Вы тут

Давер да айчыннай прадукцыі


Аб'­яў­ле­ны чар­го­вы, сям­нац­ца­ты, кон­курс на са­іс­кан­не

Прэ­міі ўра­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь за да­сяг­нен­ні ў га­лі­не якас­ці ў 2015 го­дзе

Да­сяг­нен­не знач­ных вы­ні­каў у га­лі­не якас­ці і кан­ку­рэн­та­здоль­насці вы­раб­ля­е­май пра­дук­цыі, аказ­ва­е­мых па­слуг або вы­ка­на­ных ра­бот, ука­ра­нен­не іна­ва­цый­ных тэх­на­ло­гій і су­час­ных ме­та­даў ме­недж­мен­ту, а так­са­ма эфек­тыў­нае і са­цы­яль­на ад­каз­нае вя­дзен­не біз­не­су — асноў­ныя кры­тэ­рыі, якія ўплы­ва­юць на пры­су­джэн­не гэ­тай вы­со­кай уз­на­га­ро­ды.

У прэс-служ­бе Дзярж­стан­дар­та па­ве­да­мі­лі, што гэ­ты кон­курс пра­во­дзіц­ца па ма­дэ­лі, што ад­па­вя­дае кры­тэ­ры­ям прэ­міі СНД за да­сяг­нен­ні ў га­лі­не якас­ці пра­дук­цыі і па­слуг і ма­дэ­лі дзе­ла­вой дас­ка­на­лас­ці Еў­ра­пей­ска­га фон­ду ме­недж­мен­ту якас­ці (ЕFQM). Гэ­та, не­су­мнен­на, дасць маг­чы­масць прад­пры­ем­ствам-удзель­ні­кам бу­да­ваць свой па­ды­ход у га­лі­не ме­недж­мен­ту якас­ці на прын­цы­пах, якія ска­рыс­тоў­ва­юць іх за­меж­ныя парт­нё­ры.

Пе­ра­мож­цаў кон­кур­су вы­зна­ча­юць у два эта­пы: па вы­ні­ках пра­вер­кі прад­стаў­ле­ных ма­тэ­ры­я­лаў і шля­хам пра­вя­дзен­ня экс­пер­ты­зы на мес­цах з ацэн­кай у ба­лах. Да­рэ­чы, ра­шэн­не пра вы­зна­чэн­не лаў­рэ­а­таў і дып­ла­ман­таў прэ­міі, а так­са­ма ар­га­ні­за­цый, уда­сто­е­ных спе­цы­яль­ных уз­на­га­род кон­кур­су (у на­мі­на­цы­ях «Лі­дар­ства», «Дас­ка­на­ласць ме­недж­мен­ту», «Са­цы­яль­ная ад­каз­насць»), пры­ма­ец­ца Са­ве­там Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Між ін­шым, для ар­га­ні­за­цый ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су, якія на­бра­лі най­боль­шую коль­касць ба­лаў ся­род ар­га­ні­за­цый са шта­там да 250 ча­ла­век, але не ўвай­шлі ў лік лаў­рэ­а­таў і дып­ла­ман­таў, пра­ду­гле­джа­на да­дат­ко­вая ўзна­га­ро­да «Імк­нен­не да дас­ка­на­лас­ці».

Лаў­рэ­а­там уру­ча­юц­ца дып­лом і сім­вал прэ­міі, а так­са­ма да­ец­ца пра­ва вы­ка­ры­стан­ня на пра­ця­гу трох га­доў вы­явы яе эмб­ле­мы ў мар­кі­роў­цы пра­дук­цыі і на яе ўпа­коў­цы, з рэ­клам­ны­мі мэ­та­мі і ў да­ку­мен­та­цыі.

Акра­мя гэ­та­га, звест­кі аб пе­ра­мож­цах раз­мя­шча­юц­ца на сай­це Дзярж­стан­дар­та, а так­са­ма ўклю­ча­юц­ца ў што­га­до­вы ка­та­лог, які рас­сы­ла­ец­ца ў прад­стаў­ніц­твы на­шай кра­і­ны за мя­жой.

Да­дат­ко­ва па­ве­дам­ля­ем: за­яў­кі і ма­тэ­ры­я­лы для ўдзе­лу ў кон­кур­се на атры­ман­не прэ­міі пра­да­стаў­ля­юц­ца да 1 лі­пе­ня 2015 го­да ў сак­ра­та­ры­ят ка­мі­сіі, сфар­мі­ра­ва­ны пры Дзяр­жаў­ным ка­мі­тэ­це па стан­дар­ты­за­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Да­р'я ШО­ЦІК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.