Вы тут

Зброя за сямю замкамі


Цэх па ра­мон­це і зо­на за­хоў­ван­ня лёг­кай і страл­ко­вай зброі ўра­чыс­та ад­кры­ты ў Го­ме­лі. Пра­ве­дзе­ныя на тэ­ры­то­рыі 1868-й ар­ты­ле­рый­скай ба­зы ўзбра­ен­ня ра­бо­ты — вы­нік су­мес­най дзей­нас­ці Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь з АБ­СЕ, ЕС і ПРА­АН.

[caption id="attachment_76606" align="alignnone" width="400"]Тут ра­ман­ту­юць штык-на­жы. Тут ра­ман­ту­юць штык-на­жы.[/caption]

У вай­ско­вай час­ці, што зна­хо­дзіц­ца не­па­срэд­на ў шмат­на­се­ле­ным ра­ё­не Го­ме­ля, зра­бі­лі ўсё, каб зброя за­хоў­ва­ла­ся мак­сі­маль­на бяс­печ­на. Да­рэ­чы, што і з'яў­ля­ец­ца га­лоў­най мэ­тай пра­ек­та, які мае наз­ву «На­рошч­ван­не па­тэн­цы­я­лу ў воб­лас­ці кі­ра­ван­ня за­па­са­мі лёг­кай і страл­ко­вай зброі і за­бес­пя­чэн­ні іх бяс­печ­на­га за­хоў­ван­ня». Тут бы­ла за­ме­не­на сіс­тэ­ма элект­ра­за­бес­пя­чэн­ня, зроб­ле­ны ка­пі­таль­ны ра­монт схо­ві­шчаў страл­ко­вай зброі, уста­ля­ва­ны но­выя сіс­тэ­мы ага­родж і асвят­лен­ня, аб'­ек­та­вая ахоў­ная і па­жар­ная сіг­на­лі­за­цыі.

На бры­фін­гу афі­цый­ныя прад­стаў­ні­кі ба­коў — удзель­ні­каў пра­гра­мы ад­зна­чы­лі, што рэа­лі­за­ва­ныя ме­ра­пры­ем­ствы да­зво­ляць па­вя­лі­чыць уз­ро­вень за­ха­ва­нас­ці лёг­кай і страл­ко­вай зброі, а так­са­ма эфек­тыў­насць ра­бо­ты па ўлі­ку і кант­ро­лю за яе на­яў­нас­цю і ста­нам. Так­са­ма бы­ло агу­ча­на, што рэа­лі­за­цыя пра­ек­та за­бяс­пе­чыць ад­па­вед­насць ахо­вы мес­цаў скла­дзі­ра­ван­ня зброі як па­тра­ба­ван­ням на­цы­я­наль­на­га за­ка­на­даў­ства, так і рэ­ка­мен­да­цы­ям, якія змя­шча­юц­ца ў Комп­лекс­ных нар­ма­ты­вах ААН па раз­збра­ен­ні, дэ­ма­бі­лі­за­цыі і ін­тэ­гра­цыі (ІDDRS) і прак­тыч­ным кі­раў­ніц­тве АБ­СЕ «Кі­ра­ван­не за­па­са­мі і ахо­ва ва­ен­ных скла­доў».

Па­ста­ян­ны ка­ар­ды­на­тар ААН/ПРА­АН у Бе­ла­ру­сі Са­на­ка Са­ма­ра­сін­ха даў вы­со­кую ацэн­ку якас­ці рэа­лі­за­цыі пра­ек­та: «Гэ­та бу­дзе спры­яць ума­ца­ван­ню ста­біль­нас­ці ў Цэнт­раль­най і Ус­ход­няй Еў­ро­пе за кошт уз­мац­нен­ня мер бяс­пе­кі ў мес­цах скла­дзі­ра­ван­ня лёг­кай і страл­ко­вай зброі, што да­зво­ліць змен­шыць ры­зы­кі яе рас­паў­сюдж­ван­ня. Тут ар­га­ні­за­ва­на ўсё ў ад­па­вед­нас­ці з най­леп­шы­мі еў­ра­пей­скі­мі стан­дар­та­мі. Са­мае важ­нае — аб­мен ве­да­мі, су­час­ны­мі тэх­на­ло­гі­я­мі, маг­чы­мас­ці на­ву­чан­ня для пер­са­на­лу. Гэ­тае па­зі­тыў­нае су­пра­цоў­ніц­тва трэ­ба пра­цяг­ваць».

