Вы тут

Памежнікі выратавалі дом ад пажару


Гэ­та зда­ры­ла­ся ў вёс­цы Лі­ха­чы Гро­дзен­ска­га ра­ё­на, дзе за­га­рэ­ла­ся гас­па­дар­чая па­бу­до­ва.

Ка­ля 17 га­дзін на па­гра­ніч­ны пост пры­бег­ла ўсхва­ля­ва­ная жан­чы­на з прось­бай да­па­маг­чы па­ту­шыць па­жар ад уз­га­ран­ня тра­вы. На­мес­нік на­чаль­ні­ка за­ста­вы Дзміт­рый Яно­віч па­ве­да­міў пра гэ­та ў служ­бу «101», а сам ра­зам з пад­на­ча­ле­ны­мі на­кі­ра­ваў­ся на мес­ца зда­рэн­ня, да яко­га бы­ло ка­ля 300 мет­раў. Агонь рас­паў­сюдж­ваў­ся з вя­ліз­най хут­ка­сцю і ўжо аха­піў ад­ну гас­па­дар­чую па­бу­до­ву, на­блі­зіў­ся да дру­гой і до­ма. Па сло­вах Дзміт­рыя, для ба­раць­бы з аг­нём спа­чат­ку ха­це­лі вы­ка­рыс­таць ва­ду з ка­ло­дзе­жа. Ад­нак драў­ля­ны дах над ім зга­рэў, вя­роў­ка для вяд­ра — так­са­ма. Та­му па­меж­ні­кі вы­ра­шы­лі стаць лан­цуж­ком і пе­ра­да­ваць ва­ду вёд­ра­мі з ка­ло­дзе­жа су­сед­ня­га пад­вор­ка. Не­ўза­ба­ве пры­бы­лі па­жар­ныя раз­лі­кі з аб­лас­но­га цэнт­ра, а так­са­ма з Па­рэч­ча і Азё­раў. Су­мес­ны­мі на­ма­ган­ня­мі па­меж­ні­каў і бай­цоў МНС уда­ло­ся спы­ніць га­рэн­не тра­вы, збе­раг­чы дом і дру­гую гас­па­дар­чую па­бу­до­ву. Як па­ве­да­мі­лі ў Гро­дзен­скім аб­лас­ным упраў­лен­ні МНС, пры­чы­на па­жа­ру — вы­паль­ван­не су­хой рас­лін­нас­ці па­куль не ўста­ноў­ле­най асо­бай.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.