Вы тут

У атаку!


Каб пе­ра­ма­гаць у кож­ным мат­чы

Ка­му пры­свя­ці­це свае фут­боль­ныя пос­пе­хі? Ці бу­дзе збор­ная гу­ляць у аб­лас­ных цэнт­рах? Як па­дзе­ле­ны аба­вяз­кі па­між спе­цы­я­ліс­та­мі ў ва­шым трэ­нер­скім шта­бе?Аляк­сандр ХАЦ­КЕ­ВІЧ, га­лоў­ны трэ­нер збор­най Бе­ла­ру­сі па фут­бо­ле, су­стрэў­ся з ба­лель­шчы­ка­мі і амаль 40 хві­лін ад­каз­ваў на іх пы­тан­ні.

25-42

Су­стрэ­ча ў До­ме фут­бо­ла га­лоў­на­га трэ­не­ра збор­най і яго іс­пан­ска­га па­моч­ні­ка Эду­ар­да Ал­да­ма Да­кам­па з заў­зя­та­ра­мі ста­ла пры­ем­най не­ча­ка­нас­цю. Усё ж та­кі даў­но па­доб­ных су­стрэч не бы­ло. А ка­лі быць дак­лад­ным, з ча­соў нем­ца Берн­да Штан­ге, які за­вяр­шыў пра­цу з на­шай на­цы­я­наль­най ка­ман­дай у 2011 го­дзе. Кан­так­та­ваць з ба­лель­шчы­ка­мі ён ні­ко­лі не цу­раў­ся. А та­му вель­мі пры­ем­на, што Хац­ке­віч, які змя­ніў у збор­най Ге­ор­гія Кан­драць­е­ва, па­чы­нае сваю пра­цу ў збор­най з раз­мо­вы з ты­мі, дзе­ля ка­го ў тым лі­ку гу­ляе га­лоў­ная ка­ман­да кра­і­ны. Праў­да, па­слу­хаць га­лоў­на­га трэ­не­ра прый­шло ня­шмат ама­та­раў фут­бо­ла, але і тыя, хто быў, ак­тыў­на за­да­ва­лі пы­тан­ні. Пра­па­ну­ем ад­ка­зы на не­ка­то­рыя з іх.

— Аляк­сандр Мі­ка­ла­е­віч, вы шмат га­доў пра­вя­лі ў кі­еў­скім «Ды­на­ма». За ва­шы­мі пля­чы­ма доб­рая шко­ла Ва­ле­рыя Ла­ба­ноў­ска­га. Што з гэ­та­га во­пы­ту возьмеце ў збор­ную?

— Ка­лі гу­ляў пры Ла­ба­ноў­скім, быў зу­сім ін­шы фут­бол, бы­лі ін­шыя вы­ка­наў­цы. Ды і ўсё ж та­кі «Ды­на­ма» — гэ­та ка­ман­да, а не збор­ная. Бу­ду выхоўваць у фут­ба­ліс­таў па­ва­гу да сва­ёй кра­і­ны і да ба­лель­шчы­каў. Рэч у тым, што кан­такт па­між фут­ба­ліс­та­мі і заў­зя­та­ра­мі стра­ча­ны. Што ты­чыц­ца фут­бо­ла, я па­куль не бу­ду ка­заць, як бу­дзем стро­іць гуль­ню. Але ў лю­бым вы­пад­ку кі­ру­нак вы­бра­ны на ата­ку­ю­чы фут­бол. Без­умоў­на, кан­чат­ко­вы вы­нік ні­хто не зды­мае, ад­нак мы сён­ня мо­жам са­бе да­зво­ліць гу­ляць для гле­да­чоў. Каб ба­лель­шчы­кі пры­хо­дзі­лі і гля­дзе­лі на фут­бол, а не на тое, як ка­ман­да па­ку­туе.

— Вы на­вед­ва­лі на­шы клу­бы на збо­рах у Тур­цыі. Ці ад­кры­лі для ся­бе но­вых фут­ба­ліс­таў?

— Мы бы­лі не толь­кі ў Тур­цыі, але і на Куб­ку Са­друж­нас­ці. Ся­род фут­ба­ліс­таў ма­ла­дзёж­най збор­най ёсць ці­ка­выя хлоп­цы, ад­нак яны па­він­ны яшчэ пра­вес­ці цыкл за сваю ка­ман­ду. У скла­дзе збор­най з'я­ві­лі­ся Анд­рэй Гар­бу­ноў і Іван Ма­еў­скі (пер­шы вы­сту­пае за грэ­час­кі «Атра­мі­тас», а дру­гі — за поль­скі клуб «За­ві­ша». — Аўт.). Ужы­вую іх не ба­чы­лі, але ве­да­ем пра іх вы­ступ­лен­ні дзя­ку­ю­чы ін­тэр­нэ­ту. Сён­ня яны ма­юць па­ста­ян­ную гуль­ня­вую прак­ты­ку і з'яў­ля­юц­ца ад­ны­мі з лі­да­раў сва­іх ка­ман­даў. Усіх ас­тат­ніх фут­ба­ліс­таў вы ве­да­е­це.

— Чым ва­ша збор­ная бу­дзе ад­роз­ні­вац­ца ад ка­ман­ды Ге­ор­гія Кан­драць­е­ва? — спы­таў у трэ­не­ра пад­ле­так, са­мы ма­ла­ды ўдзель­нік су­стрэ­чы.

— Я ўжо ка­заў, што бу­дзе больш ата­ку­ю­ча­га фут­бо­ла. Ад аба­ро­ны так­сама бу­дзем дзей­ні­чаць, але ўсё ж та­кі больш бу­дзем гу­ляць у ата­ку.

