Вы тут

Дэбют Хацкевіча


Збор­ная Бе­ла­ру­сі рас­па­ча­ла пад­рых­тоў­ку да ад­бо­рач­на­га мат­ча чэм­пі­я­на­ту Еў­ро­пы з Ма­ке­до­ні­яй і та­ва­рыс­кай су­стрэ­чы з Га­бо­нам.

25-40

Бе­ла­ру­сы пра­вя­лі толь­кі 4 з 10 па­ядын­каў ква­лі­фі­ка­цый­на­га тур­ні­ру на Еў­ра-2016, ад­нак шан­цы ў на­шай ка­ман­ды на пра­хо­джан­не да­лей мі­ні­маль­ныя. На ўсё так не­га­тыў­на паў­плы­ва­лі ня­ўда­лыя вы­ні­кі асен­ніх мат­чаў: ні­чыя з Люк­сем­бур­гам і па­ра­жэн­ні ад лі­да­раў — Іс­па­ніі, Укра­і­ны і Сла­ва­кіі. Ця­пер ка­ман­да зна­хо­дзіц­ца на 5-й пры­ступ­цы гру­пы «С» і мае па­роў­ну ба­лаў з «люк­са­мі». У ма­ке­дон­цаў, з які­мі нам гу­ляць у Скоп'е ў блі­жэй­шую пят­ні­цу, на два ба­лы больш. Пры доб­рым вы­ні­ку абы­сці бал­кан­цаў цал­кам ве­ра­год­на, але не бу­дзем ка­заць гоп... Да­рэ­чы, пас­ля Ма­ке­до­ніі бе­ла­ру­саў бу­дзе ча­каць яшчэ ад­на су­стрэ­ча. 30 са­ка­ві­ка ў ту­рэц­кім Бе­ле­ку бе­ла­ру­сы пра­вя­дуць спа­рынг са збор­най Га­бо­на, якую на род­ным кан­ты­нен­це пра­зва­лі «пан­тэ­ра­мі».

Па тра­ды­цыі пе­рад мат­ча­мі збор­ная за­ся­лі­ла­ся ў доб­ра вя­до­мы атэль «Ро­бін­сан клаб» і ўжо пра­вя­ла не­каль­кі трэ­ні­ро­вак на комп­лек­се фут­боль­ных па­лёў у Вяс­нян­цы. На пер­шую з іх за­ві­та­лі не толь­кі жур­на­ліс­ты, ба­лель­шчы­кі, але і юныя фут­ба­ліс­ты са­лі­гор­ска­га «Шах­цё­ра». Як аказ­алася, хлоп­цы пе­ра­маг­лі ў тур­ні­ры «Ку­бак Coca Cola. Ус­ту­пай у гуль­ню!» і ў вы­гля­дзе па­да­рун­ка атры­ма­лі май­стар-клас ад фут­ба­ліс­таў на­шай збор­най.

— У 2014 го­дзе на­ша фе­дэ­ра­цыя су­мес­на з Coca Cola, Мі­на­ду­ка­цыі і Рэс­пуб­лі­кан­скім цэнт­рам фі­зіч­на­га вы­ха­ван­ня на­ву­чэн­цаў і сту­дэн­таў зла­дзі­ла фут­боль­ны тур­нір ся­род хлоп­чы­каў
13-14 га­доў, — ка­жа Ві­таль Кру­пі­ца, ме­не­джар па ма­са­вым фут­бо­ле Бе­ла­рус­кай фе­дэ­ра­цыі фут­бо­ла. — Тур­нір атры­маў­ся да­во­лі ма­са­вым. Удзель­ні­ча­лі больш за 16 ты­сяч дзя­цей. Усё рас­па­ча­ло­ся з ра­ён­ных спа­бор­ніц­тваў, пра­цяг­ну­ла­ся рэ­гі­я­наль­ны­мі паў­фі­на­ла­мі і фі­на­ла­мі. А за­вяр­шы­ла­ся рэс­пуб­лі­кан­скі­мі фі­на­ла­мі, якія прай­шлі ў мін­скім фут­боль­ным ма­не­жы з удзе­лам 6 ка­ман­даў з аб­лас­цей і 2 мін­скіх ка­лек­ты­ваў. Ад­ным з пры­зоў ста­ла на­вед­ван­не та­ва­рыс­кай гуль­ні Бе­ла­русь — Мек­сі­ка, эк­скур­сія па «Ба­ры­саў-Арэ­не», а яшчэ ад­ным — вось гэ­ты май­стар-клас. Па тэх­ніч­ных пры­чы­нах да­вя­ло­ся пе­ра­нес­ці яго на гэ­ты збор на­цы­я­наль­най ка­ман­ды. І дзя­куй трэ­нер­ска­му шта­бу, які пай­шоў на­су­страч. Дзе­ці на­ве­да­лі «Ро­бін­сан клаб», па­абе­да­лі з фут­ба­ліс­та­мі, узя­лі аў­то­гра­фы, сфа­та­гра­фа­лі­ся, а ця­пер пра­вя­лі не­вя­лі­кі та­ва­рыс­кі матч з імі. За­вяр­шы­лі яго ба­я­вой ні­чы­ёй 3:3. Я спа­чат­ку гу­ляў за хлоп­чы­каў, а пас­ля ўба­чыў, што збор­ні­кам цяж­ка­ва­та. Прый­шло­ся ўзмац­ніць іх ка­ман­ду.

