Вы тут

Паветраная варта


Ва­ен­на-транс­парт­ны са­ма­лёт «Ан-26». Мы ля­цім у Ба­ра­на­ві­чы. Хут­касць — 400 кі­ла­мет­раў у га­дзі­ну, вы­шы­ня — 2400 мет­раў. Лю­бу­ю­чы­ся пры­га­жос­цю род­най Бе­ла­ру­сі, яе па­лет­ка­мі, за­ўва­жаю ў ілю­мі­на­та­ры зні­шчаль­нік. Ён быў зу­сім по­бач. Ста­ла не па са­бе...

25-16

Мы збі­лі­ся з марш­ру­ту, па­ве­да­міў ка­ман­дзір ка­раб­ля. «Су-27» атры­маў сіг­нал і вы­ле­цеў нам на да­па­мо­гу. Пры­го­жа ма­неў­ру­ю­чы, ён пра­вёў нас да аэ­ра­дро­ма. Мы — на мес­цы! У 61-й зні­шчаль­най авія­цый­най ба­зе. Праў­да, з марш­ру­ту мы ні­коль­кі не збі­ва­лі­ся. Усё бы­ло толь­кі ле­ген­дай, акра­мя та­го, што зні­шчаль­нік на­су­страч нам усё ж та­кі вы­ля­таў. Але не для та­го, каб па­ка­заць марш­рут, а пра­дэ­ман­стра­ваць, што ў лю­бой сі­ту­а­цыі — ня­хай гэ­та бу­дзе збой з кур­су або па­ру­шэн­не па­вет­ра­най пра­сто­ры кра­і­ны — на­ша авія­цыя заў­сё­ды на­па­га­то­ве.

І днём, і ноч­чу, без вы­хад­ных і свят Ва­ен­на-па­вет­ра­ныя сі­лы і вой­скі су­праць­па­вет­ра­най аба­ро­ны Бе­ла­ру­сі ня­суць ба­я­вое дзя­жур­ства. У тым, што ро­бяць яны гэ­та пра­фе­сій­на, пе­ра­ка­на­лі­ся і мы, прад­стаў­ні­кі ай­чын­ных СМІ, для якіх да 20-год­дзя Аб'­яд­на­най сіс­тэ­мы су­праць­па­вет­ра­най аба­ро­ны дзяр­жаў — удзель­ніц СНД ка­ман­да­ван­не ВПС і СПА ар­га­ні­за­ва­ла «па­вет­ра­ны» прэс-тур. І пе­ра­лёт з аэ­ра­дро­ма Ма­чу­лі­шчы на ба­ра­на­віц­кую зям­лю быў толь­кі яго па­чат­кам.

Во­чы і ву­шы су­праць­па­вет­ра­най аба­ро­ны

Пе­рад тым, як мы ўзня­лі­ся ў не­ба, на­чаль­нік ра­дыё­тэх­ніч­ных вой­скаў — на­чаль­нік упраў­лен­ня ка­ман­да­ван­ня Ва­ен­на-па­вет­ра­ных сіл і вой­скаў су­праць­па­вет­ра­най аба­ро­ны пал­коў­нік Ігар НА­СІ­БЯНЦ рас­ка­заў, што ў мір­ны час ра­дыё­тэх­ніч­ныя вой­скі вы­ра­ша­юць дзве асноў­ныя за­да­чы: ахоў­ва­юць дзяр­жаў­ную мя­жу Бе­ла­ру­сі і кант­ра­лю­юць вы­ка­ры­стан­не яе па­вет­ра­най пра­сто­ры. Дзе­ля гэ­та­га на ба­я­вое дзя­жур­ства што­дзень за­сту­пае ка­ля 300 вай­скоў­цаў пад­раз­дзя­лен­ня, пра­цуе больш за сот­ню ра­дыё­ла­ка­цый­ных стан­цый і пе­ра­соў­ных ра­дыё­вы­са­та­ме­раў, функ­цы­я­нуе два дзя­сят­кі ка­манд­ных пунк­таў з аў­та­ма­ты­за­ва­ны­мі комп­лек­са­мі.

