Вы тут

Ранішні паедзе яшчэ хутчэй


Беларуская чыгунка прапануе пасажырам яшчэ больш зручны расклад руху ранішняга цягніка міжрэгіянальных ліній №673/674 Мінск — Гродна, які прызначаецца з 29 сакавіка.

Для гэтага была праведзена праца па аптымізацыі графіку руху, і цяпер цягнік Мінск — Гродна, які будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі раніцай у 6.56, прыбудзе ў Гродна не ў 12.06, як планавалася дагэтуль, а на 40 хвілін раней — у 11.26. Што тычыцца зваротнага шляху, як паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі, з Гродна цягнік будзе адпраўляцца, наадварот, на гадзіну пазней — у 15.25 замест ранейшых 14.24. У сталіцы ён будзе ў 19.59 (дагэтуль планавалася, што ў 19.33).

Такім чынам, час знаходжання ў дарозе цягніка са сталіцы ў Гродна складзе 4 гадзіны 30 хвілін (у зваротным накірунку — 4 гадзіны 34 хвіліны) замест запланаваных раней 5 гадзін 10 хвілін. Апроч таго, расклад стане больш зручным для пасажыраў, зацікаўленых вярнуцца ў сталіцу гэтым жа цягніком — цяпер да адпраўлення саставу з абласнога цэнтра ў іх распараджэнні будзе амаль 4 гадзіны. На шляху прадугледжаны тры прыпынкі — у Маладзечне, Лідзе і Мастах.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.