Вы тут

Што «прабуксоўвае» на месцах?


На 16 тэ­ле­фон­ных зван­коў пад­час «пра­мой лі­ніі» ад­ка­заў дэ­пу­тат Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сі, на­мес­нік стар­шы­ні Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Вік­тар ЛІС­КО­ВІЧ. Пры­чым, ся­род іх не бы­ло пы­тан­няў, вы­ра­шэн­не якіх зна­хо­дзіц­ца ў кам­пе­тэн­цыі ме­на­ві­та аб­лас­ной ула­ды.

Безимени-5

— Усе пы­тан­ні но­сяць не гла­баль­ны ха­рак­тар і па­він­ны бы­лі вы­ра­шыц­ца на мес­цах, без на­ша­га ўмя­шан­ня, — за­зна­чыў Вік­тар Ліс­ко­віч.

Вя­до­ма, гэ­та не зна­чыць, што па лю­бым зва­ро­це ад­ра­зу ж пры­ма­юц­ца ад­па­вед­ныя ме­ры. Рэа­ліі та­кія, роз­ных «ба­ля­чак» столь­кі, што апе­ра­тыў­на ад­рэ­ага­ваць кан­крэт­ны­мі дзе­ян­ня­мі на ўсе па­тра­ба­ван­ні прос­та не­маг­чы­ма. Ад­нак лю­дзі па­він­ны ве­даць, што ўсё ро­біц­ца згод­на з афі­цый­най чар­го­вас­цю, стро­га па за­ко­не, а не та­му, што нех­та ака­заў­ся «блі­жэй» да ўлад­ных струк­тур і бюд­жэт­ных срод­каў. Та­ды не бу­дзе пад­стаў для скар­гаў, што, маў­ляў, да­мы знач­на паз­ней­шай па­бу­до­вы ра­ман­ту­юц­ца, а да іх жыл­ля спра­ва ні­як не да­хо­дзіць. Та­кія зван­кі па­сту­пі­лі на «пра­мую лі­нію» да Вік­та­ра Ліс­ко­ві­ча з шэ­ра­гу ра­ё­наў. Кож­ны з іх бу­дзе пра­ве­ра­ны аб­лас­ной ка­мі­сі­яй і, ра­зам з тым, да­ру­ча­на раз­мяс­ціць у ра­ён­ных га­зе­тах спі­сы чар­го­вас­ці на ка­пі­таль­ны ра­монт да­моў і доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не два­ро­вых тэ­ры­то­рый.

Па не­ка­то­рых зва­ро­тах на «пра­мую лі­нію» абл­вы­кан­ка­ма ра­ён­ныя ўла­ды па­ча­лі пры­маць ме­ры ў той жа дзень. У пры­ват­нас­ці, стар­шы­ня Ваў­ка­выс­ка­га рай­вы­кан­ка­ма Мі­ха­іл Сіць­ко вы­ехаў у па­сё­лак Крас­на­сель­скі, дзе за тры га­ды ні­як не на­вя­дуць па­ра­дак на два­ро­вай тэ­ры­то­рыі пас­ля ра­мон­ту цеп­ла­тра­сы. Жы­ха­ры ад­ра­са­ва­лі роз­ным ін­стан­цы­ям 11 ліс­тоў, атрым­лі­ва­лі ад­ка­зы, але толь­кі ця­пер, пэў­на, праб­ле­ма вы­ра­шыц­ца.

