­ры ад­хо­даў. Тут і вік­та­ры­ны, і кон­кур­сы на ад­па­вед­ную тэ­ма­ты­ку, і эка­ла­гіч­ныя ак­цыі, скі­ра­ва­ныя не прос­та на пры­бор­ку пар­ка­вай тэ­ры­то­рыі, а на збор смец­ця ме­на­ві­та па ка­тэ­го­ры­ях. Каб яго по­тым маг­лі пры­няць на мяс­цо­вай стан­цыі сар­та­ван­ня ад­хо­даў, якую ў рам­ках гэ­та­га пра­ек­та аснас­ці­лі ўсім не­аб­ход­ным аб­ста­ля­ван­нем.

Та­кім чы­нам, су­час­ная ма­тэ­ры­яль­ная ба­за для асоб­на­га збо­ру ад­хо­даў спа­лу­ча­ец­ца з вы­ха­ван­нем у лю­дзей стаў­лен­ня да та­кой сіс­тэ­мы як да нор­мы. Кож­ны з гэ­тых фак­та­раў па­асоб­ку плё­ну не дасць — толь­кі ра­зам. У чым і пе­ра­кон­вае во­пыт Мас­тоў­шчы­ны. Ды­рэк­тар ра­ён­на­га прад­пры­ем­ства жыл­лё­ва-ка­му­наль­на­й гас­па­дар­кі Сяр­гей ФРА­ЛОЎ на­зы­вае кра­са­моў­ныя ліч­бы па па­ве­лі­чэн­ні збо­ру дру­гас­ных ма­тэ­ры­яль­ных рэ­сур­саў. На­прык­лад, ма­ку­ла­ту­ры сё­ле­та за два ме­ся­цы са­бра­лі амаль удвая больш, чым за той жа пе­ры­яд мі­ну­ла­га го­да. Шкла­бою і плас­ты­ку — ад­па­вед­на на 28 і 17 %.

Па­вя­ліч­ва­юц­ца аб'­ёмы асоб­на са­бра­ных ад­хо­даў і на Лід­чы­не, дзе мі­ну­лай во­сен­ню за­пус­ці­лі ў ра­бо­ту лі­нію па да­сар­та­ван­ні шкла, плас­ты­ку і па­пе­ры. Ды­рэк­тар Лід­скай ЖКГ Сяр­гей СА­ЎКО
ка­жа, што ця­пер яна пра­цуе ў двух­змен­ным рэ­жы­ме. Акра­мя та­го, тут на­бы­лі трак­тар з пры­чэ­пам, па­груз­чык, 563 плас­ты­ка­выя кан­тэй­не­ры для асоб­на­га збо­ру ад­хо­даў. На­пе­ра­дзе — па­шы­рэн­не коль­кас­ці кан­тэй­нер­ных пля­цо­вак, каб прак­тыч­на ўсю­ды бы­лі ство­ра­ны на­леж­ныя ўмо­вы.

Ка­му ка­ніст­ру ад шкло­ачы­шчаль­ні­ка?

Зра­зу­ме­ла, што на­пе­ра­дзе ў нас доў­гі шлях (ужо прой­дзе­ны мно­гі­мі еў­ра­пей­скі­мі кра­і­на­мі) па ства­рэн­ні сіс­тэ­мы збо­ру ад­хо­даў і іх паў­тор­на­га вы­ка­ры­стан­ня.

Ска­жам, мае на­ма­ган­ні збе­раг­чы ад за­коп­ван­ня на па­лі­го­не плас­ты­ка­выя бу­тэль­кі з-пад шам­пу­ню ці ўпа­коў­ку з-пад смя­та­ны, аль­бо ка­ніст­ру ад аў­та­ма­біль­на­га шкло­ачы­шчаль­ні­ка бу­дуць да­рэм­ны­мі. Бо, аказ­ва­ец­ца, гэ­тую та­ру ні­хто з ай­чын­ных пе­ра­пра­цоў­шчы­каў не бя­рэ. І не толь­кі вы­шэй­на­зва­нае. Не­за­па­тра­ба­ва­ным за­ста­ец­ца і мност­ва ін­шых вы­ра­баў з пласт­ма­сы — тыя ж ка­ніст­ры з-пад роз­ных агрэ­сіў­ных ма­тэ­ры­я­лаў, аў­та­ма­біль­ныя бам­пе­ры. ...Але ня­даў­на ін­та­рэс да гэ­тых ад­хо­даў з'я­віў­ся ў пры­ват­ні­каў, якія за­бі­ра­юць іх на пе­ра­пра­цоў­ку ў Ра­сію — там ёсць прад­пры­ем­ства, дзе з та­кіх ма­тэ­ры­я­лаў вы­раб­ля­юць спе­цы­яль­ныя тру­бы. Пла­цяць за та­кія дру­гас­ныя рэ­сур­сы ня­шмат, але ўсё ж лепш, чым ні­чо­га.