— Адзі­ная аў­та­ма­ты­за­ва­ная элект­рон­ная сіс­тэ­ма пры­зна­ча­на для та­го, каб свое­ча­со­ва вы­явіць па­вет­ра­ны аб'­ект, апа­знаць, ідэн­ты­фі­ка­ваць яго і да­зво­ліць ка­манд­на­му скла­ду пры­няць ра­шэн­не аб да­лей­шым пры­мя­нен­ні сіс­тэ­мы су­праць­па­вет­ра­най аба­ро­ны, — па­ве­да­міў на­чаль­нік ра­дыё­тэх­ніч­ных вой­скаў. — Ка­лі гэ­та са­ма­лёт або вер­та­лёт, які за­кон­на вы­ка­рыс­тоў­вае па­вет­ра­ную пра­сто­ру Бе­ла­ру­сі, то ён пра­ля­ціць па пры­зна­ча­ным марш­ру­це і ні­хто яму пе­ра­шка­джаць не бу­дзе. Ка­лі ж гэ­та па­ру­шаль­нік вы­ка­ры­стан­ня па­вет­ра­най пра­сто­ры, у спра­ву ак­тыў­на ўсту­па­юць срод­кі су­праць­па­вет­ра­най аба­ро­ны.

На ўзбра­ен­ні ра­дыё­тэх­ніч­ных вой­скаў ста­яць ра­дыё­ла­ка­цый­ныя стан­цыі ай­чын­най вы­твор­час­ці «Ра­са» і «Ус­ход», якія з гэ­та­га го­да се­рый­на па­стаў­ля­юц­ца ў вой­скі. «Што ты­чыц­ца комп­лек­саў срод­каў аў­та­ма­ты­за­цыі, то мы пе­ра­ўзбро­і­лі­ся прак­тыч­на на 90%, — удак­лад­ніў Ігар На­сі­бянц. — Гэ­тым па­куль не мо­гуць па­хва­ліц­ца ні ва Укра­і­не, ні ў Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі».

Ле­тась ра­дыё­тэх­ніч­ныя вой­скі не за­фік­са­ва­лі ні­вод­на­га па­ру­шэн­ня дзяр­жаў­най мя­жы Бе­ла­ру­сі. А што ты­чыц­ца па­ру­шэн­няў вы­ка­ры­стан­ня па­рад­ку па­вет­ра­най пра­сто­ры, бы­ло за­рэ­гіст­ра­ва­на 18 вы­пад­каў. Як пра­ві­ла, гэ­та па­лё­ты мо­та­дэль­та­-п­ла­наў, дэль­та­лё­таў, па­рап­ла­наў.

25-15

Су­мес­нае ба­я­вое дзя­жур­ства

Пас­ля та­го, як мы пры­зям­лі­лі­ся на аэ­ра­дро­ме Ба­ра­на­ві­чы, на­су­страч нам вый­шаў пі­лот «Су-27». Наш су­пра­ва­джа­ю­чы, штур­ман эс­кад­рыл­лі 159-га гвар­дзей­ска­га зні­шчаль­на­га авія­цый­на­га пал­ка Ва­ен­на-па­вет­ра­ных сіл Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі гвар­дыі ма­ёр Дзя­ніс Жа­раб­цоў, ад­ра­зу ад­зна­чыў, што бе­ла­рус­кае не­ба ні­чым не ад­роз­ні­ва­ец­ца ад ін­ша­га.

— Яно ўсю­ды ад­ноль­ка­вае! — удак­лад­ніў лёт­чык. — Тут та­кія ж аб­ло­кі, як у Ра­сіі. Ад­роз­нен­няў пры ня­сен­ні ба­я­во­га дзя­жур­ства па­між на­шы­мі кра­і­на­мі ня­ма. У нас адзі­ная сіс­тэ­ма су­праць­па­вет­ра­най аба­ро­ны. Та­му ўсе дзе­ян­ні, якія мы вы­кон­ва­ем з мэ­тай ахо­вы па­вет­ра­ных ру­бя­жоў, аб­са­лют­на ідэн­тыч­ныя. Адзі­ны ню­анс — ме­тэа­ра­ла­гіч­ныя асаб­лі­вас­ці. У нас на поў­на­чы на­двор'е мо­жа па­мя­няц­ца тры ра­зы за ад­ну га­дзі­ну. У Бе­ла­ру­сі я та­ко­га не за­ўва­жаў.

На­га­да­ем, на аэ­ра­дро­ме Ба­ра­на­ві­чы су­мес­на з на­шы­мі авія­та­ра­мі ня­суць ба­я­вое дзя­жур­ства ра­сій­скія экі­па­жы са­ма­лё­таў «Су-27». Дзя­ніс Жа­раб­цоў, на­прык­лад, у на­шай кра­і­не ўжо трэ­ці раз. За гэ­ты час здзейс­ніў больш за дзе­сяць па­лё­таў над на­шай тэ­ры­то­ры­яй. Уво­гу­ле за ўсю служ­бу на­ля­таў больш за 930 га­дзін, 50 з якіх пра­вёў у не­бе над Бе­ла­рус­сю.