Як і ў па­сёл­ку Ра­дунь Во­ра­наў­ска­га ра­ё­на, ад­куль на «пра­мую лі­нію» да Вік­та­ра Ліс­ко­ві­ча па­тэ­ле­фа­на­ва­лі на­конт за­хлам­ле­нас­ці тэ­ры­то­рыі ка­ля До­ма бы­ту. У той жа дзень смец­це па­абя­ца­лі пры­браць, а ў най­блі­жэй­шы час на­вес­ці там поў­ны па­ра­дак. Праў­да, ёсць пы­тан­не і да ту­тэй­шых жы­ха­роў: а хто сме­ціць? Ня­ўжо пры­ез­джыя? Не, вя­до­ма ж, нех­та са сва­іх. Дык, мо­жа, трэ­ба не толь­кі скар­дзіц­ца ў абл­вы­кан­кам, але і са­мім неш­та ра­біць на ўзроў­ні мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня? На­прык­лад, эле­мен­тар­на зра­біць за­ўва­гу ча­ла­ве­ку, які не ад­роз­ні­вае гра­мад­скае мес­ца ад смец­це­вай звал­кі. А ёсць жа і сель­вы­кан­кам, і дэ­пу­та­ты сель­ска­га Са­ве­та, і ўчаст­ко­вы ін­спек­тар мі­лі­цыі. Ёсць ме­ры не толь­кі пе­ра­ка­нан­ня, але і па­ка­ран­ня штра­фам. Усё гэ­та мож­на ска­рыс­таць, ка­лі мець жа­дан­не і не лі­чыць, што за праб­ле­му па­ві­нен узяц­ца нех­та «звер­ху», а «мая ха­та з краю».

Ха­ця зда­ра­юц­ца і та­кія сі­ту­а­цыі, пра якія дзяр­жаў­ныя ор­га­ны аба­вя­за­ны ве­даць без зван­коў на «пра­мую лі­нію», да­па­ма­га­ю­чы гра­ма­дзя­нам у вы­ра­шэн­ні тых ці ін­шых праб­лем. Асаб­лі­ва ка­лі гэ­та са­ста­рэ­лыя лю­дзі. Та­кая ся­мей­ная па­ра (дзя­цей ня­ма, муж — ін­ва­лід) звяр­ну­ла­ся да на­мес­ні­ка стар­шы­ні Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма з прось­бай да­па­маг­чы ў ацяп­лен­ні, ра­мон­це до­ма. Як вы­свет­лі­ла­ся, яны не звяр­та­лі­ся ў са­цы­яль­ную служ­бу. Але ўсё роў­на там, на дум­ку Вік­та­ра Ліс­ко­ві­ча, па­він­ны ве­даць пра та­кіх лю­дзей. Каб маг­чы­мая пад­трым­ка аказ­ва­ла­ся не пас­ля зва­ро­ту да кі­раў­ні­ка вы­со­ка­га ран­гу, а дзя­ку­ю­чы па­ста­ян­ным кан­так­там са­цы­яль­ных ра­бот­ні­каў з гэ­ты­мі людзь­мі.

Прак­тыч­на ўсе праб­лем­ныя пы­тан­ні, што ўзні­ма­лі­ся пад­час «пра­мой лі­ніі», бы­лі тут жа ад­ра­са­ва­ны для раз­гля­ду ў ад­па­вед­ныя струк­ту­ры. Пры­чым аба­вяз­ко­ва ўліч­ва­ла­ся, каб яны зноў не тра­пі­лі ту­ды, дзе іх ужо раз­гля­да­лі, неш­та лю­дзям ад­каз­ва­лі.

— Мы вя­дзём ана­ліз усіх зва­ро­таў, што па­сту­па­юць на «пра­мыя лі­ніі», і па тэ­ры­та­ры­яль­ным прын­цы­пе, і па ўзня­тых праб­ле­мах. Гэ­та для нас пад­ста­ва за­ду­мац­ца: у якіх рэ­гі­ё­нах, ар­га­ні­за­цы­ях і што «пра­бук­соў­вае»? Да та­го ж, мно­гія пы­тан­ні ад­на­тып­ныя, а зна­чыць, ра­зум­ны кі­раў­нік па­ві­нен не прос­та рэ­ага­ваць па кож­ным з іх, а пры­няць та­кія ме­ры, каб у да­лей­шым зва­ро­таў па гэ­тай тэ­ме не бы­ло, — лі­чыць Вік­тар Ліс­ко­віч.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.