А вось перс­пек­ты­вы пе­ра­пра­цоў­кі шэ­ра­гу ін­шых ад­хо­даў па­куль не­вя­до­мыя. У пры­ват­нас­ці, і жыл­лё­ва-ка­му­наль­ную гас­па­дар­ку, і ган­даль аба­вя­за­лі на­ла­дзіць збор ад­пра­ца­ва­ных ба­та­рэ­ек — не­бяс­печ­ных для на­ва­коль­на­га ася­род­дзя, ка­лі іх не ўты­лі­за­ваць. Ар­га­ні­за­ва­лі збор да­во­лі ня­кеп­ска. Але што да­лей? Толь­кі на Гро­дзен­шчы­не ба­та­рэ­ек на­збі­ра­лі ўжо ка­ля 3 тон — ля­жаць мёрт­вым гру­зам. Спе­цы­яль­на пад гэ­тыя мэ­ты бу­да­ваць у кра­і­не за­вод ня­вы­гад­на. Але па­куль не атрым­лі­ва­ец­ца і з пе­ра­пра­цоў­кай ба­та­рэ­ек за мя­жой.

— Ай­чын­най пра­мыс­ло­вас­цю не за­па­тра­ба­ва­на і акон­нае шкло. Да­во­дзіц­ца план па збо­ры ад­хо­даў тэкс­ты­лю, але які ў гэ­тым сэнс, ка­лі яны прак­тыч­на не за­па­тра­ба­ва­ны для пе­ра­пра­цоў­кі і іх ня­ма ку­ды па­дзець? А тэкс­ты­лю са­бра­на ўжо 430 тон, — па­ве­да­міў на­чаль­нік ад­дзе­ла ўпраў­лен­ня ЖКГ Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір ЛЯ­ВО­НЕН­КА.

25-39

Дзярж­за­каз — лю­бой ца­ной?

Што да цэ­на­вай па­лі­ты­кі, то на­ват для ад­на­го з лі­да­раў па асоб­ным збо­ры і сар­та­ван­ні ад­хо­даў, Мас­тоў­ска­га прад­пры­ем­ства ЖКГ, не­вя­лі­кі пры­бы­так дае толь­кі па­стаў­ка пры­ват­на­му прад­пры­ем­ству ПЭТ-бу­тэ­лек. А ад шкла­бою і ма­ку­ла­ту­ры — ні­я­кай рэн­та­бель­нас­ці, толь­кі стра­ты. На­прык­лад, за­клю­чы­лі да­га­вор з мяс­цо­вым прад­пры­ем­ствам ганд­лё­вай сет­кі на куп­лю ў яго ад­хо­даў упа­коў­кі. Га­да­вы аб'­ём на­рых­то­вак ма­ку­ла­ту­ры скла­дзе пры­клад­на 33,5 то­ны. Па сён­няш­ніх цэ­нах і за­тра­тах гэ­та пры­ня­се мас­тоў­скім ка­му­наль­ні­кам... стра­ты ў па­ме­ры ка­ля 130 міль­ё­наў руб­лёў.

Ня­гле­дзя­чы на страт­ныя ўмо­вы, па­стаў­ка дру­гас­ных ма­тэ­ры­яль­ных рэ­сур­саў пе­ра­пра­цоў­чым прад­пры­ем­ствам уклю­ча­ец­ца ў дзярж­за­каз, за не­вы­ка­нан­не яко­га мож­на па­пла­ціц­ца вя­ліз­ны­мі штраф­ны­мі санк­цы­я­мі. І пры гэ­тым яшчэ — праб­ле­мы з раз­лі­ка­мі. Дэ­бі­тор­ская за­па­зы­ча­насць прад­пры­ем­стваў-пе­ра­пра­цоў­шчы­каў за па­стаў­ле­ныя ад­хо­ды па­пе­ры і кар­до­ну на 1 сту­дзе­ня гэ­та­га го­да скла­да­ла 5003 млн руб., у тым лі­ку пра­тэр­мі­на­ва­ная — 962 млн руб.