— У эпо­ху вы­со­кіх хут­ка­сцяў, ка­лі на пры­няц­це ра­шэн­няў не­аб­ход­ны не га­дзі­ны, а хві­лі­ны і се­кун­ды, вель­мі важ­на свое­ча­со­ва атры­маць ін­фар­ма­цыю аб па­вет­ра­ным ста­но­ві­шчы, — пад­крэс­ліў ка­ман­ду­ю­чы Ва­ен­на-па­вет­ра­ны­мі сі­ла­мі і вой­ска­мі су­праць­па­вет­ра­най аба­ро­ны ге­не­рал-ма­ёр Алег ДВІ­ГА­ЛЕЎ.

— І тыя кро­кі, якія мы ро­бім, да­зва­ля­юць нам ажыц­цяў­ляць уза­ем­нае ін­фар­ма­ван­не аб па­вет­ра­ным ста­но­ві­шчы як на тэ­ры­то­рыі Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, так і на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі: усё, што мы ба­чым на тэ­ры­то­рыі су­меж­ных дзяр­жаў, мы пе­рад­аём на ка­манд­ныя пунк­ты Ра­сіі. Гэ­ты аб­мен да­зва­ляе нам свое­ча­со­ва пры­маць ра­шэн­ні па су­праць­па­вет­ра­най аба­ро­не.

Ад ка­ман­ды да ўзлё­ту — 15 хві­лін

Ста­лі мы свед­ка­мі і ін­ша­га экс­пе­ры­мен­та. Уз­нік­ла ўмоў­ная па­гро­за. Пас­ля аб'­яў­лен­ня тры­во­гі да двух зні­шчаль­ні­каў «МіГ-29», якія ча­ка­лі свай­го ча­су на ўзлёт­най па­ла­се, пад­бег­лі лёт­чы­кі і тэх­ніч­ны склад. Не­ўза­ба­ве са­ма­лё­ты бы­лі пры­ве­дзе­ны ў га­тоў­насць і на­кі­ра­ва­лі­ся на ўзлёт­на-па­са­дач­ную па­ла­су. Ад ка­ман­ды да ўзлё­ту прай­шло ўся­го 15 хві­лін!

— Пры аб­васт­рэн­ні ста­но­ві­шча або пры вы­яў­лен­ні па­ру­шаль­ні­ка па­вет­ра­най пра­сто­ры кра­і­ны дзя­жур­ныя сі­лы пе­ра­вод­зяц­ца ў больш вы­со­кія сту­пе­ні ба­я­вой га­тоў­нас­ці, — па­тлу­ма­чыў ка­ман­ду­ю­чы ВПС і СПА. — Поў­ны ба­я­вы раз­лік пры­бы­вае на ка­манд­ны пункт, ку­ды з цэнт­раль­на­га ка­манд­на­га пунк­та па­сту­па­юць ка­ман­ды па пры­мя­нен­ні зброі. Пас­ля па­ста­ноў­кі за­дач раз­лік зні­шчаль­най авія­цый­най ба­зы ар­га­ні­зуе пе­ра­вод дзя­жур­ных са­ма­лё­таў у га­тоў­насць №1 і вы­вад іх у ра­ён маг­чы­ма­га па­ру­шэн­ня дзяр­жаў­най мя­жы або ў ра­ён зна­хо­джан­ня па­ру­шаль­ні­ка ў па­вет­ра­най пра­сто­ры Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

[caption id="attachment_76620" align="alignnone" width="400"]Ду­эль­ная  сі­ту­а­цыя:  «Су-25» су­праць  «Тор-М2». Ду­эль­ная
сі­ту­а­цыя:
«Су-25» су­праць
«Тор-М2».[/caption]

Ад­ным сло­вам, пра­ца не з лёг­кіх. Пры­чым ка­лі пяць га­доў та­му ў па­вет­ра­най пра­сто­ры Бе­ла­ру­сі што­дзень зна­хо­дзі­ла­ся ка­ля 500 па­вет­ра­ных су­доў, то ця­пер іх больш як дзве ты­ся­чы амаль кож­ны дзень. Ін­тэн­сіў­насць па­лё­таў па­вя­лі­чы­ла­ся ў пяць ра­зоў. У вы­хад­ныя дні коль­касць па­лё­таў праз па­вет­ра­ную пра­сто­ру на­шай кра­і­ны ста­но­віц­ца боль­шай на 400—500 па­вет­ра­ных су­доў.

