Вы тут

Хто тут старшы па пад'ездзе?


Іры­на Дзе­ні­сен­ка з Ча­вус апя­куе хво­рых дзя­цей і со­чыць за па­рад­кам у до­ме

Ка­лі ёй пра­па­на­ва­лі стаць га­лоў­най па до­ме яна ўжо не­каль­кі га­доў зай­ма­ла­ся да­па­мо­гай сем'­ям дзя­цей-інва­лі­даў. Ад­каз­нас­ці і без та­го ха­па­ла, але ад­мо­віць су­се­дзям, кож­на­га з якіх пай­мен­на ве­да­ла, не да­зво­лі­ла сум­лен­не. 

25-3

Да та­го ж, яна не маг­ла за­пя­рэ­чыць на іх до­вад: «Ты ж у нас пра­біў­ная!»

Пра сэр­ца, якое ба­ліць і лю­біць

Пра­біў­ной, да­рэ­чы, яе зра­бі­ла жыц­цё. Ка­лі ў сям'і хво­рае дзі­ця, між­во­лі та­кой ста­неш.

Пят­нац­цаць га­доў та­му яна яшчэ з ад­ной та­кой жа ап­ты­міст­кай ства­ры­лі ў ра­ё­не «пяр­віч­ку» Бе­ла­рус­кай аса­цы­я­цыі да­па­мо­гі дзе­цям-ін­ва­лі­дам і ма­ла­дым ін­ва­лі­дам. Спе­цы­яль­на ез­дзі­лі ў Мінск, каб вы­ра­шыць усе ар­га­ні­за­цый­ныя пы­тан­ні, збі­ра­лі не­аб­ход­ныя да­ку­мен­ты. На той мо­мант у Ча­ву­сах яшчэ не бы­ло Цэнт­ра ка­рэк­цый­най аду­ка­цыі, і ка­ля 10 сем'­яў, дзе вы­хоў­ва­лі­ся ін­ва­лі­ды, прос­та згру­па­ва­лі­ся між са­бой і да­па­ма­га­лі ад­на ад­ной, чым маг­лі. Ка­лі з'я­ві­ла­ся маг­чы­масць за­рэ­гіст­ра­ваць сваю су­пол­ку, ста­ла на­мно­га ляг­чэй — на­ват тую ж гу­ма­ні­тар­ку атры­маць. А не­каль­кі га­доў та­му Іры­на Дзе­ні­сен­ка са сва­і­мі ад­на­дум­ца­мі пры­ня­ла ўдзел у пра­ек­це «Го­лас сэр­ца», і іх ар­га­ні­за­цыя атры­ма­ла гра­шо­вую да­па­мо­гу. Гэ­та да­ло маг­чы­масць ства­рыць сваю май­стэр­ню, дзе дзе­ці мо­гуць раз­ві­вац­ца.

Іры­на па­ка­за­ла мне, коль­кі пры­го­жых рэ­чаў яны ро­бяць сва­і­мі ру­ка­мі. У па­коі До­ма дзі­ця­чай твор­час­ці, дзе аран­ду­ец­ца па­мяш­кан­не, вы­ра­баў столь­кі, што ня­ма воль­на­га мес­ца. На сце­нах у са­ма­роб­ных ра­мач­ках — фо­та са­міх май­строў. «Гэ­та Улад Рэ­пе­ту­еў, — за­воч­на «зна­ё­міць» яна мя­не са сва­і­мі вы­ха­ван­ца­мі. — Вось Алё­ша Дзміт­ры­еў, у яго доб­ра атрым­лі­ва­юц­ца рэ­чы з бі­се­ру. А Мі­ла­на і Ан­ге­лі­на Гры­ба­на­вы цу­доў­на спя­ва­юць. У нас, да­рэ­чы, тэ­ат­раль­ны гур­ток так­са­ма ёсць... Вя­до­ма, ні­чо­га та­ко­га звыш­на­ту­раль­на­га мы не ро­бім, але гэ­та дзе­ці і мо­ладзь з вель­мі цяж­кі­мі за­хвор­ван­ня­мі, ад эпі­леп­сіі і ДЦП да алі­гаф­рэ­ніі і хва­ро­бы Даў­на. Тое, што для зда­ро­ва­га ча­ла­ве­ка прос­та хо­бі ці за­ня­так для ад­па­чын­ку, для іх сур'­ёз­ная і цяж­кая пра­ца. Іх ра­бо­ты ра­зы­хо­дзяц­ца вель­мі хут­ка, а срод­кі, якія мы атрым­лі­ва­ем, да­юць маг­чы­масць да­па­ма­гаць гэ­тым сем'­ям».

