Вы тут

Нецвярозы... нарколаг за рулём


У ві­цеб­ска­га ўра­ча на працягу паўгода кан­фіс­ка­ва­лі два аў­то.

Па­вод­ле слоў Сяр­гея Урба­но­ві­ча, стар­ша­га па­моч­ні­ка пра­ку­ро­ра Ві­цеб­ска, спа­чат­ку ў ме­ды­ка за ва­джэн­не «пад му­хай» кан­фіс­ка­ва­лі «Воль­ва». Але ў хут­кім ча­се ён ку­піў «Аў­дзі». І лі­та­раль­на на на­ступ­ны дзень зноў не­цвя­ро­зы сеў за руль і па­ехаў на аў­та­за­пра­ва­чную стан­цыю. Ра­бот­ні­кі апош­няй, уба­чыў­шы «не­адэ­кват­на­га клі­ен­та», вы­клі­ка­лі ДАІ...

Пры­га­во­рам су­да нар­ко­ла­гу бы­ла аб­ме­жа­ва­на во­ля на 2 га­ды і 1 ме­сяц у па­праў­чай уста­но­ве ад­кры­та­га ты­пу. Пры­су­дзі­лі і штраф — 250 ба­за­вых ве­лі­чынь. Вя­до­ма, па­зба­ві­лі пра­ва са­дзіц­ца за руль. «Аў­дзі», як і ў мі­ну­лы раз «Воль­ва», кан­фіс­ка­ва­лі.

— На­са­мрэч, гэ­ты прык­лад па­ру­шэн­ня за­ко­ну і за­слу­жа­на­га, адэ­кват­на­га па­ка­ран­ня мож­на на­зваць уні­каль­ным, уліч­ва­ю­чы пра­фе­сію асу­джа­на­га. Ча­ла­век, які па­ві­нен быў зма­гац­ца з ал­ка­га­ліз­мам, сам да­зва­ляў са­бе кі­ра­ваць аў­то ў не­цвя­ро­зым ста­не, — па­ве­да­мі­ла «Звяз­дзе» стар­шы па­моч­нік пра­ку­ро­ра Ві­цеб­скай воб­лас­ці На­тал­ля Сеў­ру­ко­ва.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.