Эка­но­мі­ка ў гэ­тай сфе­ры па­гар­ша­ец­ца і тым, што Гро­дзен­ская воб­ласць — адзі­ная, дзе да ня­даў­ня­га ча­су не бы­ло пля­цоў­кі для на­за­па­шван­ня дру­гас­ных рэ­сур­саў ад роз­ных на­рых­тоў­шы­каў — для да­лей­ша­га транс­пар­та­ван­ня на пе­ра­пра­цоў­ку.

— Та­му кож­ны во­зіць па­асоб­ку, па­вя­ліч­ва­ю­чы свае стра­ты. Хоць дзяр­жаў­нае аб'­яд­нан­не «Бел­рэ­сур­сы», чые прад­пры­ем­ствы па дзярж­за­ка­зе за­бяс­печ­ва­юц­ца сы­ра­ві­най, мае ў воб­лас­ці 2 буй­ныя пля­цоў­кі, аб­ста­ля­ва­ныя ўсім не­аб­ход­ным. Але яны, каб не ва­зіць на пе­ра­пра­цоў­ку ма­лы­мі пар­ты­я­мі, не вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца: ад­на за­раз пра­да­ец­ца, а тэ­ры­то­рыі дру­гой зда­юц­ца ў арэн­ду пад ін­шыя мэ­ты. З ся­бе ад­каз­насць зня­лі, а нам ста­вяць у ві­ну, што не ар­га­ні­за­ва­лі на­кап­ляль­ныя пля­цоў­кі, — ка­жа Ула­дзі­мір Ля­во­нен­ка.

Да­рэ­чы, сіс­тэ­ма фі­нан­са­вых кам­пен­са­цый на­рых­тоў­шчы­кам ад дзяр­жаў­най уста­но­вы «Апе­ра­тар дру­гас­ных ма­тэ­ры­яль­ных рэ­сур­саў» (на яго ра­хун­ках аку­му­лю­юц­ца срод­кі на ар­га­ні­за­цыю збо­ру, абяс­шкодж­ван­ня, вы­ка­ры­стан­ня ад­хо­даў та­ва­раў і ўпа­коў­кі) ты­чыц­ца толь­кі сы­ра­ві­ны, што на­бы­лі ў на­сель­ніц­тва. А ка­лі куп­ля­юць у юры­дыч­най асо­бы ці ін­ды­ві­ду­аль­на­га прад­пры­маль­ні­ка, як мас­тоў­скія жыл­лё­ва-ка­му­наль­шчы­кі па­пе­ру ў ганд­лё­ва­га прад­пры­ем­ства, то кам­пен­са­цыя не пра­ду­гле­джа­на.

Зра­зу­ме­ла, што за­да­ча асоб­на­га збо­ру і паў­тор­на­га вы­ка­ры­стан­ня ад­хо­даў — перш за ўсё ў ска­ра­чэн­ні іх уплы­ву на за­брудж­ван­не на­ва­коль­на­га ася­род­дзя (гле­бы, грун­то­вых во­даў) і, ад­па­вед­на, на зда­роўе лю­дзей. Ра­зам з тым нель­га, каб дзярж­за­каз для за­да­валь­нен­ня па­трэб пе­ра­пра­цоў­чых прад­пры­ем­стваў вы­кон­ваў­ся лю­бой ца­ной, са стра­та­мі для на­рых­тоў­шчы­каў.

З пунк­ту гле­джан­ня эка­на­міч­най эфек­тыў­нас­ці трэ­ба, без­умоў­на, па­ды­хо­дзіць і да лі­ній па да­сар­та­ван­ні асоб­на са­бра­ных ка­му­наль­ных ад­хо­даў, якія ўвод­зяц­ца на Гро­дзен­шчы­не. Трэ­ба пры­клас­ці ўсе на­ма­ган­ні, каб у не­вя­лі­кіх ра­ё­нах за­гру­зіць іх на поў­ную ма­гут­насць.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.