Вы тут

З пошты “Чырвонкі”


Моладзь — за чысты ўзрост

Тамара КРУТАЛЕВІЧ, загадчык аддзела маркетынгу Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкі:

«Нядаўна наша бібліятэка ініцыявала правядзенне на Бярэзіншчыне Тыдня прафілактыкі ўжывання спайсаў «Стоп, спайс!», які ахапіў шэсць навучальных устаноў горада і раёна і падчас якога было праведзена дзесяць выступленняў як на базе бібліятэкі, так і выязных, у школах.

Навучэнцы гімназіі і СШ №2 г. Беразіно, Багушэвіцкай СШ пабывалі ў актавай зале бібліятэкі, спецыяльна падрыхтаванай да мерапрыемства, а наведванне Пагосцкай, Любушанскай і Гарэніцкай сельскіх школ стала магчымым дзякуючы нашай творчай садружнасці з аўтаклубам раённага Дома культуры.

Маладзёжная аўдыторыя вастрэй успрымае праўду жыцця, калі яна ўвасобленая ў яркую мастацкую форму. Падчас антынаркатычнай акцыі бярэзінскай моладзі быў прапанаваны агітмарафон «Дай жыццю шанц — не ўжывай спайсу!» Прагучалі мона-тэатралізаваныя споведзі ахвяр спайсу, актуалізаваныя пераклады тэкстаў вядомых песень, мудрыя прыпавесці, шакіруючыя факты і гісторыі трагедый маладых людзей... У «Чыстай кнізе» пад калектыўнай заявай «Мы — за чысты ўзрост без бруду наркотыкаў» свае подпісы паставілі больш за 300 юнакоў і дзяўчат».

Чаму «язык», а не мова?

Вікторыя КУПРАЦЭВІЧ, вучаніца 10 класа СШ №14 г. Мазыра:

«На думку спецыялістаў, мова падпадае пад пагрозу знікнення, калі яе перастаюць вывучаць больш за 30% насельніцтва. У нашай краіне беларускую мову вывучаюць усе, але для большасці яна з'яўляецца, па сутнасці, замежнай. Можа, гэта пытанне і лічыцца «заезджаным», але ў той жа час яно дагэтуль не вырашана, і таму надзённае.

У 1990 годзе ў Беларусі дзяржаўнымі мовамі сталі беларуская і руская. У многіх пытаешся: «Чаму вы не размаўляеце на роднай?» А ў адказ чуеш: «Дзяржаўнымі з'яўляюцца і беларуская, і руская — аднолькава». Дык чаму ж 90% насельніцтва выбіраюць менавіта рускую? Чаму, калі мовы раўнапраўныя, пераважае апошняя? Пытанне, напэўна, да ўсіх нас, а дакладней, да кожнага з нас.

Колькі разоў мы, вучні, чулі дакоры ў тым, што дрэнна валодаем мовай, не карыстаемся ёй у паўсядзённым жыцці і гэтак далей. Так, згодна, магу шчыра сказаць, што амаль ніхто са знаёмых аднагодкаў не можа свабодна размаўляць на роднай мове.

На ўроках беларускай літаратуры мы, напэўна, кожны ўрок чытаем узнёслыя словы пісьменнікаў пра тое, што павінны ахоўваць сваю мову, не забываць яе, размаўляць на ёй. Праводзяцца літаратурныя, аратарскія конкурсы з мэтай развіцця валодання мовай. Рэклама з білбордаў нагадвае нам аб прыгажосці некаторых беларускіх слоў. Але ці дастаткова гэтага?

Атрымліваецца, не. Недастаткова, калі мы карыстаемся мовай толькі на прадметных уроках і добра, калі яшчэ ў стасунках з бабулямі ў вёсцы».

Лісты чытаў Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.