Май­стэр­ню на­вед­вае 14 ча­ла­век. Усе яны на­зы­ва­юць сваю апя­кун­ку «ма­ма Іра». Для яе яны і са­праў­ды род­ныя. За той час, што яна пра­цуе, 9 вы­ха­ван­цаў пай­шлі з жыц­ця. У не­ка­то­рых хва­ро­бы та­кія, што ча­ла­век зга­рае на ва­чах. І яна ста­ра­ец­ца па­спець са­грэць кож­на­га, збі­рае гро­шы на пра­дук­ты, раз­ві­ва­ю­чыя гуль­ні, ле­кі.

25-6

Тут чап­ля­юц­ца за лю­бую маг­чы­масць пад­за­рабіць, удзель­ні­ча­юць ва ўся­ля­кіх пра­гра­мах. У рам­ках пра­ек­та «Для та­лен­та ня­ма аб­ме­жа­ван­няў» спра­ба­ва­лі на­ват куб­кі рас­піс­ваць. Шмат чым да­па­ма­га­юць спон­са­ры і за­меж­ныя даб­ра­чын­ныя ар­га­ні­за­цыі. Ні­я­кіх ліш­каў, усё толь­кі не­аб­ход­нае. На­ват ста­рэнь­кі кам­п'ю­тар, які ста­іць на ста­ле ў май­стэр­ні, зу­сім не для гуль­ні пры­зна­ча­ны, а каб за­сво­іць чар­го­вы ўрок па ру­ка­дзел­лі, зра­біць ра­бо­ту над па­мыл­ка­мі.

Іх даб­ра­чын­ная ар­га­ні­за­цыя аб'­яд­ноў­вае 80 ін­ва­лі­даў. Ка­лі з'яў­ля­ец­ца нех­та но­вы, Іры­на пер­шая, хто пра гэ­та да­вед­ва­ец­ца. І ад­ра­зу ж едзе зна­ё­міц­ца.
Бы­вае, што тэ­ле­фон, які па­кі­ну­лі для кан­так­ту, маў­чыць, та­ды яна зна­хо­дзіць сям'ю па ад­ра­се. «Ня­даў­на вось па­зна­ё­мі­ла­ся яшчэ з ад­ным хлоп­чы­кам, у яко­га праб­ле­мы з псі­хіч­ным раз­віц­цём, — ка­жа Іры­на. — Па­куль ён хо­дзіць у са­док, але трэ­ба ўжо ду­маць пра бу­ду­чы­ню. У яго сям'і вель­мі скла­да­ная сі­ту­а­цыя, і трэ­ба да­па­ма­гаць, каб ра­зам пе­ра­адо­лець цяж­кас­ці».

25-4

— Ра­дуе тое, што лю­дзі ста­лі больш дру­жа­люб­ны­мі: ра­ней вя­ла дзі­ця ў сад, усе аба­роч­ва­лі­ся, шап­та­лі­ся. Ця­пер та­ко­га ня­ма, — пры­зна­ец­ца Іры­на. — Цес­на су­пра­цоў­ні­ча­ем і з мяс­цо­вы­мі ўла­да­мі, і з упраў­лен­нем па пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­не. І дзя­куй ім за да­па­мо­гу.

Пра жыль­цоў і дра­пі­ны на сце­нах

Ка­лі ча­вус­кі жыл­кам­гас пад­во­дзіў вы­ні­кі пра­цы за мі­ну­лы год, прад­стаў­ні­кам тэ­ры­та­ры­яль­на­га гра­мад­ска­га са­ма­кі­ра­ван­ня па­ка­за­лі фільм. Каб яны ўба­чы­лі свае да­мы і пад'­ез­ды і змаг­лі даць ацэн­ку. Проз­ві­шчы ад­каз­ных за па­ра­дак там не на­зы­ва­лі­ся, але кож­ны і сам гэ­та ве­даў. І Іры­на ад­зна­чы­ла для ся­бе, што іх дом, яко­му ўжо 19 га­доў, вы­гля­дае ле­пей, чым не­ка­то­рыя з тых, якім уся­го па 2-3 га­ды.

— Усё за­ле­жыць ад та­го, як лю­дзі ста­вяц­ца да мес­ца, дзе жы­вуць, — ка­жа яна. — У нас так­са­ма бы­ва­юць спрэч­кі, але ў вы­ні­ку зна­хо­дзім агуль­ную мо­ву з людзь­мі.

