Вы тут

Трапіць у цэль!


На днях на па­лі­го­не «Асі­по­віц­кі» бы­ло па-са­праўд­на­му го­ра­ча. Вы­пус­кі ра­кет змя­ня­лі­ся аг­ня­вы­мі зал­па­мі, а мяс­цо­выя жы­ха­ры час ад ча­су ўздрыг­ва­лі ад гру­ка­ту ра­за­рва­ных бо­еп­ры­па­саў. Пра­во­дзі­лі­ся кант­роль­ныя за­ня­ткі па кі­ра­ван­ні ра­кет­ны­мі ўда­ра­мі і аг­нём ар­ты­ле­рыі з Паў­ноч­на-за­ход­нім апе­ра­тыў­ным ка­ман­да­ван­нем.

25-11

Каб паў­дзель­ні­чаць у ме­ра­пры­ем­стве, у ста­лі­цу ар­ты­ле­рыі, як у на­ро­дзе на­зы­ва­юць Асі­по­ві­чы, з'е­ха­ла­ся звыш 500 вай­скоў­цаў і ка­ля 150 адзі­нак ба­я­вой і спе­цы­яль­най тэх­ні­кі. У ба­я­вых стрэль­бах бы­лі за­дзей­ні­ча­ны рэ­ак­тыў­ныя сіс­тэ­мы зал­па­ва­га агню «Смерч» і «Ура­ган», са­ма­ход­ныя гаў­бі­цы «Ака­цыя», «Гваз­дзік» і «Мста-Б».

— На пра­ця­гу ме­ся­ца ва­ен­на­слу­жа­чыя вы­кон­ва­лі ба­я­выя за­да­чы па па­ра­жэн­ні пла­на­вых і па­за­пла­на­вых умоў­ных цэ­ляў і па пра­вя­дзен­ні контр­уда­раў вой­ска­мі апе­ра­тыў­на­га ка­ман­да­ван­ня, — га­во­рыць на­чаль­нік ра­кет­ных вой­скаў і ар­ты­ле­рыі Паў­ноч­на-за­ход­ня­га апе­ра­тыў­на­га ка­ман­да­ван­ня Уз­бро­е­ных Сіл пал­коў­нік Мі­ха­іл ЧЫ­ГІ­ЛЕЙ­ЧЫК. — Асаб­лі­васць гэ­та­га па­ля­во­га вы­ха­ду ў на­ступ­ным: па­коль­кі ўсе ар­ты­ле­рый­скія бры­га­ды з ня­даў­ня­га ча­су ўзбро­е­ны ад­ноль­ка­ва, мно­гім вай­ско­вым пад­раз­дзя­лен­ням да­вя­ло­ся пра­ца­ваць на но­вым для ся­бе ві­дзе тэх­ні­кі.

25-10

У хо­дзе кант­роль­ных за­ня­ткаў ва­ен­на­слу­жа­чыя ад­пра­цоў­ва­лі пы­тан­ні пла­на­ван­ня аг­ня­во­га па­ра­жэн­ня і кі­ра­ван­ня дзе­ян­ня­мі вай­ско­вых час­цей і злу­чэн­няў ра­кет­ных вой­скаў і ар­ты­ле­рыі, вя­дзен­ня імі вы­со­ка­ма­неў­ра­ва­ных дзе­ян­няў. На прак­ты­цы асво­і­лі пры­мя­нен­не бес­пі­лот­ных авія­цый­ных комп­лек­саў у раз­вед­валь­на-аг­ня­вой сіс­тэ­ме.

Рэ­ак­тыў­ныя сіс­тэ­мы зал­па­ва­га агню «Ура­ган» вы­пус­ці­лі ра­ке­ты ад­на­ча­со­ва, быц­цам са­праўд­ны ўра­ган пра­нёс­ся над па­лі­го­нам. Прос­та аглу­шы­лі на­ступ­ныя зал­пы: ад­стра­ля­лі­ся ма­гут­ныя «Смер­чы», якія зна­хо­дзяц­ца на ўзбра­ен­ні 336-й рэ­ак­тыў­най ар­ты­ле­рый­скай бры­га­ды. Як рас­ка­за­лі ў бры­га­дзе, гэ­та яшчэ не ўсе маг­чы­мас­ці тэх­ні­кі. Спра­ва ў тым, што пус­кі ад­бы­лі­ся не са штат­ных сна­ра­даў, а ву­чэб­на-трэ­ні­ро­вач­ным кам­плек­там. А ўсё та­му, што да­лё­касць па­лі­го­ну не да­зва­ляе, што на­зы­ва­ец­ца, раз­гу­ляц­ца: звы­чай­на ра­ке­та, вы­пу­шча­ная са «Смер­ча», мо­жа тра­піць у цэль на ад­лег­лас­ці да 70 кі­ла­мет­раў.

На па­лі­го­не ка­ля вёс­кі Пра­та­се­ві­чы вы­стра­іў­ся ды­ві­зі­ён з 18 гаў­біц «Мста-Б». У ару­дзій­ных раз­лі­ках — рэ­зер­віс­ты з 231-й ар­ты­ле­рый­скай бры­га­ды. Тэх­ні­ка стра­ляе на ад­лег­лас­ці да 27 кі­ла­мет­раў. Як ад­зна­чыў ка­ман­дзір 11-й ба­та­рэі 4-га цяж­ка­га гаў­біч­на­га ар­ты­ле­рый­ска­га ды­ві­зі­ё­на 231-й ар­ты­ле­рый­скай бры­га­ды Вік­тар ЦІ­МА­ШЭН­КА, пад­час кант­роль­на­га за­ня­тку па кіраванні аг­нём ар­ты­ле­рыі вай­скоў­цы, якія пра­хо­дзяць служ­бу ў рэ­зер­ве, спра­ві­лі­ся з па­стаў­ле­най за­да­чай на ад­зна­кі «доб­ра» і «вы­дат­на». «Я атры­маў вя­лі­кае за­да­валь­нен­не ад зла­джа­нас­ці пра­цы раз­лі­каў, якія тра­пі­лі ў цэ­лі ад­на­ча­со­вым зал­пам», — пад­крэс­ліў стар­шы лей­тэ­нант.

25-12

Пад­час ба­я­вых стрэль­баў на па­лі­го­не бяс­пе­ка зна­хо­дзі­ла­ся на са­мым вы­со­кім уз­роў­ні. Ня­гле­дзя­чы на тое, што гэ­ты пе­ры­яд го­да лі­чыц­ца най­больш ­бяс­печ­ным, бо гры­боў і ягад, якія так пры­ваб­лі­ва­юць мяс­цо­вых жы­ха­роў, па­куль ня­ма, на ўсіх блі­жэй­шых да­ро­гах і на­ват сця­жын­ках круг­ла­су­тач­на дзя­жу­ры­ла ачап­лен­не. Усё прай­шло без ін­цы­дэн­таў.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА,

Ма­гі­лёў­ская воб­ласць

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.