Вы тут

Сплаў фантазіі і мудрасці


Ня­гле­дзя­чы на сот­ні кі­ла­мет­раў, ве­тэ­ра­ны з Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі змаг­лі па­гу­та­рыць адзін з ад­ным у рэ­жы­ме рэ­аль­на­га ча­су. Skype-мост па­між Мінск­ам і Маск­вой ар­га­ні­за­ва­лі ак­ты­віс­ты Бе­ла­рус­ка­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ю­за мо­ла­дзі і Ра­сій­ска­га са­ю­за мо­ла­дзі.

25-14

Ідэю та­ко­га не­стан­дарт­на­га па­ды­хо­ду за­па­зы­чы­лі ў аў­та­ра пра­ек­та «У страі ан­лайн» Ган­ны Мя­дзе­лец, удзель­ні­цы рэс­пуб­лі­кан­ска­га маладзёжнага кон­кур­су «100 ідэй для Бе­ла­ру­сі». Ра­зам са сва­і­мі ад­на­курс­ні­ка­мі-ва­лан­цё­ра­мі ру­ху БРСМ «Доб­рае сэр­ца» дзяў­чы­на да­па­ма­гае ве­тэ­ра­нам звя­зац­ца са сва­і­мі ад­на­па­лча­на­мі праз су­час­ныя срод­кі су­вя­зі.

— Ця­пе­раш­ні год — асаб­лі­вы: па ра­шэн­ні кі­раў­ні­коў дзяр­жаў ён аб'­яў­ле­ны Го­дам ве­тэ­ра­наў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны (у Ра­сіі) і Го­дам мо­ла­дзі (у на­шай рэс­пуб­лі­цы), — за­зна­чыў стар­шы­ня рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ве­та Бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня ве­тэ­ра­наў Ана­толь НО­ВІ­КАЎ. — Мы лі­чым, што гэ­та вель­мі муд­рае ра­шэн­не, па­коль­кі сплаў юнац­ка­га за­па­лу, фан­та­зій, жа­дан­ня зра­біць як ма­га больш і так­са­ма жыц­цё­ва­га во­пы­ту, муд­рас­ці ве­тэ­ра­наў — гэ­та тое, што па­трэб­на для па­спя­хо­ва­га пра­соў­ван­ня на­шай рэс­пуб­лі­кі на­пе­рад па ўсіх кі­рун­ках.

У фар­ма­це ан­лайн-кан­фе­рэн­цыі ад­быў­ся і ад­кры­ты дыя­лог «Мо­ладзь Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі: тра­ды­цыі і бу­ду­чы­ня». Лі­да­ры пяр­віч­ных ар­га­ні­за­цый БРСМ і ак­ты­віс­ты РСМ ра­зам з ве­тэ­ра­на­мі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны аб­мер­ка­ва­лі рэа­лі­за­цыю су­мес­ных гра­ма­дзян­ска-па­тры­я­тыч­ных пра­ек­таў, пры­све­ча­ных свят­ка­ван­ню 70-год­дзя Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі. Да­рэ­чы, толь­кі Бе­ла­рус­кі рэс­пуб­лі­кан­скі са­юз мо­ла­дзі пла­нуе ажыц­ця­віць шэ­раг но­вых па­тры­я­тыч­ных пра­ек­таў. Ся­род іх — усе­бе­ла­рус­кі пра­ект «Дзя­куй за Пе­ра­мо­гу!», агуль­на­рэс­пуб­лі­кан­скі па­тры­я­тыч­ны пра­ект «Вяс­на 45-га го­да», па­тры­я­тыч­ная ак­цыя «Квет­кі Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі», агіт­по­езд кан­цэрт­ных бры­гад «Са­лют Пе­ра­мо­гі».