Ба­раць­ба за чыс­ці­ню ў пад'­ез­дах вя­ла­ся і ра­ней, але больш мэ­та­на­кі­ра­ва­на гэ­тым у Ча­ву­сах па­ча­лі­ зай­мац­ца га­доў 10 та­му. Жыл­кам­гас, дэ­пу­та­ты і да­ма­выя ка­мі­тэ­ты аб'­яд­на­лі­ся ў сва­іх на­ма­ган­нях. Апош­нія не­каль­кі га­доў ка­му­наль­ні­кі на­ват спе­цы­яль­ныя ро­лі­кі па­ча­лі зды­маць, каб усе ба­чы­лі, які дом рэ­аль­на мо­жа прэ­тэн­да­ваць на пе­ра­мо­гу. Апош­ні раз гра­шо­вую прэ­мію атры­ма­ла Іры­на Дзе­ні­сен­ка. Па да­моў­ле­нас­ці з жы­ха­ра­мі до­ма ку­пі­лі спец­ін­вен­тар, каб бы­ло чым пад­трым­лі­ваць чыс­ці­ню на сва­ёй тэ­ры­то­рыі.

Сё­ле­та жыль­цы яе до­ма па ву­лі­цы Ле­нін­скай, 26-б ад­ны­мі з пер­шых вый­шлі на­во­дзіць па­ра­дак, ці, як жар­туе Іры­на, «збі­раць пра­лес­кі» (Гэ­та яна пра не­да­кур­кі, якіх ся­род смец­ця больш за ўсё.) Жы­ха­ры так­са­ма не заў­сё­ды бы­ва­юць дыс­цып­лі­на­ва­ны­мі, але ў пад'­ез­дах ужо не ку­раць.

Пад­тры­ма­лі су­бот­нік на­ват дзе­ці, а жы­ха­ры з су­сед­ня­га до­ма да­па­маг­лі аб­рэ­заць дрэ­вы. Пас­ля та­го, як ка­му­наль­ні­кі смец­це вы­вез­лі, у двор мож­на эк­скур­сіі ва­дзіць. Стар­шая па до­ме ўжо на­бы­ла на­сен­не кве­так. Як толь­кі ста­не цёп­ла, раз­мес­ціць на дзвя­рах аб'­явы, каб ах­вот­ныя да­па­маг­лі квет­ні­кі раз­біць. Жыл­кам­гас па­абя­цаў за­бяс­пе­чыць грун­там.

Ну а ў пад'­ез­дах квет­кі на­огул круг­лы год во­ка ра­ду­юць. Жы­выя і штуч­ныя, на пад­акон­ні­ках і сце­нах — жы­ха­ры фар­мі­ру­юць ін­тэр'­ер кож­на­га па­вер­ха на свой густ. Не­ка­то­рыя на­ват фі­ран­кі на вок­ны па­ве­сі­лі, каб бы­ло больш утуль­на.

— Ня­ўжо на сце­нах ні­хто не пі­ша? — шу­каю, да ча­го пры­ча­піц­ца.

— Пі­са­лі спа­чат­ку, але я з баць­ка­мі гэ­тых пі­са­каў па­раз­маў­ля­ла, яны і пе­ра­ста­лі, — усмі­ха­ец­ца Іры­на. — Пас­ля та­го, як мы з жыл­кам­га­сам пад­пі­са­лі да­га­вор аб тым, што ра­монт у пад'­ез­дзе, ка­лі неш­та раз­бі­та, па­дра­па­на ці зла­ма­на, за кошт жы­ха­роў ро­біц­ца, па­рад­ку ста­ла ві­да­воч­на больш. Ад­ной­чы звяр­ну­ла ўва­гу на тое, што нех­та аку­рат­на за­ма­ля­ваў над­піс на сця­не мар­ке­рам. Так што да­моў­ле­насць пра­цуе.

25-5

За тыя ж не­да­кур­кі мо­ладзь не­ад­ной­чы да­во­дзі­ла­ся ўшчу­ваць, на­ват пры­му­шаць пад­мя­таць. Спа­чат­ку абу­ра­лі­ся, а по­тым са­мі адзін ад­на­му ста­лі за­ўва­гі ра­біць.

— А з які­мі праб­ле­ма­мі лю­дзі да вас час­цей за ўсё звяр­та­юц­ца? На­ро­ду ж заў­сё­ды ёсць на што па­скар­дзіц­ца.

— Асаб­лі­вых праб­лем ня­ма, — па­ціс­кае яна пля­чы­ма. — Ха­ця... Амаль год га­лу­бы нас «ата­ку­юць». Звяр­та­лі­ся да ка­му­наль­ні­каў, каб яны на га­ры­шчы вок­ны за­шклі­лі і па­мёт да­па­маг­лі пры­браць. Дык толь­кі па­ло­ву спра­вы зра­бі­лі. Мы б да­па­маг­лі, але на га­ры­шчы ўся­кія ка­му­ні­ка­цыі пра­хо­дзяць, рап­там за­чэ­пім? Ка­лі неш­та не так зро­бім, прый­дзец­ца кам­пен­са­ваць за свой кошт. А мы ўжо на­ву­чы­лі­ся гро­шы лі­чыць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?