Вы тут

Будучыня — за адукацыйнымі кластарамі?


Ства­рэн­не ў Бе­ла­ру­сі аду­ка­цый­ных клас­та­раў аб­мяр­коў­ва­ла­ся спе­цы­я­ліс­та­мі ў Рэс­пуб­лі­кан­скім ін­сты­ту­це вы­шэй­шай шко­лы. Мяр­ку­ец­ца, што яны бу­дуць аб'­яд­ноў­ваць уста­но­вы аду­ка­цыі роз­ных уз­роў­няў пра­фе­сій­най пад­рых­тоў­кі: ву­чы­лі­шчы (лі­цэі), ся­рэд­нія спе­цы­яль­ныя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы і ВНУ.

25-55

25-55

 

— Гэ­та агуль­на­су­свет­ная тэн­дэн­цыя — ства­раць умо­вы для гнут­кіх і не­пе­ра­рыў­ных аду­ка­цый­ных тра­ек­то­рый, — тлу­ма­чыць пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра аду­ка­цыі Ва­дзім БО­ГУШ. — У нас ужо ёсць во­пыт дзей­нас­ці ка­ле­джаў у струк­ту­ры ўні­вер­сі­тэ­таў, ёсць до­свед, у тым лі­ку рэ­гі­я­наль­ны, ка­лі ўні­вер­сі­тэ­ты ўза­е­ма­дзей­ні­ча­юць з ка­ле­джа­мі ў рам­ках ін­тэ­гра­ва­ных аду­ка­цый­ных пра­грам. Але трэ­ба іс­ці да­лей. Да ся­рэ­дзі­ны мая мы па­він­ны вый­сці на кан­крэт­ныя ра­шэн­ні па ап­ты­мі­за­цыі сет­кі пра­фе­сій­на-тэх­ніч­ных і ся­рэд­ніх спе­цы­яль­ных уста­ноў аду­ка­цыі.

За­га­дам мі­ніст­ра аду­ка­цыі ўжо сфар­мі­ра­ва­на ра­бо­чая гру­па па рас­пра­цоў­цы кан­цэп­цыі Пра­гра­мы раз­віц­ця сіс­тэ­мы аду­ка­цыі на на­ступ­ны пя­ці­га­до­вы пе­ры­яд. І, без­умоў­на, са­мым важ­ным у гэ­тай пра­гра­ме ста­не блок, звя­за­ны з раз­віц­цём пра­фе­сій­най аду­ка­цыі. Сён­ня скла­да­на прад­ка­заць, якія спе­цы­яль­нас­ці бу­дуць за­па­тра­ба­ва­ны на рын­ку пра­цы, ска­жам, праз 10 га­доў. Тым не менш вы­зна­ча­на за­да­ча — пад­рых­та­ваць за­па­тра­ба­ва­на­га, прак­ты­ка-ары­ен­та­ва­на­га і здоль­на­га да са­ма­стой­най твор­чай дзей­нас­ці спе­цы­я­ліс­та.

— Для нас вель­мі важ­на пад­няць прэ­стыж ра­бо­чых пра­фе­сій, па­коль­кі ў эка­но­мі­цы ад­бы­ва­ец­ца вы­мы­ван­не ра­бо­чых кад­раў і спе­цы­я­ліс­таў ся­рэд­ня­га звя­на, — пад­крэс­лі­вае рэк­тар Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­сты­ту­та пра­фе­сій­най аду­ка­цыі Ар­кадзь ШКЛЯР. — Коль­касць вы­пуск­ні­коў 9-х і 11-х кла­саў ска­ра­ці­ла­ся на 30%. І на­ват не са­мі дзе­ці, а, хут­чэй, іх баць­кі, на­цэ­ле­ны аба­вяз­ко­ва на вы­шэй­шую аду­ка­цыю. Пры гэ­тым ула­даль­ні­кі дып­ло­маў ВНУ зай­ма­юць па­са­ды спе­цы­я­ліс­таў з ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цы­яй або вы­кон­ва­юць функ­цыі ра­бо­чых. Та­му мы па­він­ны пра­па­на­ваць дак­лад­на вы­бу­да­ва­ную аду­ка­цый­ную тра­ек­то­рыю: каб вы­пуск­ні­кі і іх баць­кі ве­да­лі, як мож­на ру­хац­ца ад ад­ной пры­ступ­кі пра­фе­сій­най аду­ка­цыі да ін­шай. У апош­нія га­ды з вы­пуск­ні­коў ССНУ ў вы­шэй­шыя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы па­сту­па­юць пры­клад­на 13-15 пра­цэн­таў, але цал­кам рэ­аль­на па­вя­лі­чыць гэ­ты па­каз­чык да 20—22 пра­цэн­таў.

У асно­ву ства­рэн­ня шмат­уз­роў­не­вых клас­та­раў (ву­чы­лі­шча (лі­цэй)—ССНУ—ВНУ) па­кла­дзе­на ін­тэ­гра­цыя роз­на­ўзроў­не­вых аду­ка­цый­ных пра­грам. Улі­ча­ны маг­чы­мас­ці ін­тэ­гра­цыі ў рам­ках спе­цы­яль­нас­цяў, па якіх маг­чы­ма пад­рых­тоў­ка ў ска­ро­ча­ныя тэр­мі­ны па аду­ка­цый­ных пра­гра­мах ся­рэд­няй спе­цы­яль­най і вы­шэй­шай аду­ка­цыі.

