Вы тут

Дарослыя гульні ў ЛЕГА


Ство­ра­ны ін­ды­ві­ду­аль­ны энер­га­эфек­тыў­ны дом у кам­пакт­ным вы­ка­нан­ні і... кош­там 25 ты­сяч у. а.

Пер­шую ў Бе­ла­ру­сі вы­твор­часць мо­дуль­ных жы­лых да­моў за­пус­ці­лі ў пры­га­ра­дзе Мін­ска. Пра гэ­та па­ве­да­міў ды­рэк­тар па раз­віц­ці біз­не­су ак­цы­я­нер­на­га та­ва­рыст­ва «Дубль­Дом» Вя­ча­слаў Ба­бі­ен­ка.

25-48

Вы­твор­чая пля­цоў­ка па ства­рэн­ні збор­ных бло­каў па­доб­на­га жыл­ля дня­мі па­ча­ла функ­цы­я­на­ваць у пры­га­ра­дзе ста­лі­цы — на тэ­ры­то­рыі сва­бод­най эка­на­міч­най зо­ны «Мінск». На ства­рэн­не мо­дуль­на­га до­ма «пад ключ» не­аб­ход­на ка­ля двух тыд­няў, яшчэ дзень-два зай­мае яго ўста­ноў­ка на зя­мель­ным участ­ку. Пло­шча та­ко­га «дубль­до­ма» скла­дае ад 26 да 80 квад­рат­ных мет­раў, а ся­рэд­ні кошт — ка­ля 375 млн руб­лёў. Спе­цы­я­ліс­ты та­ва­рыст­ва ства­ра­юць і да­стаў­ля­юць кам­плект мо­дуль­на­га жы­ло­га до­ма ў лю­бую кроп­ку кра­і­ны.

Улас­ная ха­та ста­ла пра­ек­там

Аў­тар «дубль­до­ма» — кі­раў­нік ра­сій­ска­га ар­хі­тэк­тур­на­га бю­ро BІO-archіtects Іван Аў­чын­ні­каў. У Бе­ла­ру­сі яго ідэю аб да­ступ­ным за­га­рад­ным жыл­лі рэа­лі­зу­юць пры­ват­ныя ін­вес­та­ры з ІT-сфе­ры. «У свой час Іван Аў­чын­ні­каў за­пра­сіў нас да ся­бе ў гос­ці. А па­коль­кі жы­ве ён у мо­дуль­ным до­ме, то ад­бы­ло­ся зна­ём­ства не толь­кі з ча­ла­ве­кам, але і з яго пра­ек­там. Ідэя па­да­ла­ся нам перс­пек­тыў­най — асаб­лі­ва для бе­ла­рус­ка­га рын­ку, дзе кошт за­га­рад­ных аб'­ек­таў ча­сам не­апраў­да­на вы­со­кі», — рас­тлу­ма­чыў уз­нік­нен­не гэ­тай ідэі Вя­ча­слаў Ба­бі­ен­ка.

Мо­дуль­ны дом уклю­чае жы­лыя па­мяш­кан­ні і су­ме­шча­ны сан­ву­зел (ду­ша­вая і пры­бі­раль­ня), а пры жа­дан­ні — яшчэ і пра­стор­ную ве­ран­ду. «Дубль­дом» па­стаў­ля­ец­ца клі­ен­там з чыс­та­вым аздаб­лен­нем, сан­тэх­ні­кай і элект­ры­кай. Ін­тэр'­ер вы­ка­на­ны ў скан­ды­наў­скім сты­лі. Па прось­бе за­каз­чы­ка ў кам­плект мо­гуць уклю­чыць ды­зай­нер­скую мэб­лю руч­ной работы.

Эка­ло­гія і энер­га­збе­ра­жэн­не

Та­кія кам­пакт­ныя да­мы фір­ма вы­раб­ляе з эка­ла­гіч­на чыс­тых ма­тэ­ры­я­лаў — на­ту­раль­на­га дрэ­ва, а ўцяп­ля­юць ка­мен­най ва­тай таў­шчы­нёй 150 мм. Пра­па­ну­е­мыя хат­кі з'яў­ля­юц­ца ўсе­се­зон­ны­мі, бо пра­ду­гле­джа­ны для пра­жы­ван­ня зі­мой і ле­там. Іх ад­роз­ні­вае ніз­кае энер­га­спа­жы­ван­не: згод­на з вы­пра­ба­ван­нямі, у 20-гра­дус­ны ма­роз ацяп­лен­не па­мяш­кан­няў па­тра­буе толь­кі два кан­вер­та­ры су­мар­най ма­гут­нас­цю 2 кВт. Апроч іх, цяп­ло ў ха­це мо­жа пад­трым­лі­ваць і кам­пакт­ная печ-ка­мін, якая пра­цуе на дро­вах. Тэр­мін служ­бы до­ма пе­ра­вы­шае 75 га­доў, а га­ран­тыя на асоб­ныя эле­мен­ты скла­дае 30 га­доў.

Кар­кас бе­ла­рус­кі, а на­чын­не за­меж­нае

Вы­твор­часць мо­дуль­ных да­моў ва­ло­дае вы­со­кай сту­пен­ню ла­ка­лі­за­цыі. Тут збі­ра­юц­ца вы­ка­рыс­тоў­ваць бе­ла­рус­кія ма­тэ­ры­я­лы там, дзе гэ­та маг­чы­ма без шко­ды для якас­ці. «На­прык­лад, нас цал­кам за­да­валь­няе якасць драў­ні­ны, якую фір­ма атрым­лі­вае ад мяс­цо­вых прад­пры­ем­стваў. Пры гэ­тым ужы­ва­юц­ца фін­скія ўцяп­ляль­ні­кі, ня­мец­кія змя­шаль­ні­кі і іс­пан­ская элект­ры­ка», — ад­зна­чыў ды­рэк­тар па раз­віц­ці біз­не­су.

Сва­бо­да вы­ба­ру

Пра­ект «дубль­до­ма» ад­кры­вае ў Бе­ла­ру­сі но­вы сег­мент рын­ку за­га­рад­на­га жыл­ля. Ка­лі ў Ра­сіі і Эс­то­ніі па­доб­на­га кштал­ту рас­пра­цоў­кі ўжо даў­но прад­стаў­ле­ны, то ў на­шай кра­і­не ні­ша збор­на­га мі­ні-жыл­ля доў­гі час пус­та­ва­ла. «Ад­нак, як мы ўжо пе­ра­ка­на­лі­ся, ці­ка­васць да яе вя­лі­кая. Мо­дуль­ныя да­мы з іх ніз­кім кош­там і вы­со­кай хут­ка­сцю збор­кі за­клі­ка­ны па­шы­рыць сва­бо­ду вы­ба­ру для спа­жыў­ца і раз­на­ста­іць іс­ну­ю­чыя на рын­ку пра­па­но­вы ў га­лі­не за­га­рад­на­га до­ма­бу­да­ван­ня», — лі­чыць Вя­ча­слаў Ба­бі­ен­ка.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.