Служ­ба ў ар­міі — спра­ва не жа­но­чая

Мы зноў на аэ­ра­дро­ме. Нас аглу­шы­ла: жа­лез­ныя птуш­кі пра­нес­лі­ся по­бач і ра­зам пад­ня­лі­ся ў па­вет­ра, дэ­ман­стру­ю­чы нам пар­ны па­лёт. За­тым зні­шчаль­ні­кі «Су-25» ата­ка­ва­лі зе­ніт­ныя ра­кет­ныя комп­лек­сы «Тор-М2». Вя­до­ма, умоў­на. Апош­нія, у сваю чар­гу, «за­хоп­лі­ва­лі» і «зні­шча­лі» па­вет­ра­ныя цэ­лі. «Не дай Бог тут ака­зац­ца пад­час са­праўд­на­га бою! — быц­цам пра­чы­таў мае дум­кі на­мес­нік ка­ман­ду­ю­ча­га ВПС і СПА — на­чаль­нік авія­цыі пал­коў­нік Аляк­сандр КА­РАЎ. — Гэ­та ду­эль­ная сі­ту­а­цыя, так зва­ны су­праць­па­вет­ра­ны бой».

— Ба­я­вая ма­шы­на «Тор-М2» з'яў­ля­ец­ца су­мес­ным пра­ек­там Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі і Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, — удак­лад­ніў Алег Дві­га­леў. — Мы пра­цяг­ва­ем за­куп­ку ба­та­рэй «Тор-М2» для зе­ніт­ных ра­кет­ных вой­скаў. Акра­мя та­го, за­вяр­ша­ем прак­тыч­ную рэа­лі­за­цыю за­куп­кі пер­ша­га звя­на ву­чэб­на-ба­я­вых са­ма­лё­таў «Як-130», якія ў бу­ду­чы­ні па­він­ны за­мя­ніць са­ма­лё­ты «Л-39», што ста­яць у нас на ўзбра­ен­ні. Лі­та­раль­на нядаўна на­шы лёт­чы­кі і тэх­ні­кі вы­ехалі ў Ра­сій­скую Фе­дэ­ра­цыю, дзе ўжо праходзяць на­ву­чан­не і ра­зам з са­ма­лё­та­мі ў кра­са­ві­ку ажыц­ця­вяць пе­ра­ба­за­ван­не на аэ­ра­дром Лі­да. У пла­нах уза­е­ма­дзе­ян­ня з Ра­сі­яй у нас так­са­ма пра­ду­гле­джа­на за­куп­ка но­вай трох­ка­ар­ды­нат­най сіс­тэ­мы «Пра­ціў­нік» для ра­дыё­тэх­ніч­ных вой­скаў. Так­са­ма пра­цяг­нем за­куп­ку і на­шых бе­ла­рус­кіх ра­дыё­ла­ка­цый­ных стан­цый «Ус­ход» і «Ра­са». Яшчэ ад­ным кі­рун­кам у раз­віц­ці ВПС і войск СПА ста­не па­стаў­ка ча­ты­рох зе­ніт­ных ра­кет­ных ды­ві­зі­ё­наў «С-300».

25-19

...Мы з за­хап­лен­нем на­зі­ра­лі за кры­ла­ты­мі ма­шы­на­мі, якія ім­гнен­на пра­но­сі­лі­ся лі­та­раль­на над на­шы­мі га­ло­ва­мі. Бяс­печ­ней, праў­да, за ўсім гэ­тым бы­ло на­зі­раць з эк­ра­наў ба­я­вых ма­шын «Тор-М2». Ра­зам з вай­скоў­ца­мі мы па­спе­лі аца­ніць ста­но­ві­шча, пра­са­чы­лі за пра­цай ба­я­вых раз­лі­каў. А дзяў­ча­ты, у тым лі­ку я, на­ват змаг­лі па­кі­ра­ваць ба­я­вой ма­шы­най. Да­рэ­чы, ні­чо­га скла­да­на­га: газ і тор­маз, аў­та­ма­тыч­ная ка­роб­ка пе­ра­дач. Вось і вер ця­пер, што служ­ба ў ар­міі — спра­ва не жа­но­чая. Праў­да, пе­да­лі бы­лі «цвер­да­ва­ты­мі»: не для дзя­во­чых ног дак­лад­на. Ды і не трэ­ба: ва­ен­най тэх­ні­кай па­він­ны кі­ра­ваць муж­чы­ны, а яны як­раз з гэ­тым спраў­ля­юц­ца год­на, як і ўво­гу­ле з па­стаў­ле­ны­мі за­да­ча­мі.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА,

Мінск — Ба­ра­на­ві­чы — Мінск.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.