Да­рэ­чы, аду­ка­цый­ныя пра­гра­мы ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі, ін­тэ­гра­ва­ныя з аду­ка­цый­ны­мі пра­гра­ма­мі пра­фе­сій­на-тэх­ніч­най аду­ка­цыі, рэа­лі­зу­юц­ца ў Бе­ла­ру­сі да­стат­ко­ва шы­ро­ка: пад­рых­тоў­ка па ін­тэ­гра­ва­ных пра­гра­мах ажыц­цяў­ля­ец­ца па 66 спе­цы­яль­нас­цях (на­прам­ках спе­цы­яль­нас­цяў). А тэр­мі­ны пад­рых­тоў­кі спе­цы­я­ліс­таў з ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цы­яй, якія на­ву­ча­юц­ца па ін­тэ­гра­ва­ных пра­гра­мах, ска­ро­ча­ны на 4 ме­ся­цы і больш (да го­да). Акра­мя та­го, пры рэа­лі­за­цыі аду­ка­цый­най пра­гра­мы ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі на асно­ве пра­фе­сій­на-тэх­ніч­най знач­на ўзрас­тае сту­пень прак­ты­ка­а­ры­ен­та­ва­нас­ці бу­ду­ча­га спе­цы­я­ліс­та.

Па сло­вах Ар­ка­дзя Шкля­ра, клас­та­ры мо­гуць быць як рэ­гі­я­наль­ны­мі, так і га­лі­но­вы­мі. На­прык­лад, у цэнт­ры рэ­гі­я­наль­на­га клас­та­ра мо­жа ака­зац­ца Брэсц­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт або Гро­дзен­скі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт імя Ян­кі Ку­па­лы. У рэ­гі­я­наль­ныя клас­та­ры бу­дуць ува­хо­дзіць уста­но­вы аду­ка­цыі, раз­ме­шча­ныя на пэў­най тэ­ры­то­рыі — гэ­та за­бяс­пе­чыць маг­чы­масць больш эфек­тыў­на­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня ўнут­ры клас­та­ра і да­зво­ліць па­збег­нуць дуб­лі­ра­ван­ня спе­цы­яль­нас­цяў. Рэ­гі­я­наль­ны клас­тар бу­дзе скі­ра­ва­ны на па­трэ­бы кан­крэт­на­га рэ­гі­ё­на ў кад­ра­вых рэ­сур­сах, та­му струк­ту­ра пад­рых­тоў­кі кад­раў па ма­са­вых пра­фе­сі­ях бу­дзе аба­пі­рац­ца на ба­ланс по­пы­ту і пра­па­но­вы ў рэ­гі­ё­не. Яшчэ ад­на пе­ра­ва­га рэ­гі­я­наль­на­га клас­та­ра — гэ­та маг­чы­масць ін­тэ­гра­цыі па не­каль­кіх про­фі­лях і гру­пах спе­цы­яль­нас­цяў.

А ў цэнт­ры га­лі­но­ва­га клас­та­ра мо­жа ака­зац­ца, на­прык­лад, Вы­шэй­шы дзяр­жаў­ны ка­ледж су­вя­зі ці Бе­ла­ру­сі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт транс­пар­ту. Та­кія клас­та­ры ма­юць вуз­ка­скі­ра­ва­ныя ін­тэ­гра­цый­ныя тра­ек­то­рыі, раз­лі­ча­ныя для пэў­най гру­пы спе­цы­яль­нас­цяў. Ра­зам з тым, у га­лі­но­вых клас­та­раў больш шан­цаў пры­цяг­нуць ар­га­ні­за­цыі — за­каз­чы­каў кад­раў — да рас­пра­цоў­кі на­ву­ко­ва-ме­та­дыч­на­га за­бес­пя­чэн­ня, раз­віц­ця ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­най ба­зы на­ву­чаль­ных уста­ноў і пра­да­стаў­лен­ня маг­чы­мас­цяў для пра­хо­джан­ня на­ву­чэн­ца­мі (сту­дэн­та­мі) вы­твор­чай прак­ты­кі.

Яшчэ адзін тып аду­ка­цый­на­га клас­та­ра — муль­ты­клас­тар. Ён мо­жа быць ство­ра­ны на ба­зе БНТУ ці Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га тэх­на­ла­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та. Муль­ты­клас­тар азна­чае ін­тэ­гра­цыю па мно­гіх про­фі­лях пад­рых­тоў­кі. Ска­жам, у муль­ты­клас­тар на ба­зе БДТУ маг­лі б увай­сці 9 пра­фе­сій­на-тэх­ніч­ных ка­ле­джаў, 8 ка­ле­джаў, 18 пра­фе­сій­ных лі­цэ­яў і 5 фі­лі­ялаў ка­ле­джаў.

Га­лоў­ныя плю­сы ства­рэн­ня аду­ка­цый­ных клас­та­раў — гэ­та праз­рыс­тая тра­ек­то­рыя атры­ман­ня пра­фе­сій­най аду­ка­цыі (па ўсіх уз­роў­нях), пры­цяг­нен­не ма­ты­ва­ва­ных на­ву­чэн­цаў, су­мес­нае вы­ка­ры­стан­не ўста­но­ва­мі аду­ка­цыі, што ўва­хо­дзяць у клас­тар, ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­най ба­зы і кад­ра­ва­га па­тэн­цы­я­лу і ска­ра­чэн­не тэр­мі­наў атры­ман­ня аду­ка­цыі.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.