[caption id="attachment_76608" align="alignnone" width="600"]Ад­крыц­цё цэ­ха па ра­мон­це і зо­ны за­хоў­ван­ня лёг­кай і страл­ко­вай зброі. Ад­крыц­цё цэ­ха па ра­мон­це і зо­ны за­хоў­ван­ня лёг­кай і страл­ко­вай зброі.[/caption]

Па­сол і кі­раў­нік прад­стаў­ніц­тва ЕС Май­ра Мо­ра ад­зна­чы­ла, што вы­дат­ка­ва­ныя гро­шы бы­лі на­кі­ра­ва­ны на па­трэб­ную спра­ву: «Мы за­не­па­ко­е­ны ўво­гу­ле сі­ту­а­цы­яй у рэ­гі­ё­не, сі­ту­а­цы­яй у Еў­ро­пе, ка­лі зброя мо­жа тра­піць у ру­кі не тых лю­дзей, для якіх яна пры­зна­ча­на. Гэ­та і тэ­ра­рыс­ты, гэ­та і прад­стаў­ні­кі кры­мі­наль­на­га све­ту. Як сцвяр­джа­юць вай­скоў­цы, у Бе­ла­ру­сі не бы­ло за­фік­са­ва­на вы­пад­каў знік­нен­ня страл­ко­вай зброі, ад­нак на пад­тры­ман­не сіс­тэ­мы яе за­ха­ва­нас­ці іш­ло знач­на больш срод­каў, чым ця­пер, пас­ля ма­дэр­ні­за­цыі».

Вы­ка­наў­ца аба­вяз­каў на­мес­ні­ка мі­ніст­ра аба­ро­ны Бе­ла­ру­сі па ўзбра­ен­ні ге­не­рал-ма­ёр Сяр­гей Сі­ма­нен­ка за­ўва­жыў, што ця­пер Мі­ніс­тэр­ства мае дак­лад­ныя звест­кі не толь­кі пра на­яў­насць і тэх­ніч­ны стан зброі ў кож­най з вай­ско­вых час­цей, але і ўсю ін­фар­ма­цыю пра яе пе­ра­соў­ван­не: «Кан­струк­тар­скім бю­ро Го­ме­ля пра­ве­дзе­на ра­бо­та па рас­пра­цоў­цы і ўка­ра­нен­ні пра­грам­на­га за­бес­пя­чэн­ня ў ін­та­рэ­сах улі­ку ўсіх адзі­нак страл­ко­вай зброі. Мы га­то­вы па­дзя­ліц­ца ім з ін­шы­мі кра­і­на­мі. На­шы­мі рас­пра­цоў­ка­мі ўжо за­ці­ка­ві­лі­ся ка­ле­гі з Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны Кір­гі­зіі».

Да­рэ­чы, ма­дэр­ні­за­цыя пра­хо­дзіць у 13 вай­ско­вых час­цях рэс­пуб­лі­кі. Сён­ня на фі­нан­са­ван­не пра­ек­та дзяр­жа­ва­мі-ўдзель­ні­ца­мі АБ­СЕ, Еў­ра­пей­скім са­юзам і ўра­дам Бе­ла­ру­сі вы­дат­ка­ва­на больш за $3,2 млн. Для за­вяр­шэн­ня па­трэб­на яшчэ ка­ля $4,6 млн.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.