25-13

— Для нас вель­мі важ­на та­кі­мі пра­ек­та­мі пад­тры­маць на­шых ве­тэ­ра­наў, — лі­чыць пер­шы сак­ра­тар Цэнт­раль­на­га ка­мі­тэ­та БРСМ Анд­рэй БЕ­ЛЯ­КОЎ. — Важ­на, каб не толь­кі ў год юбі­лею Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі, а і па­ста­ян­на мо­ладзь ад­да­ва­ла да­ні­ну па­ва­гі гэ­тым лю­дзям. Асаб­лі­ва сён­ня, ка­лі яшчэ жы­выя свед­кі тых па­дзей. Мы, мо­ладзь, га­во­рым аб тым, што мы па­мя­та­ем і га­на­рым­ся. І дзя­ку­ю­чы сён­няш­ня­му ме­ра­пры­ем­ству мы яшчэ раз ка­жам пра тое, што Бе­ла­русь — кра­і­на, дзе да­маў­ля­юц­ца аб мі­ры, пля­цоў­ка для ўрэ­гу­ля­ван­ня лю­бых ва­ен­ных кан­флік­таў. Вель­мі сім­ва­ліч­на, што бе­ла­рус­кая мо­ладзь, мо­ладзь Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, ве­тэ­ра­ны Са­юз­най дзяр­жа­вы вы­сту­па­юць за мір як га­лоў­ную каш­тоў­насць на зям­лі, як са­мую важ­ную за­ва­ё­ву для ча­ла­вец­тва.

У Маск­ве са­бра­лі­ся ўдзель­ні­кі Ра­сій­ска­га са­ю­за мо­ла­дзі з усёй вя­лі­кай кра­і­ны. Прад­стаў­ні­кі ма­ла­дзёж­най ар­га­ні­за­цыі ад Ула­дзі­вас­то­ка да Ка­лі­нінг­ра­да з'е­ха­лі­ся ў ра­сій­скую ста­лі­цу, каб па­гу­та­рыць з бе­ла­рус­кі­мі ка­ле­га­мі. На су­вязь з Мінск­ам вый­шлі і ве­тэ­ра­ны Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны — пал­коў­нік у ад­стаў­цы Леў Яс­на­поль­скі і ўдзель­нік апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён» у скла­дзе 3-га Бе­ла­рус­ка­га фрон­ту Алег Ку­бец­кі.

Пра Бе­ла­рус­кую на­сту­паль­ную апе­ра­цыю Алег Мі­хай­ла­віч па­мя­тае і сён­ня. «У скла­дзе кон­на-ме­ха­ні­за­ва­най гру­пы мы іш­лі па ля­сіс­та-ба­лот­най мяс­цо­вас­ці, — рас­каз­ваў ве­тэ­ран. — Нас вя­лі пар­ты­за­ны. Вель­мі шмат ура­жан­няў у мя­не за­ста­ло­ся ад юных пар­ты­за­наў — кам­са­моль­ска­га ўзрос­ту, зу­сім хлап­чу­коў. Уво­гу­ле Бе­ла­русь па­кі­ну­ла на мя­не та­кое глы­бо­кае ўра­жан­не, што я на­ват не ве­даю, кім ся­бе лі­чыць: ці то рус­кім, ці то бе­ла­ру­сам».

Так­са­ма ўдзель­нік апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён» да­даў, што ма­ла­дзёж­ныя ар­га­ні­за­цыі адыгрывалі ў га­ды вай­ны вель­мі вя­лі­кую ро­лю. «Вель­мі хо­чац­ца, каб так бы­ло і сён­ня, — вы­ка­заў над­зею ве­тэ­ран. — Та­му нам трэ­ба час­цей уза­е­ма­дзей­ні­чаць, каб мо­ладзь ад­чу­ва­ла тую вя­лі­кую ад­каз­насць, якая ля­жыць на на­шых дзвюх кра­і­нах».

Пад­час ад­кры­та­га дыя­ло­гу аб­мяр­коў­ва­лі і ства­рэн­не ва­ен­на-па­тры­я­тыч­на­га цэнт­ра ў Брэсц­кай крэ­пас­ці. Да­рэ­чы, бу­доў­ля там ужо па­ча­ла­ся. Ад­крыц­цё за­пла­на­ва­на ў Дзень Пе­ра­мо­гі. За­вяр­шы­ла­ся су­стрэ­ча па­ка­лен­няў па­тры­я­тыч­най ак­цы­яй «Го­луб мі­ру». Мо­ладзь і ве­тэ­ра­ны вай­ны вы­пус­ці­лі ў не­ба бе­ла­снеж­ных пту­шак, якія сім­ва­лі­зу­юць мі­ра­люб­насць.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.