Вы тут

Гараж з атрутай


29-га­до­вы га­мяль­ча­нін за­тры­ма­ны, а яго ін­тэр­нэт-кра­ма па про­да­жы спай­су лік­ві­да­ва­на.

Як рас­ка­заў на­чаль­нік упраў­лен­ня па нар­ка­кант­ро­лі і су­праць­дзе­ян­ні ганд­лю людзь­мі УУС Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Юрый Мар­ке­віч, у по­ле зро­ку апе­ра­тыў­ні­каў ма­ла­ды ча­ла­век тра­піў не­каль­кі ме­ся­цаў та­му. У вы­ні­ку бы­ло вы­свет­ле­на, што ён мае да­чы­нен­не да не­за­кон­на­га аба­ра­чэн­ня нар­ко­ты­каў на тэ­ры­то­рыі Го­ме­ля. Ар­га­ні­за­тар ін­тэр­нэт-кра­мы рэа­лі­зоў­ваў нар­ко­ты­кі праз «за­клад­кі». Апе­ра­тыў­ні­кі ўста­на­ві­лі мес­ца­зна­хо­джан­не асноў­ных за­па­саў нар­ка­тыч­ных срод­каў. У га­ра­жы бы­ло сха­ва­на ка­ля 800 гра­маў псі­ха­троп­на­га рэ­чы­ва, больш за 600 ма­рак і 8 кг асно­вы для вы­ра­бу ку­рыль­ных су­ме­сяў. Тут зна­хо­дзі­ла­ся і ма­шын­ка для апя­чат­ван­ня па­ке­таў. З кан­фіс­ка­ва­на­га псі­ха­троп­на­га рэ­чы­ва мож­на бы­ло б зра­біць да 30 кг ку­рыль­ных су­ме­сяў. Іх кошт склаў бы ка­ля Br5 міль­яр­даў. Акра­мя та­го, у га­ра­жы за­хоў­ва­лі­ся і Br358 млн, атры­ма­ных за рэа­лі­за­цыю нар­ко­ты­каў.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.