Вы тут

Дрэвы жыцця


Гэта сімвалічна і кранальна — у Трасцянцы, на месцы аднаго з самых жахлівых гітлераўскіх лагераў смерці, дзе было закатавана больш за 200 тысяч чалавек, у год 70-годдзя пазбаўлення свету ад фашысцкай навалы з'явіўся яблыневы сад. 70 маладых яблынек пасадзілі актывісты БРСМ з усіх абласцей краіны, гэтым падтрымаўшы новы патрыятычны праект «Кветкі Вялікай Перамогі», знак якога — кветка яблыні ў чырвона-зялёнай стужцы.

[caption id="attachment_76849" align="alignnone" width="600"]26-29 Настасся Чайкоўская садзіла дрэўцы ад Магілёўшчыны — яна працуе на заводзе «Магілёўліфтмаш».[/caption]

Маладыя саджанцы, прывезеныя са Стаўбцоўскага і Пухавіцкага раёнаў, яшчэ тонкія і кволыя, каб даць кветкі. Але яны абавязкова вырастуць у моцныя дрэвы і бела-ружовай кіпенню будуць вітаць чарговую гадавіну Перамогі, якую будуць помніць і святкаваць дзеці і ўнукі тых, хто гэты сад пасадзіў. На гэтай шматпакутнай зямлі менавіта так і павінна быць, і будзе.

26-30

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.