— А што ў ва­шых пла­нах?

— Ужо рас­па­чаў­ся но­вы тур­нір, які за­вер­шыц­ца 1 чэр­ве­ня вось на гэ­тых па­лях, ка­ля До­ма фут­бо­ла. У бя­гу­чых спа­бор­ніц­твах за­дзей­ні­ча­ны не толь­кі хлоп­чы­кі, але і дзяў­чат­кі. Пры­зам (акра­мя фут­боль­ных мя­чоў і спар­тыў­най фор­мы) ста­не на­вед­ван­не мат­ча Бе­ла­русь — Іс­па­нія і та­кі ж май­стар-клас для хлоп­чы­каў і дзяў­чат.

Ра­зам з ча­тыр­ма ін­шы­мі фут­ба­ліс­та­мі (Мі­ка­лай Януш, Ста­ні­слаў Дра­гун, Па­вел Ня­хай­чык, Сяр­гей Па­лі­це­віч) су­праць са­лі­гор­скіх хлоп­цаў згу­ляў у тым лі­ку Аляк­сандр Глеб, паў­аба­рон­ца ту­рэц­ка­га «Генч­лер­бір­лі­гі», яко­му пас­ля трэ­ні­роў­кі атры­ма­ла­ся за­даць не­каль­кі пы­тан­няў.

— На­строй ба­я­вы, — пры­знаў­ся Аляк­сандр. — Хо­чац­ца вый­граць пер­шы матч у ад­бо­рач­ным цык­ле. Па­ста­ра­ем­ся дзе­ля гэ­та­га зра­біць усё маг­чы­мае. Ад­чу­ваю ся­бе доб­ра. Га­то­вы ад­даць усе сі­лы збор­най.

— Ма­ке­до­нія — ты­по­вая бал­кан­ская збор­ная?

— Мяр­кую, што так. Ал­бан­цы, сла­вен­цы, ма­ке­дон­цы — па­доб­ныя ка­ман­ды.

— А што ве­да­е­це пра ма­ке­дон­скі фут­бол?

— Шчы­ра ка­жу­чы, ні­чо­га.

— «Пан­тэ­ры» з Га­бо­на — так­са­ма за­гад­ка?

— Ду­маю, у лю­бым вы­пад­ку гэ­та моц­ная ка­ман­да. У аф­ры­кан­скіх кра­і­нах цу­доў­на гу­ля­юць у фут­бол. Але наш га­лоў­ны матч — па­яды­нак з Ма­ке­до­ні­яй, а ў та­ва­рыс­кай су­стрэ­чы мож­на бу­дзе пра­ве­рыць тых хлоп­цаў, якія не бу­дуць за­дзей­ні­ча­ны ў су­стрэ­чы су­праць ма­ке­дон­цаў. Усё ж та­кі для Аляк­санд­ра Мі­ка­ла­е­ві­ча Хац­ке­ві­ча гэ­та пер­шыя мат­чы збор­най, і яму трэ­ба пра­ве­рыць у дзе­ян­ні фут­ба­ліс­таў, на якіх ён змо­жа раз­ліч­ваць у бу­ду­чы­ні.

Стаць свед­ка­мі трэ­нер­ска­га дэ­бю­ту ў збор­най Аляк­санд­ра Хац­ке­ві­ча ў пят­ні­цу змо­жа кож­ны ах­вот­ны. І не­аба­вяз­ко­ва для гэ­та­га пры­сут­ні­чаць на На­цы­я­наль­най арэ­не Фі­лі­па ІІ Ма­ке­дон­ска­га. Жы­вую транс­ля­цыю ар­га­ні­зуе тэ­ле­ка­нал «Бе­ла­русь 5». Па­ча­так у 22:45.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.