— А ці бу­дзе­це пад­час ад­бо­рач­на­га тур­ні­ру за­пра­шаць у збор­ную ма­ла­дых фут­ба­ліс­таў? На­прык­лад, Мі­ка­лая Сіг­не­ві­ча, Яў­ге­на Яб­лон­ска­га, Мі­кі­ту Кор­зу­на, — не су­ні­маў­ся хло­пец.

— У Сіг­не­ві­ча за­раз траў­ма. Ка­лі б не яна, ён бы ўжо атры­маў вы­клік у збор­ную. Яб­лон­ска­га мы ба­чы­лі на Куб­ку Са­друж­нас­ці. Гу­лец перс­пек­тыў­ны, ад­нак у яго яшчэ да­стат­ко­ва ча­су на тое, каб пра­дэ­ман­стра­ваць якас­ці, якія бу­дуць ад­па­вя­даць вы­ступ­лен­ню за на­цы­я­наль­ную збор­ную. У Кор­зу­на, на жаль, так­са­ма траў­ма. Ён ці­ка­вы фут­ба­ліст. За ім со­чым. Га­лоў­нае, каб ён хут­чэй вый­шаў са ста­ну траў­маў.

— Ка­лі па­га­дзі­лі­ся ўзна­ча­ліць збор­ную, пад­пі­са­лі кант­ракт, якія за­да­чы па­ста­ві­лі пе­рад са­бой?

— Пе­ра­ма­гаць у кож­ным мат­чы. Ка­ман­да па­він­на да­бі­вац­ца вы­ні­каў. Не та­кія ў нас дрэн­ныя фут­ба­ліс­ты. Трэ­ба толь­кі іх аб'­яд­наць, пры­вес­ці да адзі­най мэ­ты. Так, шан­цы вый­сці з гру­пы ў нас мі­ні­маль­ныя, але за­ста­ло­ся пра­вес­ці шмат мат­чаў, каб вяр­нуць упэў­не­насць, якая бы­ла на пэў­ным эта­пе. Ка­лі на­бя­ром 12-13 ба­лаў, бу­ду за­да­во­ле­ны.

— Якія ме­ра­пры­ем­ствы бу­дзе­це пра­во­дзіць, каб зблі­зіць ба­лель­шчы­каў і збор­ную?

— Пер­шая трэ­ні­роў­ка заўж­ды бу­дзе ад­кры­тай. Пры­ходзь­це, гля­дзі­це, фа­та­гра­фуй­це­ся і кан­так­туй­це з фут­ба­ліс­та­мі.

— Як па­дзе­ле­ны аба­вяз­кі па­між ва­шы­мі па­моч­ні­ка­мі?

— Пе­рад мат­ча­мі я ад­даю ўва­гу на­шай ка­ман­дзе, а Эду­ар­да збі­рае ін­фар­ма­цыю аб са­пер­ні­ку. У трэ­ні­ро­вач­най пра­цы мы ўсе ра­зам, але нех­та пра­цуе з аба­ро­най, нех­та з ата­кай. Мяр­кую, я бу­ду ад­каз­ваць за аба­ро­ну, а Аляк­сандр Куль­чый бу­дзе ад­каз­ваць за ата­ку. Ён быў крэ­а­тыў­ным фут­ба­ліс­там. Фін­тоў у яго га­ла­ве да­стат­ко­ва.

— Ка­му пры­свя­ці­це свае пос­пе­хі?

— Свай­му сяб­ру, які, на жаль, ужо не ўба­чыць ні пе­ра­мог, ні па­ра­жэн­няў. Лю­бая пе­ра­мо­га ў ма­ім сэр­цы бу­дзе пры­све­ча­на Ва­лян­ці­ну Мі­ка­ла­е­ві­чу Бяль­ке­ві­чу.

— Ці бу­дзе­ збор­ная пра­во­дзіць мат­чы ў аб­лас­ных цэнт­рах? На­прык­лад, у Ма­гі­лё­ве.

— Ста­ды­ён у Ма­гі­лё­ве зда­ец­ца ўтуль­ным, ад­нак там не пра­ду­ма­лі пад­тры­бун­ныя па­мяш­кан­ні, — уклю­чыў­ся ў раз­мо­ву Ігар Бяль­ко­віч, спе­цы­я­ліст па пра­цы з ба­лель­шчы­ка­мі Бе­ла­рус­кай фе­дэ­ра­цыі фут­бо­ла. — Раз­дзя­валь­ні раз­ме­шча­ны на пер­шым па­вер­се, па­коі для до­пінг-проб — на дру­гім ці на трэ­цім. УЕ­ФА гэ­та не па­да­ба­ец­ца. І з-за гэ­та­га на­ват жа­но­чую збор­ную вы­вез­ці ў Ма­гі­лёў ча­сам скла­да­на. У Го­ме­лі, Брэс­це і Го­ме­лі з гэ­тым лепш, але ад­лег­лас­ці...

— Так, ка­лі мы пра­во­дзім спа­рын­гі, пра­па­ну­ем роз­ныя ва­ры­ян­ты, мно­гія са­пер­ні­кі не га­то­вы з аэ­ра­пор­та ехаць да мес­ца пра­вя­дзен­ня гуль­ні 250-300 кі­ла­мет­раў, — за­ўва­жыў Хац­ке­віч.

Пас­ля за­вяр­шэн­ня су­стрэ­чы Аляк­сандр Хац­ке­віч пры­знаў­ся, што ча­каў на ёй больш заў­зя­та­раў, але ў вы­ні­ку атры­ма­ла­ся доб­рая раз­мо­ва.

Бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што кан­такт у збор­най з ба­лель­шчы­ка­мі на­ладж­ва­ец­ца. Пер­шы крок на­су­страч ужо зроб­ле­ны.

Та­рас ШЧЫ­РЫ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».